21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «У верасень мы павiнны ўвайсцi са стопрацэнтнай уборкай збожжа»

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях правядзення ўборкi ўраджаю збожжавых i нарыхтоўкi кармоў. Гэта мерапрыемства па сваiм фармаце адрознiвалася ад селектарных нарад мiнулых гадоў, што сведчыць аб новай форме ўдзелу кiраўнiцтва краiны ва ўборачнай кампанii. Замест таго каб сачыць за дзейнасцю ледзь не кожнай гаспадаркi, цяпер дзяржава бярэ на сябе ў асноўным кантралюючую функцыю. Праўда, ад гэтага ўвага да ўборкi на самым высокiм узроўнi не стане меншай.

Асноўны матыў выступлення А. Лукашэнкi — збожжа неабходна ўбраць, як нiколi, без страт. Паводле яго слоў, «гэта звязана з тым, што, паводле прагнозаў спецыялiстаў, сёлета ўраджайнасць можа скласцiся на пару цэнтнераў нiжэй, чым у папярэднiм годзе. У горшым варыянце гэта прывядзе да недахопу ад 300 да 500 тыс. тон фуражнага збожжа па краiне». Пры гэтым самi па сабе патрэбы Беларусi ў збожжавых для харчовых патрэб павiнны быць задаволены цалкам, аднак пэўнага яго аб’ёму можа не хапiць для жывёлагадоўлi. А ў гэтай сферы, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, ёсць значныя перспектывы, а таму «мы не павiнны дапусцiць знiжэння ў рацыёне харчавання жывёл такога важнага кампанента, як збожжавыя». У сувязi з гэтым збожжа трэба «сабраць да зярнятка», а зэканомленыя на куплi iмпартнага збожжа сродкi можна будзе накiраваць на развiццё сельскай гаспадаркi, у прыватнасцi, на вытворчасць новых камбайнаў.

А. Лукашэнка перасцярог ад таго, каб нейкiя пралiкi падчас уборкi апраўдвалiся дрэнным надвор’ем: «Мы знаходзiмся ў зоне крытычнага земляробства, надвор’е кожны год падкiдвае сюрпрызы — то залье, то засушыць». Паводле яго слоў, нiякай надзвычайнай сiтуацыi сёлета, у параўнаннi з iншымi гадамi, няма, усё iдзе як звычайна. Так, на сёння ў Беларусi была ўбрана трэць ураджаю, намалочана каля 2 млн тон збожжа. Для спакойнага ж жыцця нашай краiне дастаткова сабраць 7 млн тон. «Але для вельмi добрага жыцця, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, — i на перспектыву трэба як мiнiмум 8 млн тон. На жаль, пакуль нi ўрад, нi губернатары, нi сяляне не навучылiся вырошчваць такую колькасць збожжавых». Тым не менш ён лiчыць, што «8 млн тон збожжа даўно час народу прадаставiць, тым больш што ўкладаем немалыя грошы ў апрацоўку збожжавых культур».

А таму пытаннi ўборкi збожжавых, скарачэння страт падчас яе будуць жорстка кантралявацца. Тым больш што ў краiне дастаткова адпаведнай тэхнiкi. «Збожжа страцiць нельга», — адзначыў А. Лукашэнка. Ён загадаў, каб камбайны, вызваленыя ад уборкi ў абласцях, перакiдвалiся ў суседнiя рэгiёны. У гэтым пытаннi неабходна «пазбавiцца ад местачковасцi» i ўсiмi сiламi iмкнуцца збiраць збожжа там, дзе неабходна.

Асобна прагучала тэма аб’ектыўнасцi падчас падлiку аб’ёму ўраджаю. Бо, паводле слоў А. Лукашэнкi, у апошнi час стала гучаць «занадта шмат аптымiзму». Скажэнне статыстычнай справаздачнасцi будзе цягнуць за сабой нават крымiнальную адказнасць. Лухта нiкому не патрэбна, адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аб’ектыўная iнфармацыя неабходная i для таго, каб пасля ўборкi дакладна вызначыць аб’ёмы збожжа, якога краiне ўсё ж такi можа не хапiць. Таму прыпiскi будуць карацца самым строгiм чынам. Да першага верасня ўся статыстычная справаздачнасць павiнна быць прыведзена ў поўны парадак. Потым кантралюючыя органы, адзначыў А. Лукашэнка, павiнны правесцi выбарачныя праверкi, а пры знойдзеных прыпiсках прыцягнуць да адказнасцi: «Трапяць адзiн раз да Мiклашэвiча, забудуць, што такое прыпiскi».

Уборка збожжавых павiнна завяршыцца на працягу гэтага месяца. Як заявiў А. Лукашэнка, «25-га мы павiнны завяршыць уборку. Пяць дзён на тое, каб падчысцiць. У верасень мы павiнны ўвайсцi са 100-працэнтнай уборкай збожжа». Пры гэтым ён адзначыў, што, каб збор ураджаю прайшоў якасна, у тэрмiн i без страт, трэба кожны дзень убiраць 5,5—6 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. На сёння гэты паказчык складае 4,5 працэнта, а таму неабходна дадаць толькi працэнт, каб своечасова сабраць збожжа i паменшыць яго страты.

Падчас нарады А. Лукашэнка таксама выказаў заклапочанасць у сувязi з сiтуацыяй вакол пiваварнага ячменю. Ён упэўнены, што ў Беларусi можна вырошчваць якасны пiваварны ячмень для патрэб айчынных пiўзаводаў: «Такi ячмень ёсць, калi не ў Брэсцкай вобласцi, то ў iншых рэгiёнах. Трэба вызначыць участкi i, калi патрэбна, дадаткова зацiкавiць людзей». Дарэчы, для забеспячэння патрэб беларускiх пiваварных заводаў неабходна прыкладна 150 тыс тон ячменю. Пры закупцы яго за мяжой давялося б укласцi больш як 150 млн долараў. Таму беларускiя пiваварныя заводы павiнны быць самi зацiкаўлены ў якасным беларускiм ячменi.

А. Лукашэнка адзначыў, што ўсю дапамогу, аб якой дамаўлялiся раней, дзяржава аказала, дапамаглi нават больш. Паводле яго слоў, сельская гаспадарка «сёння не пакрыўджана». Калi ж нешта будзе патрэбна дадаткова, кожная праблема будзе разглядацца вельмi ўважлiва i асобна. Аднак пры гэтым неабходна вучыцца зарабляць самiм.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях правядзення ўборкi ўраджаю збожжавых i нарыхтоўкi кармоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика