Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi разглядае сiтуацыю з беларускiм дыпламатам у Латвii
Таццяна УЛАСАВЕЦ, БЕЛТА
Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi разглядае сiтуацыю з беларускiм дыпламатам у Рызе, паведамiў сёння на брыфiнгу прэс-сакратар знешнепалiтычнага ведамства Андрэй Папоў.
Адказваючы на пытаннi журналiстаў аб аб’яўленнi персонай нон грата аднаго з беларускiх дыпламатаў у Латвii, ён адзначыў: «На сённяшнi дзень паведамленне аб такiм рашэннi латвiйскiх улад атрымана, i яно намi разглядаецца». Прычыны дзеянняў латвiйскага боку, напэўна, лепш удакладнiць у знешнепалiтычным ведамстве Латвii, растлумачыў прэс-сакратар МЗС Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi разглядае сiтуацыю з беларускiм дыпламатам у Рызе, паведамiў сёння на брыфiнгу прэс-сакратар знешнепалiтычнага ве |
|