Пытанне — адказ
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
У рэдакцыю прыйшло пiсьмо ад А.М. ЧАКА з Гродзенскага раёна, якi пытаецца аб тым, як можна выкарыстоўваць у кармленнi свойскiх жывёл некаторыя раслiны. З гэтым пытаннем мы звярнулiся да нашага кансультанта кандыдата сельскагаспадарчых навук Аляксандра ГОРНАГА. Ён даў наступны адказ.
Усе пералiчаныя раслiны ў непадрыхтаваным выглядзе дрэнна паядаюцца свойскiмi жывёламi. Нават паядальнасць крапiвы ў свежым выглядзе пакiдае жадаць лепшага. Практыка падказвае, што для скормлiвання зялёную масу пустазелля трэба папярэдне падрыхтаваць. Адным з асноўных спосабаў падрыхтоўкi з’яўляецца прыгатаванне рознага роду мешанак. Зялёную масу здрабняюць i запарваюць разам з камбiкормам. Для таго, каб пры запарваннi вiтамiны i iншыя бiялагiчна актыўныя рэчывы не разбуралiся, можна прымянiць iншы спосаб падрыхтоўкi кармоў: змяшаць здробненую зялёную масу з кiслым малаком i дадаць туды зерневага вотруб’я. Таксама хочацца пажадаць аўтару пiсьма пабольш эксперыментаваць i доследным шляхам вызначыць лепшыя спосабы падрыхтоўкi зялёнай масы пустазелля да скормлiвання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю прыйшло пiсьмо ад А.М. ЧАКА з Гродзенскага раёна, якi пытаецца аб тым, як можна выкарыстоўваць у кармленнi свойскiх жывёл некаторыя раслiны |
|