Нелiквiдную маёмасць пусцiлi з малатка
Сяргей КУРКАЧ
Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, найбольш распаўсюджаным спосабам адчужэння рэспублiканскай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца цi выкарыстоўваецца неэфектыўна, з’явiўся продаж яе на аўкцыёнах. Больш за палову, цi 63,5 працэнта аб’ектаў былi адчужаныя сёлета менавiта такiм чынам.
Актыўней за ўсё продаж на аўкцыёнах ажыццяўляецца ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях. Так, у Брэсцкай вобласцi за першае паўгоддзе сёлета на аўкцыёнах было рэалiзавана 23 аб’екты камунальнай уласнасцi, 14 з якiх былi на камунальным балансе абласнога цэнтра. У Гродзенскай вобласцi за паўгоддзе прададзена 20 аб’ектаў. Усяго за 6 месяцаў года ў рэспублiцы праведзена 114 аўкцыёнаў i 3 конкурсы па продажы аб’ектаў камунальнай уласнасцi, у якiх узялi ўдзел 165 чалавек. З прапануемых 343 лотаў прададзена 90 аб’ектаў, у тым лiку iншай юрыдычнай асобе — 47, фiзiчным асобам — 42 i адзiн аб’ект выкупiў працоўны калектыў. Кошт прададзеных аб’ектаў склаў 8 мiльярдаў 276,2 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, найбольш распаўсюджаным спосабам адчужэння рэспублiканскай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца цi выкарыстоўваецца неэ
|
|