З чаргой i без чаргiКватэрнае пытанне У вёсцы, дзе жывём, я ў свой час не магла знайсцi работу, за якую б больш плацiлi. Таму ўладкавалася ў горадзе. Цяпер тут жа хацела б купiць жыллё, аднак у субсiдыi мне адмовiлi. Чаму?Iрына Гардзёнак, Мiнская вобл. Згодна з дзеючым заканадаўствам, субсiдыя прадастаўляецца ў парадку чарговасцi, устаноўленай зыходзячы з часу прыняцця грамадзян на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i арганiзацыi маюць права прадастаўляць субсiдыi па-за чаргой iнвалiдам i ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны i прыроўненым да iх асобам; воiнам-iнтэрнацыяналiстам; грамадзянам, якiя пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыгоднымi для пражывання, i iнш. Падставай для разгляду пытання аб прадастаўленнi субсiдыi грамадзянiну з’яўляецца яго заява на iмя старшынi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, кiраўнiка арганiзацыi, у якiх грамадзянiн знаходзiцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Адначасова з заявай у службу субсiдзiравання падаюцца звесткi аб сукупным даходзе i маёмасным становiшчы заяўнiка i членаў яго сям’i, якiя разам з iм паляпшаюць жыллёвыя ўмовы, у адпаведнасцi з Палажэннем аб аднясеннi грамадзян да катэгорыi малазабяспечаных працаздольных для атрымання дзяржаўнай падтрымкi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылога памяшкання, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2000 г. № 1955. Згодна з гэтым Палажэннем, права на атрыманне субсiдыi ва ўстаноўленым парадку маюць грамадзяне, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не перавышае двухразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з 4 чалавек (пастановай Мiнпрацы i сацабароны ад 14 лiпеня 2006 г. МПБ зацверджаны ў памеры 259 160 рублёў) i якiя валодаюць заяўленай маёмасцю, агульны кошт якой не перавышае кошту кватэры тыповых спажывецкiх якасцяў. Грамадзянам, якiя жадаюць пабудаваць або набыць з выкарыстаннем субсiдыi жылыя памяшканнi ў населеным пункце не па месцы знаходжання iх на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, памер субсiдыi вылiчваецца зыходзячы з устаноўленага ў населеным пункце, дзе будуецца або набываецца жылое памяшканне, межавага нарматыву кошту будаўнiцтва 1 кв. м агульнай плошчы жылых дамоў, што будуюцца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi, але не вышэй устаноўленага ў населеным пункце па месцы прадастаўлення субсiдыi межавага нарматыву кошту будаўнiцтва 1 кв. м. Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць пры прадастаўленнi субсiдыi, разглядаюцца вышэйстаячым мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або судом ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы, дзе жывём, я ў свой час не магла знайсцi работу, за якую б больш плацiлi. Таму ўладкавалася ў горадзе. Цяпер тут жа хацела б купiць жыллё, ад
|
|