21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; № 80, 2/969; 2004 г., № 195, 2/1097) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У абзацы шостым артыкула 1 словы «законных правоў i» замянiць словамi «правоў i законных».

2. Артыкул 2 пасля слова «(удачарэннем)» дапоўнiць словамi «(далей — усынаўленне)».

3. У частцы другой артыкула 3 словы «якiя маюць» замянiць словамi «якiя выхоўваюць», словы «i медыцынскiх устаноў» замянiць словамi «устаноў i арганiзацый аховы здароўя».

4. У частцы трэцяй артыкула 4 словы «упаўнаважаных на тое органаў запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «дзяржаўных органаў, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану,».

5. Артыкул 11 дапоўнiць словамi «, калi iншае не ўстаноўлена нарматыўнымi прававымi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь».

6. У абзацы 13:

абзац першы часткi першай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У мэтах умацавання шлюбу i сям’i, павышэння культуры сямейных адносiнаў, усведамлення правоў i абавязкаў мужа i жонкi, адказнасцi за дзяцей i адзiн за другога асобы, якiя ўступаюць у шлюб, i муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор, у якiм вызначаюцца iх пагадненнi аб:»;

часткi трэцюю—пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Асобы, якiя ўступаюць у шлюб, i муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор ў любы час i ў вызначаным iмi аб’ёме пагадненняў. Непаўналетнiя асобы, якiя ўступаюць у шлюб, заключаюць Шлюбны дагавор са згоды сваiх бацькоў, папячыцеляў, за выключэннем выпадкаў набыцця iмi поўнай дзеяздольнасцi да заключэння шлюбу.

Шлюбны дагавор заключаецца ў пiсьмовай форме i падлягае натарыяльнаму засведчанню. Шлюбны дагавор, заключаны памiж асобамi, якiя ўступаюць у шлюб, уступае ў сiлу з дня рэгiстрацыi заключэння шлюбу дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану.

Асобы, якiя ўступаюць у шлюб, а таксама муж i жонка да скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе могуць унесцi ў любы час змяненнi i дапаўненнi ў Шлюбны дагавор, засведчыўшы iх натарыяльна.».

7. У артыкуле 14:

у частцы першай:

словы «якiя ўступаюць у шлюб» замянiць словамi «асоб, якiя ўступаюць у шлюб,»;

пасля слова «стану» дапоўнiць частку словамi «мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў (далей — аддзелы запiсу актаў грамадзянскага стану)»;

у частцы другой словы «якiя ўступаюць у шлюб» замянiць словамi «асобам, якiя ўступаюць у шлюб,»;

дапоўнiць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Асобы, якiя ўступаюць у шлюб, маюць права да заключэння шлюбу прайсцi бясплатнае медыцынскае абследаванне ў дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя ў мэтах вызначэння стану iх здароўя i выяўлення спадчынных захворванняў у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.».

8. У артыкуле 15:

у частцы другой словы «i маёмасных правоў i» замянiць словамi «немаёмасных i маёмасных правоў i законных»;

частку трэцюю выключыць.

9. У артыкуле 16:

частку першую пасля слова «дзён» дапоўнiць словамi «i не пазней чым праз тры месяцы»;

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Пры наяўнасцi ўважлiвых прычын кiраўнiк дзяржаўнага органа, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, можа дазволiць заключэнне шлюбу да заканчэння пятнаццацiдзённага тэрмiну. Пры наяўнасцi асаблiвых акалiчнасцяў (цяжарнасць, нараджэнне дзiцяцi, непасрэдная пагроза для жыцця асобы, якая ўступае ў шлюб, i iншыя асаблiвыя акалiчнасцi) шлюб можа быць заключаны ў дзень падачы жадаючымi ўступiць у шлюб заявы ў дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану.»;

пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Заключэнне шлюбу ажыццяўляецца ў памяшканнi дзяржаўнага органа, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану. Па заяве асоб, якiя ўступаюць у шлюб, заключэнне шлюбу можа адбывацца па месцы пражывання аднаго з iх, па месцы прадастаўлення стацыянарнай медыцынскай дапамогi або ў iншым месцы, калi яны не могуць па ўважлiвых прычынах прыбыць у дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану.»;

у частцы трэцяй словы «жаданню тых, хто ўступае ў шлюб» замянiць словамi «жаданню асоб, якiя ўступаюць у шлюб,»;

частку трэцюю лiчыць часткай чацвёртай.

10. У артыкуле 18:

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, нараджэннем дзiцяцi, а таксама ў выпадку набыцця непаўналетнiм поўнай дзеяздольнасцi да дасягнення паўналецця дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, можа знiзiць асобам, якiя ўступаюць у шлюб, шлюбны ўзрост, устаноўлены часткай першай гэтага артыкула, але не больш чым на тры гады.»;

дапоўнiць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Знiжэнне шлюбнага ўзросту ажыццяўляецца па заяве асоб, якiя ўступаюць у шлюб. Пры гэтым згоды бацькоў, папячыцеляў непаўналетнiх на заключэнне шлюбу не патрабуецца.».

11. Часткi другую—чацвёртую артыкула 20 выключыць.

12. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 20(1) наступнага зместу:

«Артыкул 20(1). Роўнасць мужа i жонкi ў сямейных адносiнах

Усе пытаннi шлюбных i сямейных адносiнаў муж i жонка вырашаюць сумесна, па ўзаемнай згодзе i на аснове роўнасцi.

Муж i жонка абавязаны будаваць свае адносiны ў сям’i на аснове ўзаемапавагi i ўзаемадапамогi, справядлiвага размеркавання сямейных абавязкаў, садзейнiчання ў рэалiзацыi кожным з iх права на мацярынства (бацькоўства), фiзiчнае i духоўнае развiццё, атрыманне адукацыi, праяўленне сваiх здольнасцяў, працу i адпачынак.

Муж i жонка маюць права самастойна вырашаць пытаннi, якiя закранаюць iх асабiстыя iнтарэсы, калi iншае не агаворана ў Шлюбным дагаворы.».

13. У артыкуле 21:

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Муж i жонка або адзiн з iх могуць абраць двайное прозвiшча, якое складаецца з дашлюбных прозвiшчаў мужа i жонкi. Калi двайным прозвiшчам маюць жаданне iменавацца i муж i жонка, то з iх згоды вызначаецца, з якога дашлюбнага прозвiшча яно будзе пачынацца.»;

пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Злучэнне больш двух прозвiшчаў не дапускаецца. Калi да ўступлення ў шлюб муж i жонка або адзiн з iх мелi двайныя прозвiшчы, з iх згоды вызначаецца, якiя складаныя часткi дашлюбных прозвiшчаў будуць уваходзiць у новае прозвiшча.»;

у частцы трэцяй словы «павiнна быць рэалiзавана толькi» замянiць словам «рэалiзуецца»;

часткi трэцюю—пятую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай—шостай.

14. У артыкуле 24:

другi сказ часткi першай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Суд мае права адступiць ад прызнання доляў роўнымi, улiчваючы iнтарэсы непаўналетнiх дзяцей або iнтарэсы мужа або жонкi, якiя заслугоўваюць увагi.»;

пасля часткi трэцяй дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Пры раздзеле маёмасцi судом улiчваюцца таксама агульныя даўгi мужа i жонкi i правы патрабавання па абавязацельствах, якiя ўзнiклi ў iнтарэсах сям’i.»;

частку чацвёртую лiчыць часткай пятай.

15. У частцы першай артыкула 25 словы «урачэбнае абсталяванне» замянiць словамi «вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынская тэхнiка».

16. Частку другую артыкула 29 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У выпадку адмовы ў такой падтрымцы недзеяздольны муж, жонка ў перыяд цяжарнасцi, якiя маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, муж на працягу трох гадоў пасля нараджэння дзiцяцi, якi знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi i ажыццяўляе бацькоўскi клопат аб iм, маюць права патрабаваць прадастаўлення алiментаў у судовым парадку ад другога мужа або жонкi, якiя валодаюць неабходнымi для гэтага сродкамi.».

17. У артыкуле 30:

у частцы другой словы «з моманту» замянiць словамi «з дня»;

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Былая жонка захоўвае права на атрыманне ўтрымання ад былога мужа, якi мае неабходныя для гэтага сродкi, у перыяд цяжарнасцi, калi цяжарнасць наступiла да скасавання шлюбу, i на працягу трох гадоў пасля нараджэння агульнага дзiцяцi, калi яна знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi i ажыццяўляе бацькоўскi клопат аб iм.»;

дапоўнiць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Былы муж захоўвае права на атрыманне ўтрымання ад былой жонкi, якая мае неабходныя для гэтага сродкi, на працягу трох гадоў пасля нараджэння агульнага дзiцяцi, калi ён знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi i ажыццяўляе бацькоўскi клопат аб iм.».

18. Артыкул 34 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Шлюбы, якiя скасаваны паводле рашэнняў судоў i ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, лiчацца спыненымi з дня дзяржаўнай рэгiстрацыi iх скасавання.».

19. Артыкул 35 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 35. Недапушчальнасць скасавання шлюбу

Скасаванне шлюбу недапушчальна падчас цяжарнасцi жонкi i да дасягнення дзiцем узросту трох гадоў без пiсьмовай згоды другога мужа або жонкi на скасаванне шлюбу пры ўмове, калi ён пражывае з дзiцем i ажыццяўляе бацькоўскi клопат аб iм, за выключэннем выпадкаў, калi бацькоўства ў адносiнах да дзiцяцi прызнана iншай асобай або паводле рашэння суда звесткi аб мужу як аб бацьку дзiцяцi выключаны з запiсу акта аб нараджэннi дзiцяцi.».

20. У частцы першай артыкула 38 словы «законных правоў» замянiць словамi «правоў i законных iнтарэсаў».

21. Артыкул 39 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 39. Вызначэнне ўмоў выхавання i ўтрымання дзяцей пры адсутнасцi Пагаднення аб дзецях

Пры адсутнасцi Пагаднення аб дзецях i наяўнасцi спрэчак аб выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей суд абавязаны пры вынясеннi рашэння аб скасаваннi шлюбу вызначыць, пры кiм з бацькоў i хто з дзяцей застаецца, парадак удзелу ў iх выхаваннi бацькi, якi пражывае асобна, а таксама з каго з бацькоў i ў якiм памеры спаганяюцца алiменты на ўтрыманне дзяцей.».

22. У артыкуле 42:

з часткi першай другi сказ выключыць;

у частцы чацвёртай словы «актавага запiсу» замянiць словамi «запiсу акта».

23. З часткi другой артыкула 47 словы «яго бацькi або папячыцель,» выключыць.

24. Главу 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«ГЛАВА 8
УСТАНАЎЛЕННЕ ПАХОДЖАННЯ ДЗЯЦЕЙ

Артыкул 50. Падставы ўзнiкнення правоў i абавязкаў бацькоў i дзяцей

Узаемныя правы i абавязкi бацькоў i дзяцей грунтуюцца на паходжаннi дзяцей, засведчаным ва ўстаноўленым парадку.

Узаемныя правы i абавязкi памiж мацi i дзiцем узнiкаюць з моманту нараджэння дзiцяцi незалежна ад таго, народжана дзiця ў шлюбе або па-за шлюбам.

Узаемныя правы i абавязкi памiж бацькам i дзiцем узнiкаюць з моманту нараджэння дзiцяцi, калi бацька i мацi дзiцяцi знаходзяцца ў шлюбе або дзiця народжана на працягу дзесяцi месяцаў з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным.

Узаемныя правы i абавязкi памiж бацькам i дзiцем, калi бацька i мацi дзiцяцi не знаходзяцца ў шлюбе, узнiкаюць з моманту ўнясення ва ўстаноўленым парадку звестак аб iм як бацьку ў запiс акта аб нараджэннi дзiцяцi або з моманту ўступлення ў законную сiлу рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Дзецi, бацькi якiх не знаходзяцца ў шлюбе, маюць тыя ж правы i абавязкi ў адносiнах да бацькоў i iх сваякоў, што i дзецi асоб, якiя знаходзяцца ў шлюбе памiж сабой.

Артыкул 51. Устанаўленне паходжання дзiцяцi

Паходжанне дзiцяцi ад мацi ўстанаўлiваецца на падставе факта нараджэння, засведчанага даведкай арганiзацыi аховы здароўя.

Пры адсутнасцi даведкi арганiзацыi аховы здароўя аб нараджэннi дзiцяцi паходжанне дзiцяцi ад мацi можа быць устаноўлена на падставе рашэння суда аб устанаўленнi факта нараджэння або рашэння суда аб устанаўленнi мацярынства.

Паходжанне дзiцяцi ад бацькi, якi знаходзiцца ў шлюбе з мацi дзiцяцi на момант зачацця i (або) нараджэння дзiцяцi, устанаўлiваецца на падставе запiсу акта аб заключэннi шлюбу.

Бацькам дзiцяцi, народжанага ў шлюбе, з’яўляецца муж мацi дзiцяцi. Бацькам дзiцяцi, народжанага на працягу дзесяцi месяцаў з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным, прызнаецца былы муж мацi дзiцяцi.

Паходжанне дзiцяцi ад бацькi, якi не знаходзiцца ў шлюбе з мацi дзiцяцi, устанаўлiваецца на падставе сумеснай заявы бацькi i мацi дзiцяцi аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства, пададзенай у дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, або рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства.

Паходжанне дзiцяцi ад бацькi, якi не знаходзiцца ў шлюбе з мацi дзiцяцi, калi мацi дзiцяцi знаходзiцца ў шлюбе з iншай асобай, устанаўлiваецца на падставе сумеснай заявы бацькi i мацi дзiцяцi аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства, заявы мацi дзiцяцi, якая пацвярджае, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзiцяцi, i заявы мужа мацi дзiцяцi, якая пацвярджае, што ён не з’яўляецца бацькам дзiцяцi, пададзеных у дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, або рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства.

Артыкул 52. Устанаўленне паходжання дзяцей, якiя нарадзiлiся ў вынiку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй

Муж, якi даў ва ўстаноўленым парадку згоду на прымяненне ў адносiнах да сваёй жонкi метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй, прызнаецца бацькам народжанага ёю дзiцяцi i не мае права аспрэчваць сваё бацькоўства, за выключэннем выпадкаў, калi маюцца доказы, што жонка зацяжарала не ў вынiку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй.

Асобы, якiя з’явiлiся донарамi матэрыялу, што прымяняўся пры выкарыстаннi метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй, не маюць права аспрэчваць мацярынства i (або) бацькоўства дзiцяцi, народжанага ў вынiку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй.

Мацi дзiцяцi, народжанага ў вынiку прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй, не мае права прад’яўляць iск аб устанаўленнi бацькоўства да мужчыны, якi з’явiўся донарам матэрыялу, што прымяняўся пры выкарыстаннi метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй.

Жанчына, якая нарадзiла дзiця, прызнаецца мацi i ў тым выпадку, калi дзiця зачата з яйцаклеткi, узятай з арганiзма другой жанчыны, за выключэннем нараджэння дзiцяцi сурагатнай мацi.

Артыкул 53. Сурагатнае мацярынства

Сурагатным мацярынствам прызнаюцца заснаваныя на дагаворы iмплантацыя эмбрыёна, выношванне i нараджэнне жанчынай (сурагатнай мацi) дзiцяцi, зачатага з яйцаклеткi, узятай з арганiзма другой жанчыны (генетычнай мацi), калi выношванне i нараджэнне дзiцяцi генетычнай мацi фiзiялагiчна немагчыма або звязаны з рызыкай для жыцця генетычнай мацi i (або) дзiцяцi.

Дагавор сурагатнага мацярынства заключаецца памiж сурагатнай мацi i генетычнай мацi ў пiсьмовай форме i падлягае натарыяльнаму засведчанню. Асобы, якiя знаходзяцца ў шлюбе, заключаюць дагавор сурагатнага мацярынства са згоды сваiх мужа i жонкi. Iстотныя ўмовы дагавора сурагатнага мацярынства ўстанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Мацi дзiцяцi, народжанага сурагатнай мацi, прызнаецца яго генетычная мацi. Бацькам дзiцяцi, народжанага сурагатнай мацi, прызнаецца муж генетычнай мацi. Калi генетычная мацi не знаходзiцца ў шлюбе з бацькам дзiцяцi, бацькоўства можа быць устаноўлена ў адпаведнасцi з часткамi пятай i шостай артыкула 51 гэтага Кодэкса.

Сурагатная мацi, генетычная мацi дзiцяцi, а таксама iх муж i жонка, якiя далi ва ўстаноўленым парадку згоду на заключэнне дагавора сурагатнага мацярынства, не маюць права аспрэчваць мацярынства i (або) бацькоўства дзiцяцi, народжанага сурагатнай мацi, за выключэннем выпадкаў, калi маюцца доказы таго, што сурагатная мацi зацяжарала не ў вынiку iмплантацыi эмбрыёнаў.

Пералiк медыцынскiх паказчыкаў i процiпаказанняў да сурагатнага мацярынства, парадак i аб’ём медыцынскага абследавання сурагатнай мацi, генетычнай мацi i iх мужа i жонкi вызначаюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 54. Запiс бацькоў у кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi

Бацька i мацi, якiя знаходзяцца ў шлюбе памiж сабой, запiсваюцца бацькамi дзiцяцi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi паводле заявы любога з iх. У такiм жа парадку запiсваюцца звесткi аб бацьках, калi шлюб памiж iмi спынены або прызнаны несапраўдным, але з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным прайшло не больш за дзесяць месяцаў.

Калi бацькi дзiцяцi не знаходзяцца ў шлюбе памiж сабой, запiс аб мацi дзiцяцi робiцца паводле заявы мацi, а запiс аб бацьку дзiцяцi — паводле сумеснай заявы бацькi i мацi дзiцяцi аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства, а таксама паводле заявы мацi дзiцяцi, якая пацвярджае, што яе муж не з’яўляецца бацькам дзiцяцi, i заявы мужа мацi дзiцяцi, якая пацвярджае, што ён не з’яўляецца бацькам дзiцяцi, калi мацi дзiцяцi знаходзiцца ў шлюбе, або на падставе рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства.

Артыкул 55. Запiс аб бацьках, калi мацярынства i (або) бацькоўства не ўстаноўлены

Пры нараджэннi дзiцяцi ў мацi, якая не знаходзiцца ў шлюбе, калi не маецца сумеснай заявы бацькоў аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства або рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства, запiс аб бацьку дзiцяцi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi робiцца па прозвiшчы мацi, уласнае iмя i iмя па бацьку запiсваюцца па яе ўказанню.

У выпадку, калi бацькоўства не ўстаноўлена, права i абавязкi дзiцяцi ўзнiкаюць толькi ў адносiнах да мацi i яе сваякоў.

Запiс аб бацьку i мацi дзiцяцi, калi яго бацькi невядомыя, у кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi робiцца паводле ўказання асоб, якiя падалi заяву аб рэгiстрацыi нараджэння дзiцяцi.

Артыкул 56. Устанаўленне мацярынства ў судовым парадку

Мацярынства можа быць устаноўлена ў судовым парадку, калi пры рэгiстрацыi нараджэння дзiцяцi звесткi аб мацi ў кнiгу запiсаў актаў аб нараджэннi былi ўнесены ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 55 гэтага Кодэкса.

Устанаўленне мацярынства робiцца паводле заявы аднаго з бацькоў або апекуна, папячыцеля дзiцяцi, а таксама самога дзiцяцi пасля дасягнення iм паўналецця.

Пры ўстанаўленнi мацярынства суд прымае да ўвагi доказы, якiя з дакладнасцю пацвярджаюць паходжанне дзiцяцi ад мяркуемай мацi.

Артыкул 57. Устанаўленне бацькоўства ў судовым парадку

Бацькоўства можа быць устаноўлена ў судовым парадку, калi бацькi дзiцяцi не знаходзяцца ў шлюбе памiж сабой i ў дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, не прадстаўлены заявы, прадугледжаныя часткамi пятай i шостай артыкула 51 гэтага Кодэкса, а таксама калi звесткi аб бацьку дзiцяцi ў кнiзе актаў аб нараджэннi ўказаны ў адпаведнасцi з артыкулам 55 гэтага Кодэкса.

Калi мацi дзiцяцi прызнана недзеяздольнай, пазбаўлена бацькоўскiх правоў або дзiця адабрана ў яе паводле рашэння суда, устанаўленне бацькоўства магчыма толькi ў судовым парадку.

Устанаўленне бацькоўства ў судовым парадку робiцца паводле заявы аднаго з бацькоў або апекуна, папячыцеля дзiцяцi, а таксама самога дзiцяцi пасля дасягнення iм паўналецця.

Пры ўстанаўленнi бацькоўства суд прымае да ўвагi доказы, якiя з дакладнасцю пацвярджаюць паходжанне дзiцяцi ад мяркуемага бацькi, або прызнанне мяркуемым бацькам дзiцяцi. Суд можа таксама прыняць да ўвагi сумеснае выхаванне або ўтрыманне дзiцяцi мацi i мяркуемым бацькам дзiцяцi, сумеснае пражыванне i вядзенне агульнай гаспадаркi мацi i мяркуемым бацькам дзiцяцi да нараджэння дзiцяцi.

Прызнанне шлюбу несапраўдным не выключае магчымасцi ўстанаўлення бацькоўства.

Артыкул 58. Аспрэчванне запiсу аб бацьках

Запiс аб бацьках мае права аспрэчыць у судовым парадку:

асоба, запiсаная ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi ў якасцi бацькi або мацi дзiцяцi;

асоба, якая патрабуе прызнання яго бацькам дзiцяцi ў выпадку, калi ў кнiзе запiсаў актаў аб нараджэннi ў гэтай якасцi запiсана iншая асоба;

апякун, папячыцель дзiцяцi або дзiця, якое дасягнула паўналецця.

Асобы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, маюць права аспрэчыць зроблены запiс на працягу аднаго года з таго часу, калi iм стала або павiнна было стаць вядомым аб зробленым запiсе цi аб акалiчнасцях, якiя выключаюць факт бацькоўства або мацярынства. Калi да гэтага часу асоба, запiсаная бацькам або мацi дзiцяцi, з’яўлялася непаўналетняй, гадавы тэрмiн вылiчваецца з дня дасягнення ёю васемнаццацi гадоў.

Патрабаванне асобы, запiсанай бацькам дзiцяцi на падставе часткi другой артыкула 54 гэтага Кодэкса, аб аспрэчваннi бацькоўства не можа быць задаволена, калi ў момант запiсу гэтай асобе было вядома, што яна фактычна не з’яўляецца бацькам дзiцяцi.».

25. Частку першую артыкула 59 пасля слова «шлюбу,» дапоўнiць словам «блiзкага».

26. З часткi другой артыкула 62 словы «у парадку, якi ўстанаўлiваецца» выключыць.

27. У артыкуле 64:

у абзацы трэцiм слова «роднасць» замянiць словамi «блiзкая роднасць»;

з абзаца чацвёртага слова «(удачарэнне)» выключыць;

пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу:

«устанаўленне мацярынства;»;

абзац пяты лiчыць абзацам шостым.

28. Частку першую артыкула 65 пасля слоў «правоў i» дапоўнiць словам «законных».

29. У назве артыкула 68 слова «праваадносiны» замянiць словамi «правы i абавязкi».

30. У частцы трэцяй артыкула 69:

у першым сказе словы «выпадку, прадугледжаным артыкулам 58» замянiць словамi «выпадках, прадугледжаных артыкулам 55»;

другi сказ выключыць.

31. У артыкуле 70:

у частцы трэцяй словы «з артыкуламi 52, 53 i 58» замянiць словамi «з часткай другой артыкула 54, часткай першай артыкула 55»;

у частцы шостай словы «устанаўленнi бацькоўства i ўсынаўленнi» замянiць словамi «усынаўленнi, устанаўленнi мацярынства i (або) бацькоўства»;

пасля часткi шостай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Па сумеснай заяве бацькоў дзiцяцi, якое не дасягнула шаснаццацi гадоў, орган апекi мае права зыходзячы з iнтарэсаў дзiцяцi дазволiць змяненне прысвоенага яму прозвiшча на прозвiшча другога з бацькоў, калi iншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.»;

часткую сёмую лiчыць часткай восьмай.

32. У артыкуле 71:

у частцы другой словы «у адпаведнасцi з артыкулам 58» замянiць словамi «або iншых асоб, якiя падалi заяву аб нараджэннi дзiцяцi, у адпаведнасцi з артыкулам 55»;

з часткi трэцяй слова «(удачарэннi)» выключыць.

33. Частку чацвёртую артыкула 74 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: «Улiк думкi дзiцяцi, якое дасягнула ўзросту дзесяцi гадоў, абавязковы, за выключэннем выпадкаў, калi гэта супярэчыць яго iнтарэсам.».

34. Першы сказ часткi другой артыкула 75 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Усе пытаннi аб формах i метадах выхавання дзяцей, атрыманнi iмi адукацыi, аб адносiнах да рэлiгii, арганiзацыi вольнага часу i iншыя пытаннi выхавання дзяцей вырашаюцца абодвума бацькамi па ўзаемнай згодзе.».

35. Артыкул 88 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 88. Маёмасныя правы i абавязкi бацькоў

Да маёмасных правоў i абавязкаў бацькоў адносяцца правы i абавязкi па кiраванню справамi i маёмасцю непаўналетнiх дзяцей, абавязкi па прадастаўленню ўтрымання непаўналетнiм дзецям, непрацаздольным непаўналетнiм дзецям, якiя маюць патрэбу ў дапамозе, а таксама абавязкi па пакрыццю расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi.

Парадак i ўмовы ажыццяўлення маёмасных правоў i абавязкаў бацькоў вызначаюцца гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.».

36. У частцы другой артыкула 92:

словы «, або пры аб’яўленнi непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансiпацыя)» выключыць;

дапоўнiць частку другiм сказам наступнага зместу: «У выключных выпадках суд можа вызвалiць аднаго з бацькоў, якi з’яўляецца iнвалiдам I або II групы, ад выплаты алiментаў.».

37. У частцы першай артыкула 97 словы «артыкуламi 54 i 55» замянiць словамi «артыкулам 54».

38. Частку першую артыкула 102 дапоўнiць словамi «i кожнага з дзяцей».

39. У артыкуле 110:

часткi чацвёртую i пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Калi даўжнiк у гэты перыяд не працаваў або не прадстаўлены дакументы, якiя пацвярджаюць яго заробак i (або) iншы даход, запазычанасць вызначаецца зыходзячы з заробку i (або) iншага даходу, якi атрымлiваецца iм на момант налiчэння запазычанасцi па алiментах. Пры гэтым памер налiчаных штомесячных сум запазычанасцi не можа быць нiжэй базавай велiчынi, якая дзейнiчае на момант налiчэння запазычанасцi па алiментах.

У выпадках, калi даўжнiк на момант налiчэння запазычанасцi па алiментах не працуе, яе памер вызначаецца зыходзячы з заробку даўжнiка па апошнiм месцы працы, а пры адсутнасцi звестак аб гэтым або калi з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы, — зыходзячы з сярэдняй заработнай платы для дадзенай мясцовасцi.»;

у частцы шостай словы «рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, якi загадвае пытаннямi сацыяльнай абароны,» замянiць словамi «Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь».

40. У артыкуле 113 словы «прадпрыемствам, арганiзацыяй, установай па месцы ўтрымання алiментаў» замянiць словамi «арганiзацыяй, указанымi ў частцы першай артыкула 105 гэтага Кодэкса,».

41. З абзаца трэцяга часткi другой артыкула 115 слова «(удачарэннi)» выключыць.

42. З назвы главы 13 слова «(удачарэнне)» выключыць.

43. З часткi першай артыкула 116 слова «(удачарэнне)» выключыць.

44. У артыкуле 117:

у частцы першай словы «Мiнiстэрствам адукацыi» замянiць словам «Урадам»;

другi сказ часткi пятай пасля слова «сям’ю» дапоўнiць словам «родных».

45. З часткi першай артыкула 118 слова «(удачарэнне)» выключыць.

46. У артыкуле 119:

з назвы слова «(удачарэння)» выключыць;

з тэксту артыкула словы «(удачарэнне) (далей — усынаўленне)» выключыць.

47. Другi сказ часткi сёмай артыкула 120 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Усынавiцелю павiнна быць прадастаўлена ўся iнфармацыя аб стане здароўя дзiцяцi, якое ўсынаўляецца, а таксама iнфармацыя, якая маецца, аб блiзкiх родных дзiцяцi, якое ўсынаўляецца, i стане iх здароўя.».

48. У артыкуле 121:

частку першую пасля слова «ажыццяўляецца» дапоўнiць словамi «раённым (гарадскiм)»;

у частцы другой словы «Усынаўленне замежнымi грамадзянамi дзяцей на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па iх заяве» замянiць словамi «Мiжнароднае ўсынаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па заяве асобы (асоб), якiя жадаюць усынавiць дзiця,».

49. У артыкуле 122:

у частцы чацвёртай словы «Мiнiстэрствам адукацыi» замянiць словам «Урадам»;

частку шостую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Суд абавязаны на працягу трох дзён з дня ўступлення ў законную сiлу рашэння суда аб усынаўленнi дзiцяцi накiраваць выпiску з гэтага рашэння суда ў дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, па месцы вынясення рашэння, у орган апекi па месцы жыхарства ўсынавiцеляў, а па справах аб мiжнародным усынаўленнi — таксама ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення.».

50. Частку другую артыкула 123 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Улiк грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя жадаюць усынавiць дзiця, ажыццяўляецца органамi апекi па месцы iх жыхарства i Нацыянальным цэнтрам усынаўлення. Улiк грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя жадаюць усынавiць дзiця, ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам усынаўлення.».

51. У частцы другой артыкула 124:

словы «органам цi» выключыць;

словы «кампетэнтнымi дзяржаўнымi органамi зацiкаўленых краiн» замянiць словамi «Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кампетэнтнымi дзяржаўнымi органамi замежных дзяржаў»;

словы «Органы i арганiзацыi» замянiць словам «Арганiзацыi».

52. Артыкул 126 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 126. Рознiца ва ўзросце памiж усынавiцелем i дзiцем, якое ўсынаўляецца

Рознiца ва ўзросце памiж усынавiцелем i дзiцем, якое ўсынаўляецца, павiнна быць не менш за шаснаццаць гадоў. Пры ўсынаўленнi дзiцяцi айчымам (мачахай), а таксама па iншых прычынах, прызнаных судом уважлiвымi, рознiца ва ўзросце можа быць скарочана.».

53. Абзац шосты артыкула 128 выключыць.

54. У частцы шостай артыкула 134 словы «актавага запiсу» замянiць словамi «запiсу акта».

55. У частцы чацвёртай артыкула 136 слова «першай» замянiць словам «другой».

56. У артыкуле 137:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Адмена ўсынаўлення дзiцяцi ажыццяўляецца раённым (гарадскiм) судом, а ў адносiнах да мiжнароднага ўсынаўлення — абласным (Мiнскiм гарадскiм) судом, якi вынес рашэнне аб усынаўленнi дзiцяцi.»;

частку чацвёртую дапоўнiць словамi «, у орган апекi па месцы жыхарства ўсынавiцеляў, а пры мiжнародным усынаўленнi — таксама ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення».

57. У артыкуле 139 словы «а таксама пракурор» замянiць словамi «пракурор, а па справах аб мiжнародным усынаўленнi — таксама Нацыянальны цэнтр усынаўлення».

58. У артыкуле 140:

частку трэцюю дапоўнiць словамi «, дата i месца нараджэння»;

у частцы чацвёртай словы «або прозвiшча» замянiць словамi «, прозвiшча, даты i (або) месца нараджэння».

59. Часткi першую i другую артыкула 142 пасля слова «асабiстых» дапоўнiць словам «немаёмасных».

60. Артыкул 146 дапоўнiць словамi «, у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь».

61. У частцы пятай артыкула 151 слова «заканадаўствам» замянiць словам «Урадам».

62. Артыкул 153 дапоўнiць часткай трэцяй наступнага зместу:

«Пры наяўнасцi некалькiх асоб, якiя жадаюць стаць апекунамi, папячыцелямi аднаго i таго ж падапечнага, пераважнае права прадастаўляецца родным падапечнага пры ўмове абавязковага выканання патрабаванняў артыкула 152 гэтага Кодэкса i гэтага артыкула, а таксама iнтарэсаў падапечнага.».

63. Частку шостую артыкула 158 пасля слоў «правоў i» дапоўнiць словам «законных».

64. У частцы трэцяй артыкула 164:

словы «уклады ў крэдытныя ўстановы» замянiць словамi «грашовыя сродкi ў банкi цi нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi»;

дапоўнiць частку словамi «, здзелкi, накiраваныя на бязвыплатнае атрыманне выгад, якiя не патрабуюць натарыяльнага засведчання цi афармлення або дзяржаўнай рэгiстрацыi, здзелкi па распараджэнню сродкамi, прадастаўленымi апекуном цi са згоды апекуна трэцяй асобай для пэўнай мэты або свабоднага распараджэння».

65. Частку другую артыкула 170 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Падбор дзяцей для перадачы ў прыёмную сям’ю ажыццяўляюць органы апекi, iншыя арганiзацыi, упаўнаважаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць абарону правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, па ўзгадненню з асобамi, якiя жадаюць прыняць дзяцей у сям’ю.».

66. У артыкуле 173:

пасля часткi трэцяй дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Пры наяўнасцi некалькiх асоб, якiя жадаюць стаць прыёмнымi бацькамi аднаго i таго ж дзiцяцi, пераважнае права прадастаўляецца родным дзiцяцi пры ўмове абавязковага выканання патрабаванняў гэтага артыкула i iнтарэсаў дзiцяцi.»;

частку чацвёртую лiчыць часткай пятай.

67. У артыкуле 175:

у частцы другой словы «дзiцячымi iнтэрнатнымi ўстановамi, якiя з’яўляюцца апекунамi дзяцей» замянiць словамi «кiраўнiкамi дзiцячых iнтэрнатных устаноў, у якiх знаходзiлiся дзецi»;

у частцы пятай словы «Мiнiстэрствам адукацыi» замянiць словам «Урадам».

68. У артыкуле 176:

у назве i частцы другой слова «Установы» замянiць словам «Арганiзацыi»;

у частцы першай словы «Установы сiстэмы адукацыi, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, недзяржаўныя ўстановы, дзе на выхаваннi i забеспячэннi» замянiць словамi «Арганiзацыi аховы здароўя, арганiзацыi сiстэмы адукацыi i сацыяльнай абароны, а таксама ўстановы, дзе на выхаваннi».

69. Абзац чацвёрты часткi першай артыкула 177 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«захаванне ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь права ўласнасцi на жылое памяшканне цi права карыстання жылым памяшканнем, у якiм яны пражывалi раней, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, — на пазачарговае прадастаўленне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.».

70. Частку першую артыкула 185 пасля слоў «бацькоў i» дапоўнiць словам «блiзкiх».

71. У артыкуле 192:

частку першую дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: «Рэалiзацыя гэтага права ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца жыллёвым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»;

частку другую выключыць.

72. У артыкуле 193:

частку першую пасля слова «асабiстых» дапоўнiць словам «немаёмасных»;

частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Нараджэнне, заключэнне шлюбу, усынаўленне, устанаўленне мацярынства i (або) бацькоўства, перамена прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, смерць, а таксама скасаванне шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, падлягаюць абавязковай рэгiстрацыi ў дзяржаўных органах, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану.».

73. У артыкуле 194:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Рэгiстрацыя актаў грамадзянскага стану ў гарадах ажыццяўляецца аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану, Дамамi (Палацамi) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў, а ў пасёлках гарадскога тыпу i сельскiх населеных пунктах — адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.»;

частку другую пасля слова «ажыццяўляецца» дапоўнiць словамi «дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi i»;

частку трэцюю пасля слова «стану» дапоўнiць словамi «, Дамоў (Палацаў) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў».

74. У абзацы трэцiм артыкула 196:

пасля слова «асабiстых» дапоўнiць абзац словам «немаёмасных»;

словы «ўстаноў i» выключыць.

75. Артыкулы 198 i 199 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 198. Кампетэнцыя дзяржаўных органаў, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану

Аддзелы запiсу актаў грамадзянскага стану ажыццяўляюць рэгiстрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення мацярынства i (або) бацькоўства, перамены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, смерцi, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запiсы актаў грамадзянскага стану, анулююць i аднаўляюць запiсы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць кнiгi рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану.

Пасялковыя i сельскiя выканаўчыя i распарадчыя органы ажыццяўляюць рэгiстрацыю нараджэння, заключэння шлюбу памiж грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгiстрацыi нараджэння, а таксама рэгiстрацыю смерцi.

Дамы (Палацы) грамадзянскiх абрадаў гарадскiх выканаўчых камiтэтаў ажыццяўляюць рэгiстрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запiсы актаў аб нараджэннi i аб заключэннi шлюбу, анулююць i аднаўляюць запiсы актаў аб нараджэннi i заключэннi шлюбу на падставе рашэння суда, захоўваюць кнiгi рэгiстрацыi актаў аб нараджэннi i аб заключэннi шлюбу.

Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы i консульскiя ўстановы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць рэгiстрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, устанаўлення мацярынства i (або) бацькоўства, перамены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, смерцi, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запiсы актаў грамадзянскага стану, анулююць i аднаўляюць запiсы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць кнiгi рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану.

Дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, выдаюць даведкi, пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану або iншыя дакументы, якiя ўтрымлiваюць звесткi з запiсаў актаў грамадзянскага стану.

Дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, могуць аказваць дадатковыя платныя паслугi, звязаныя з рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану, пералiк якiх вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

«Артыкул 199. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, сваiх паўнамоцтваў

Парадак рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану, змяненнi, дапаўненнi, выпраўленнi запiсаў актаў грамадзянскага стану, анулявання i аднаўлення запiсаў актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, выдачы даведак, пасведчанняў аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану або iншых дакументаў, якiя ўтрымлiваюць звесткi з запiсаў актаў грамадзянскага стану, дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, вызначаецца гэтым Кодэксам, нарматыўнымi прававымi актамi Урада Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Парадак аказання дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану, вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.».

76. У частцы другой артыкула 200 словы «Палажэннем аб парадку рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану ў Рэспублiцы Беларусь» замянiць словамi «Урадам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь».

77. Частку трэцюю артыкула 201 пасля слова «рэгiстрацыi» дапоўнiць словамi «актаў грамадзянскага стану».

78. У артыкуле 202:

у назве словы «Парадак выдачы» замянiць словам «Выдача»;

у частцы першай словы «архiвамi органаў запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «iх архiвамi»;

другi сказ часткi другой выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Паўторныя пасведчаннi аб нараджэннi дзяцей выдаюцца iх бацькам, апекунам, у тым лiку кiраўнiкам дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяржаўных спецыялiзаваных устаноў для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, у якiх дзецi знаходзяцца на выхаваннi, а таксама органам апекi, органам унутраных спраў.»;

частку трэцюю дапоўнiць словамi «, органам апекi»;

частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Паўторныя пасведчаннi аб смерцi выдаюцца родным i iншым членам сям’i нябожчыка, органам апекi, апекунам дзяцей нябожчыка, у тым лiку кiраўнiкам дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяржаўных спецыялiзаваных устаноў для непаўналетнiх, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе i рэабiлiтацыi, дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, у якiх знаходзяцца на выхаваннi дзецi нябожчыка.»;

у частцы пятай словы «другой i трэцяй» замянiць словамi «другой—чацвёртай»;

дапоўнiць артыкул часткай шостай наступнага зместу:

«Паўторныя пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану могуць быць выдадзены па матываванаму запыту Спецыялiзаванай Беларускай калегii адвакатаў.».

79. Артыкул 203 выключыць.

80. Артыкул 205 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 205. Заява аб рэгiстрацыi нараджэння

Заява аб рэгiстрацыi нараджэння робiцца бацькамi або адным з iх, а ў выпадку хваробы, смерцi бацькоў, ухiлення бацькоў ад падачы заявы цi немагчымасцi для iх па iншых прычынах зрабiць заяву — блiзкiмi роднымi бацькоў, органам апекi, адмiнiстрацыяй арганiзацыi аховы здароўя, у якой мацi пакiнула дзiця пасля яго нараджэння, або iншымi асобамi.».

81. У назве i тэксце артыкула 206 слова «нараджэннi» замянiць словамi «рэгiстрацыi нараджэння».

82. З артыкула 207 лiчбы «58,» выключыць.

83. У артыкуле 208:

назву дапоўнiць словамi «або аб’яўлення яго ў судовым парадку нябожчыкам»;

тэкст артыкула пасля слоў «мацi дзiцяцi,» дапоўнiць словамi «або пасля аб’яўлення яго ў судовым парадку нябожчыкам,».

84. У артыкуле 210 словы «якiя ўступаюць у шлюб» замянiць словамi «, асоб, якiя ўступаюць у шлюб,».

85. У назве i тэксце артыкула 212 словы «якiя ўступаюць у шлюб» замянiць словамi «асоб, якiя ўступаюць у шлюб,».

86. У артыкуле 213:

назву i частку першую пасля слова «рэгiстрацыi» дапоўнiць словам «заключэння»;

частку другую пасля слоў «даты рэгiстрацыi» дапоўнiць словам «заключэння».

87. Главу 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«ГЛАВА 21
РЭГIСТРАЦЫЯ ЎСТАНАЎЛЕННЯ МАЦЯРЫНСТВА
I (АБО) БАЦЬКОЎСТВА

Артыкул 214. Парадак рэгiстрацыi ўстанаўлення мацярынства i (або) бацькоўства

Рэгiстрацыя ўстанаўлення мацярынства i (або) бацькоўства ажыццяўляецца ў дзяржаўных органах, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства аднаго з бацькоў дзiцяцi, або па месцы вынясення рашэння суда аб устанаўленнi мацярынства i (або) бацькоўства, або па месцы рэгiстрацыi нараджэння.

Рэгiстрацыя ўстанаўлення мацярынства ажыццяўляецца на падставе заявы аб рэгiстрацыi ўстанаўлення мацярынства на падставе рашэння суда аб устанаўленнi мацярынства.

Рэгiстрацыя ўстанаўлення бацькоўства ажыццяўляецца на падставе сумеснай заявы бацькоў дзiцяцi аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства або заявы аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства на падставе рашэння суда аб устанаўленнi бацькоўства.

Рэгiстрацыя ўстанаўлення мацярынства i (або) бацькоўства ў адносiнах да паўналетнiх асоб дапускаецца толькi з iх згоды.

Дапускаецца падача бацькамi дзiцяцi сумеснай заявы аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства ў адносiнах да яшчэ не народжанага дзiцяцi падчас цяжарнасцi мацi, якая пацверджана даведкай арганiзацыi аховы здароўя, калi маюцца падставы меркаваць, што падача сумеснай заявы аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства пасля нараджэння дзiцяцi стане немагчымай або складанай (цяжкая хвароба, маючая адбыцца працяглая камандзiроўка i да т.п.). Пры наяўнасцi такой заявы рэгiстрацыя ўстанаўлення бацькоўства ажыццяўляецца адначасова з рэгiстрацыяй нараджэння без падачы бацькамi дзiцяцi новай заявы.

Артыкул 215. Змяненне запiсу акта аб нараджэннi ў сувязi з устанаўленнем мацярынства i (або) бацькоўства

На падставе запiсаў актаў аб устанаўленнi мацярынства i (або) бацькоўства дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, уносяць звесткi аб мацi i (або) бацьку i неабходныя змяненнi ў запiс акта аб нараджэннi дзiцяцi i выдаюць новае пасведчанне аб нараджэннi, за выключэннем выпадкаў адначасовай рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства i нараджэння.».

88. У артыкуле 216:

у частцы першай словы «аддзелам запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «аб усынаўленнi дзiцяцi дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану,»;

частку другую дапоўнiць словамi «аб усынаўленнi дзiцяцi».

89. У артыкуле 217:

у частцы першай:

словы «аддзел запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану,»;

пасля слова «запiс» дапоўнiць частку словам «акта»;

у частцы другой словы «аддзелам запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану,».

90. Артыкул 218 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 218. Ануляванне i змяненне запiсаў актаў грамадзянскага стану ў сувязi з адменай усынаўлення

На падставе рашэння суда аб адмене ўсынаўлення дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, якiя зарэгiстравалi ўсынаўленне, у запiс акта аб усынаўленнi ўносяцца звесткi аб яго адмене i запiс акта аб усынаўленнi анулюецца. Запiс акта аб нараджэннi, якi быў адноўлены на падставе рашэння суда аб усынаўленнi ў сувязi са змяненнем месца нараджэння ўсыноўленага, анулюецца. У запiсе акта аб нараджэннi дзiцяцi аднаўляюцца першапачатковыя звесткi.

Калi згодна з рашэннем суда аб адмене ўсынаўлення за дзiцем захоўваюцца прысвоеныя яму ў сувязi з усынаўленнем прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, дата, месца нараджэння, гэтыя звесткi ў выпадку адмены ўсынаўлення змяненню не падлягаюць.».

91. Частку першую артыкула 219 дапоўнiць словамi «па заяве аб рэгiстрацыi смерцi».

92. Назву i тэкст артыкула 220 пасля слоў «Заява аб» дапоўнiць словам «рэгiстрацыi».

93. У артыкуле 221:

назву пасля слоў «заявы аб» дапоўнiць словам «рэгiстрацыi»;

тэкст артыкула пасля слоў «Заява аб» дапоўнiць словам «рэгiстрацыi».

94. У назве главы 24 слова «iмя» замянiць словамi «прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку».

95. Артыкул 222 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 222. Заява аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку

Заява аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку падаецца асобамi, якiя дасягнулi шаснаццацi гадоў, у дзяржаўныя органы, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, па месцы iх жыхарства.

Заява аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку павiнна быць разгледжана дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, у тэрмiн, якi не перавышае аднаго месяца з дня падачы заявы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула.

Калi для разгляду заявы аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, неабходна атрыманне звестак i (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў iншых дзяржаў, то адпаведныя запыты накiроўваюцца дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, у трохдзённы тэрмiн з дня падачы заявы аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку. Заява аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку павiнна быць разгледжана дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, у тэрмiн, якi не перавышае аднаго месяца з дня атрымання ўсiх неабходных звестак i (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў iншых дзяржаў.».

96. У артыкуле 223:

у частцы першай словы «аддзелам запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану,»;

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Дазвол аб змене прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку сапраўдны на працягу аднаго месяца з дня выдачы.».

97. Дапоўнiць Кодэкс главой 24(1) наступнага зместу:

«ГЛАВА 24(1)
РЭГIСТРАЦЫЯ СКАСАВАННЯ ШЛЮБАЎ ПА РАШЭННЯХ СУДОЎ, ЯКIЯ ЎСТУПIЛI Ў ЗАКОННУЮ СIЛУ ДА 1 ВЕРАСНЯ 1999 ГОДА

Артыкул 224(1). Парадак рэгiстрацыi скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года

Рэгiстрацыя скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, ажыццяўляецца па заяве мужа i жонкi або аднаго з iх у дзяржаўных органах, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства мужа i жонкi або аднаго з iх.

Артыкул 224(2). Афармленне скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года

Пры рэгiстрацыi скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якiя ўступiлi ў законную сiлу да 1 верасня 1999 года, у пашпартах або iншых дакументах, якiя сведчаць асобу мужа або жонкi, робiцца адзнака аб скасаваннi шлюбу.

У выпадку рэгiстрацыi скасавання шлюбу па заяве мужа або жонкi дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, паведамляе аб гэтым другому з iх, калi вядомы яго адрас, а таксама дзяржаўнаму органу, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, па месцы рэгiстрацыi шлюбу.».

98. Назву главы 25 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«ГЛАВА 25
ЗМЯНЕННЕ, ДАПАЎНЕННЕ, ВЫПРАЎЛЕННЕ, АДНАЎЛЕННЕ I АНУЛЯВАННЕ ЗАПIСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ»

99. У артыкуле 225:

у назве словы «i аднаўлення запiсу» замянiць словамi «, дапаўнення, выпраўлення i аднаўлення запiсаў»;

часткi першую i другую пасля слова «змяненняў» дапоўнiць словам «, дапаўненняў»;

у частцы трэцяй словы «аддзеламi запiсу актаў грамадзянскага стану» замянiць словамi «дзяржаўнымi органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану,»;

дапоўнiць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«У выпадку, калi згублены запiс акта грамадзянскага стану быў складзены па-за межамi Рэспублiкi Беларусь, аднаўленне запiсу акта грамадзянскага стану можа ажыццяўляцца дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, на падставе рашэння суда па месцы вынясення судом гэтага рашэння.».

100. Артыкул 226 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 226. Змяненне, дапаўненне, выпраўленне запiсаў актаў грамадзянскага стану

Заява аб унясеннi змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiсы актаў грамадзянскага стану падаецца ў дзяржаўны орган, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, па месцы жыхарства заяўнiка i павiнна быць разгледжана ў тэрмiн, якi не перавышае дзесяцi дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасцi правядзення дадатковай праверкi, запыту звестак i (або) дакументаў ад iншых дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый Рэспублiкi Беларусь — у тэрмiн да трох месяцаў, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай другой гэтага артыкула.

Калi для разгляду заявы аб унясеннi змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiсы актаў грамадзянскага стану дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, неабходна атрыманне звестак i (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў iншых дзяржаў, то адпаведныя запыты накiроўваюцца дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, у трохдзённы тэрмiн з дня падачы заявы аб унясеннi змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiсы актаў грамадзянскага стану. Заява аб унясеннi змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiсы актаў грамадзянскага стану павiнна быць разгледжана дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, у тэрмiн, якi не перавышае аднаго месяца з дня атрымання ўсiх неабходных звестак i (або) дакументаў ад кампетэнтных органаў iншых дзяржаў.

Унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiс акта грамадзянскага стану ажыццяўляецца дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, па месцы знаходжання запiсу акта грамадзянскага стану.

Пасля ўнясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запiс акта грамадзянскага стану выдаецца новае пасведчанне.».

101. У артыкуле 229:

з часткi першай словы «, а таксама шлюбы iншаземных грамадзян памiж сабой» выключыць;

у частцы другой:

пасля слоў «iншаземнымi грамадзянамi» дапоўнiць частку словамi «, асобамi без грамадзянства»;

словы «дзяржава, грамадзянамi якой яны з’яўляюцца,» замянiць словамi «краiны пражывання iншаземных грамадзян, асоб без грамадзянства»;

у частцы трэцяй словы «, заключаныя ў Рэспублiцы Беларусь у пасольствах або консульскiх установах замежных дзяржаў,» замянiць словамi «заключаюцца ў Рэспублiцы Беларусь у дыпламатычных прадстаўнiцтвах i консульскiх установах замежных дзяржаў i».

102. У артыкуле 230:

назву пасля слоў «грамадзян Рэспублiкi Беларусь у» дапоўнiць словамi «дыпламатычных прадстаўнiцтвах i»;

частку першую пасля слоў «заключаюцца ў» дапоўнiць словамi «дыпламатычных прадстаўнiцтвах i».

103. У артыкуле 231:

з часткi першай словы «, а таксама шлюбаў iншаземных грамадзян памiж сабой» выключыць;

пасля часткi першай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

«Скасаванне шлюбаў iншаземных грамадзян памiж сабой у Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца ў дыпламатычных прадстаўнiцтвах i консульскiх установах замежных дзяржаў i прызнаецца на ўмовах узаемнасцi сапраўдным у Рэспублiцы Беларусь, калi гэтыя асобы ў момант скасавання шлюбу з’яўлялiся грамадзянамi дзяржавы, якiя назначылi пасла або консула ў Рэспублiцы Беларусь.»;

часткi другую—пятую лiчыць адпаведна часткамi трэцяй—шостай.

104. У артыкуле 232:

назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 232. Устанаўленне мацярынства i (або) бацькоўства ў Рэспублiцы Беларусь. Прызнанне мацярынства i (або) бацькоўства, якiя ўстаноўлены па-за межамi Рэспублiкi Беларусь»;

частку першую пасля слова «Устанаўленне» дапоўнiць словамi «мацярынства i (або)»;

у частцы другой словы «аб устанаўленнi бацькоўства ў консульскую ўстанову» замянiць словамi «аб рэгiстрацыi ўстанаўлення бацькоўства ў дыпламатычныя прадстаўнiцтвы i консульскiя ўстановы»;

дапоўнiць артыкул часткай трэцяй наступнага зместу:

«Мацярынства i (або) бацькоўства, якiя ўстаноўлены па-за межамi Рэспублiкi Беларусь з выкананнем заканадаўства адпаведнай дзяржавы, прызнаюцца сапраўднымi ў Рэспублiцы Беларусь.».

105. Артыкул 233 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 233. Мiжнароднае ўсынаўленне

Усынаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства дзiцяцi, якое з’яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь, а таксама ўсынаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства дзiцяцi, якое з’яўляецца iншаземным грамадзянiнам або асобай без грамадзянства i пражывае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з главой 13 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, якi ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пiсьмовага дазволу на ўсынаўленне Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, а для ўсынавiцеляў, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, — таксама пiсьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, на тэрыторыi якой яны пастаянна пражываюць. Пры ўсынаўленнi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства дзiцяцi, якое з’яўляецца iншаземным грамадзянiнам i пражывае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, неабходна таксама атрыманне пiсьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянiнам якой з’яўляецца дзiця, i, калi гэта патрэбна ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежнай дзяржавы, — згоды дзiцяцi на ўсынаўленне.

Усынаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, дзяцей, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з главой 13 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку перадачы дзяцей на ўсынаўленне, якi ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пiсьмовага дазволу на ўсынаўленне Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Парадак узгаднення працэдуры мiжнароднага ўсынаўлення памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кампетэнтнымi дзяржаўнымi органамi замежных дзяржаў, а таксама парадак узаемадзеяння Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення са спецыяльна ўпаўнаважанымi замежнымi дзяржавамi арганiзацыямi па ўсынаўленню дзяцей на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, могуць быць перададзены на ўсынаўленне грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, iншаземным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якiя не з’яўляюцца сваякамi дзяцей, пасля заканчэння аднаго года з дня пастаноўкi гэтых дзяцей на цэнтралiзаваны ўлiк у адпаведнасцi з часткай шостай артыкула 117 гэтага Кодэкса.

Усынаўленне грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, дапускаецца пры наяўнасцi заключэння Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення аб адсутнасцi кандыдатаў ва ўсынавiцелi — грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, або сваякоў дзяцей незалежна ад грамадзянства i месца жыхарства гэтых сваякоў, якiя выказалi намер усынавiць гэта дзiця.

Усынаўленне дзiцяцi, якое з’яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь i пражывае за межамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццёўленае кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, грамадзянiнам якой з’яўляецца ўсынавiцель — iншаземны грамадзянiн або на тэрыторыi якой пастаянна пражывае ўсынавiцель — асоба без грамадзянства, прызнаецца сапраўдным у Рэспублiцы Беларусь пры ўмове атрымання пiсьмовага дазволу на ўсынаўленне Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.».

106. У артыкуле 234:

з назвы словы «, i над непаўналетнiмi iншаземнымi грамадзянамi ў Рэспублiцы Беларусь» выключыць;

у частцы другой словы «консульскай установы Рэспублiкi Беларусь, якая абавязана» замянiць словамi «дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь, якiя абавязаны»;

частку чацвёртую пасля слова «грамадзянамi» дапоўнiць словамi «, асобамi без грамадзянства».

107. Артыкул 235 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 235. Устанаўленне мiжнародных апекi, папячыцельства над непаўналетнiмi, якiя пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Устанаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь апекi, папячыцельства грамадзян Рэспублiкi Беларусь, iншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежнай дзяржавы, над непаўналетнiмi грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама над непаўналетнiмi iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства, якiя пражываюць (знаходзяцца) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, якi ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кампетэнтнага органа дзяржавы, на тэрыторыi якой пастаянна пражываюць апекуны, папячыцелi, а таксама пiсьмовага дазволу кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянiнам якой з’яўляецца дзiця — iншаземны грамадзянiн.

Устанаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь апекi, папячыцельства грамадзян Рэспублiкi Беларусь, iншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, над непаўналетнiмi iншаземнымi грамадзянамi або асобамi без грамадзянства, якiя пражываюць (знаходзяцца) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, якi ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i кампетэнтнага органа дзяржавы, грамадзянiнам якой з’яўляецца дзiця — iншаземны грамадзянiн.

Устанаўленне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь апекi, папячыцельства iншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь над непаўналетнiмi грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, якiя пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з главой 14 гэтага Кодэкса з выкананнем парадку, якi ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове атрымання ў кожным асобным выпадку пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.».

108. У артыкуле 238:

частку першую пасля слоў «ажыццяўляецца ў» дапоўнiць словамi «дыпламатычных прадстаўнiцтвах i»;

частку другую пасля слоў «стану ў» дапоўнiць словамi «дыпламатычных прадстаўнiцтвах i».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона прыняць неабходныя меры па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

20 лiпеня 2006 года, г. Мiнск.

№ 164-З

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика