Iлья купанню не перашкода
Таццяна БАЦЮК, «Мiнск—Навiны»
Як жа не акунуцца ў рэчку або возера, калi стаiць спякота? Але многiя адмаўляюць сабе ў такiм задавальненнi, спасылаючыся на шматвяковую быццам бы царкоўную забарону: нельга купацца пасля дня прарока Iльi, якi адзначаецца 2 жнiўня. Як патлумачыў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» святар Свята-Духава кафедральнага сабора Аляксандр Шымбалеў, гэта народная традыцыя, якая звязана толькi з асаблiвасцямi клiмату i не мае пад сабой багаслоўскай асновы. «Дзень прарока Iльi святкуюць ва ўсiм свеце. Няўжо, напрыклад, праваслаўныя грэкi перастаюць са жнiўня плаваць у цёплым моры? Так што купайцеся на здароўе!», — дадаў суразмоўца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як патлумачыў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» святар Свята-Духава кафедральнага сабора Аляксандр Шымбалеў, гэта народная традыцыя, якая звязана |
|