У Беларусi будуць лiквiдаваны ўсе вiды незаконнай справаздачнасцi
Лiлiя КРАПІВІНА, БЕЛТА
У Беларусi неабходна лiквiдаваць усе вiды справаздачнасцi, якiя не адпавядаюць заканадаўству. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. Тут абмяркоўвалiся вынiкi праверкi выканання даручэнняў кiраўнiка дзяржавы па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату.
Як адзначыў вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, якi выступiў з дакладам, у рэспублiцы ўстаноўлена заканадаўствам 218 цэнтралiзаваных формаў статыстычнай справаздачнасцi i 347 — ведамаснай. У iх змешчана тая iнфармацыя, якая абгрунтавана i не дапускае дублiравання. Усё, што не падпадае пад гэта азначэнне, павiнна быць лiквiдавана як не адпаведнае заканадаўству, падкрэслiў вiцэ-прэм’ер. Ён таксама нагадаў, што па патрабаванню кiраўнiка дзяржавы ў гэтым годзе ў параўнаннi з 2001-м дакументаабарот павiнен быць скарочаны ў 2 разы. Прамую адказнасць за рэалiзацыю гэтага даручэння нясуць кiраўнiкi ўсiх узроўняў. Па вынiках праверкi камiсii высветлiлася, што ў шэрагу арганiзацый складалiся справаздачы, формы якiх не зацверджаны ва ўстаноўленым парадку. Вялiкая колькасць справаздачнасцi па не зацверджаных формах прымяняецца ў сiстэме Мiнiстэрства аховы здароўя. Так, адна з устаноў гэтага ведамства за студзень—май 2006 года прадаставiла 52 справаздачы па 24 афiцыйна зацверджаных формах. У той жа час па не зацверджаных 62 формах складзена 176 справаздач, што ў 3,5 раза больш. Ва ўстановах Мiнiстэрства адукацыi ў 4 разы ўзрасла ў 2001—2005 гадах колькасць уваходнай i зыходнай карэспандэнцыi. У адной са школ Кобрынскага раёна, дзе навучаюцца 138 вучняў, за 5 месяцаў гэтага года было прадастаўлена 229 справаздач, даведак i iншых даведачных матэрыялаў. Для ўстаранення гэтых недахопаў чыноўнiкам трэба будзе прывесцi ў адпаведнасць ведамасныя iнструкцыi аб парадку запыту i збору ў падведамных арганiзацый звестак, даведак, справаздач i iншай iнфармацыi. Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу даручана правесцi поўную iнвентарызацыю ўсiх вiдаў справаздачнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. Тут абмяр |
|