Сярэдняя зарплата ў чэрвенi была $281,6 у эквiваленце
У студзенi—чэрвенi гэтага года тэмпы росту намiнальнай i рэальнай заработнай платы ў рэспублiцы, яе рэгiёнах i большасцi галiн эканомiкi былi вышэйшыя за прагнозныя паказчыкi на 2006 год. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў галоўным упраўленнi працы i заработнай платы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi.
Сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—чэрвенi гэтага года павялiчылася да адпаведнага перыяду мiнулага года на 29 працэнтаў i дасягнула Br557,6 тыс. (па прагнозу на 2006 год тэмп росту гэтага паказчыка павiнен скласцi 116,7—119,9 працэнта). У чэрвенi гэтага года сярэдняя заработная плата ў Беларусi склала Br604 тыс., або $281,61 у эквiваленце. У бюджэтным сектары эканомiкi сярэднямесячная заработная плата работнiкаў вырасла за шэсць месяцаў гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам на 27,2 працэнта i склала Br520,8 тыс. (па прагнозу на 2006 год — на 18,8—21,1 працэнта). У чэрвенi 2006 года сярэднi заробак бюджэтнiкаў быў Br564,8 тыс., або $263,3 у эквiваленце. Паводле статыстычных даных, рэальная заработная плата ў рэспублiцы павялiчылася за першае паўгоддзе гэтага года на 20,1 працэнта ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года. У бюджэтным сектары яе прырост склаў 18,4 працэнта. Пакупная здольнасць заработнай платы ў чэрвенi склала 233,1 працэнта мiнiмальнага спажывецкага бюджэту (па прагнозу на канец 2006 года — 254,3—260,6 працэнта). Дарэчы, сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт для сям’i з 4 чалавек у чэрвенi быў роўны Br259 тыс.160. У чэрвенi гэтага года ў прамысловасцi сярэдняя заработная плата склала $301,3. У арганiзацыях будаўнiцтва яна была $358,9, транспарту — $329,2, сувязi — $308,7, лясной гаспадаркi — $258,5, гандлю i грамадскага харчавання — $219,6. Сярэднi чэрвеньскi заробак у сельскай гаспадарцы быў роўны $179,3 у эквiваленце. Сярэдняя заработная плата ў чэрвенi гэтага года ў судовых i юрыдычных установах рэспублiкi была $429,3, у навуцы i навуковым абслугоўваннi — $367,8, у арганiзацыях фiзкультуры i спорту — $303,5, аховы здароўя — $257,6, адукацыi — $241, мастацтва — $238,4, культуры — $223,7. У сацзабеспячэннi сярэднi чэрвеньскi заробак быў роўны $185,6 у эквiваленце. У Мiнпрацы i сацабароны адзначылi, што прыведзеныя даныя аб намiнальнай i рэальнай налiчанай сярэднямесячнай заработнай плаце ўключаюць заработак работнiкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый усiх формаў уласнасцi, акрамя малых прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасцi, а таксама занятых у сферы iндывiдуальнага прадпрымальнiцтва. Адной з задач Мiнпрацы i сац-абароны з’яўляецца распрацоўка прапаноў i рэалiзацыя асноўных напрамкаў i прыярытэтаў дзяржаўнай палiтыкi па вырашэнню комплексных праблем у галiне аплаты працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў галоўным упраўленнi працы i заработнай платы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi
|
|