21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як не падхапiць прастуду летам

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Як нi дзiўна, а летам многiя людзi хварэюць, прычым даволi часта. Летам нас праследуе спякота на вулiцы i прахалода ў кандыцыянаваных памяшканнях, рэзкiя перапады тэмпературы падчас купання, прахаладжальныя напоi з запацелых шклянак i бутэлек быццам правяраюць нас на трываласць. А галоўнае, заўважае намеснiк мiнiстра аховы здароўя рэспублiкi Мiхаiл Рымжа, на фоне спякоты падае iмунiтэт i арганiзм становiцца безабаронным перад вострымi рэспiраторнымi вiруснымi iнфекцыямi.

Думка аб вострых рэспiраторных захворваннях як аб бяскрыўдных прыводзiць да таго, што большасць людзей пераносяць хваробу «на нагах». Аднак не варта забываць, што на долю ВРЗ i грыпу прыпадае да 6 працэнтаў лятальных выпадкаў. Акрамя таго гэтыя хваробы небяспечныя сваiмi ўскладненнямi, калi запаленнi распаўсюджваюцца на прыдаткавыя пазухi носа, бронхi, лёгкiя i развiваюцца гаймарыт, бранхiт, пнеўманiя i атыт. Магчымыя ангiна i запаленне нырак.

Паводле звестак Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, дарослы ў сярэднiм за год хварэе два разы, падлетак — тры, а самая рызыкоўная група — дзецi. Яны могуць хварэць да шасцi разоў.

У летнi час арганiзм малых часта пераахалоджваецца, а гэта дрэнна адбiваецца на слiзiстай насаглоткi. Таму не варта дазваляць свайму дзiцяцi есцi шмат марожанага ў спякоту, пiць ледзяныя цi з лёдам прахаладжальныя напоi. Лiчыцца, што калi дзiця павезцi на поўдзень, то гэта абавязкова дабавiць яму здароўя. Аднак рэзкiя перапады тэмпературы навакольнага асяроддзя аслабляюць iмунную сiстэму дзiцячага арганiзма. Такiя паездкi маюць сэнс, калi яны працяглыя па часе — месяц i больш. Падарожжы ў 10—14 дзён наўрад цi прынясуць карысць, бо бiярытмы дзiцяцi не паспеюць перастроiцца.

Летняя прастуда пачынаецца з дрыжыкаў, павышэння тэмпературы да 38°С. З’яўляецца галаўны боль, чханне, закладваецца нос.

Калi хвароба не абышла вас i вашых блiзкiх бокам, трэба прыняць неадкладныя меры, каб яна не распаўсюджвалася. Хворага неабходна iзаляваць. Iдэальна для гэтага падыходзiць асобнае памяшканне, якое праветрываецца. Калi няма такой магчымасцi, уладкуйце ля ложка шторку цi шырму. Тэрмiн iзаляцыi — пяць дзён. Важна захоўваць пасцельны рэжым не менш за тры днi. Абавязкова праветрывайце памяшканне. Памятайце, што пакаёвая тэмпература паветра павiнна быць камфортнай — у межах +18—20°С. Выкарыстаныя насоўкi мяняйце часцей i абавязкова кiпяцiце iх. Штодзень трэба праводзiць вiльготную ўборку з выкарыстаннем 0,5-працэнтнага раствору хлорамiну. Не варта забывацца на правiлы асабiстай гiгiены: харчуйцеся з асобнага посуду, выцiрайцеся толькi сваiм ручнiком.

Хвораму рэкамендуецца больш пiць i прымаць полiвiтамiны па 2 дражэ 3 разы на дзень.

Для пiцця вельмi добра выкарыстоўваць журавiны, малiну, кветкi лiпы. Пры лiхаманцы добра дапамагае напой з журавiн з бульбяным сокам: 200 г ачышчанай бульбы нацiраюць на дробнай тарцы, адцiскаюць сок, пакiдаюць для адстою крухмалу на 2 гадзiны, потым змешваюць з адцiснутым журавiнным сокам.

Малiна падыходзiць у свежым, сухiм i замарожаным выглядзе. Сушаную малiну заварваюць як гарбату: 2 чайныя лыжкi на шклянку кiпеню. Паляпшэнне самаадчування наступае адразу пасля моцнага потавыдзялення, хвiлiн праз 40.

Кветкi лiпы гатуюцца ў выглядзе настою: бяруць 2 сталовыя лыжкi здробненай сыравiны на 2 шклянкi кiпеню, настойваюць 30 хвiлiн, працэджваюць, прымаюць па 1/3 шклянкi пасля яды 4 разы на дзень.

Падчас хваробы карысна ўжываць прадукты, якiя павышаюць супрацiўляльнасць арганiзма i валодаюць процiзапаленчым i бронхарасшыраючым дзеяннем.

Салата з рэдзькi з морквай, запраўленая 1 ст. лыжкай алею i
2 ст. лыжкамi смятаны.

Дэсерт з лiмона, прапушчанага з лупiнай праз мясарубку i змешанага з мёдам (на смак).

Салата з зялёнай цыбулi з яйкам i смятанай.

Свежавыцiснуты маркоўны сок i маркоўныя катлеты.

Вiнегрэты з морквы з буракамi i зялёнай цi рэпчатай цыбуляй, палiтыя алеем.

Сырыя яблыкi нашча; ячменныя супы, кiсялi, кашы; адвары з гарбуза цi каша; свежавыцiснуты сок буракоў.

Для павышэння абаронных сiл арганiзма ў барацьбе з вострымi рэспiраторнымi вiруснымi iнфекцыямi рэкамендуецца прыём дыбазолу па 1 таблетцы 3 разы на дзень, пакуль вакол вас чхаюць калегi i сваякi. Асновай прафiлактыкi вiрусных iнфекцый з’яўляецца загартоўванне i папярэджанне пераахаладжэнняў. Важную ролю адыгрывае штодзённая ранiшняя гiмнастыка з абцiраннямi — спачатку вадой пакаёвай тэмпературы, а потым больш халоднай.

I яшчэ ўсе, хто падчапiў хваробу, абавязкова павiнны быць пад наглядам урача, каб не прапусцiць ускладненняў, у першую чаргу пнеўманii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У летнi час арганiзм малых часта пераахалоджваецца, а гэта дрэнна адбiваецца на слiзiстай насаглоткi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика