21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сапсаваны адпачынак

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Вiка марыла аб адпачынку ў Крыме цэлы год. Маладая жанчына з сябрамi вырашыла набыць пуцёўкi ў агенцтве, з разлiкам на тое, што ў iх будзе гарантыя бесклапотнага адпачынку. Да дня ад’езду Вiка не раз папаўняла свой гардэроб прыгожымi сукенкамi i спаднiчкамi. Ужо седзячы ў аўтобусе, сябры пачалi планаваць, што будуць рабiць у першы тыдзень адпачынку. Iх чакаў утульны гатэль, мора, сонца i пальмы, але...

Вiку не прапусцiлi на мяжы. Яна яшчэ доўга глядзела ўслед аўтобусу, якi ад’язджае, i не магла зразумець, як так здарылася, што сябры паехалi без яе. Праблема хавалася ў пашпарце. У iм стаiць штамп «падлягае абмену да...», але даты няма. Так атрымалася таму, што Вiка выйшла замуж i жадала ўзяць прозвiшча мужа. Але шлюб аказаўся занадта кароткiм i патрэба ў замене пашпарта адпала. Аднак памежнiк не збiраўся ўнiкаць у асабiстыя справы дзяўчыны i таму не пусцiў яе за мяжу. Адпачынак i настрой у Вiкi былi сапсаваныя, да таго ж яе чакала дарога назад за свой кошт.

Цяпер гэтай дзяўчыне iмкнецца дапамагчы Беларускае таварыства абароны спажыўцоў. Як i ўсiм тым, хто замест адпачынку атрымаў праблемы i галаўны боль.

— На лета i восень прыпадае пiк скаргаў на сапсаваны адпачынак, — расказвае Тамара Злобiч, член праўлення Беларускага таварыства абароны спажыўцоў. — Калi да нас звяртаюцца, то мы вырашаем, цi варта наогул пiсаць прэтэнзiю, затым вызначаем, да каго i куды яе накiроўваць. Звычайна каля 50 працэнтаў такiх спрэчак не даходзяць да суда, вiнаватыя выплачваюць кампенсацыю.

Аднойчы ў Таварыства прыйшла жанчына, якая скарыстала страхоўку ў Маямi. Яна звярнулася ў амерыканскую клiнiку са скаргай на нясцерпны галаўны боль. Там ёй зрабiлi здымак галаўнога мозга i прызначылi лячэнне. Усё гэта каштавала больш за дзве тысячы долараў. Але страхавая кампанiя адмовiлася аплацiць страхоўку: беларускi ўрач палiчыў, што здымак рабiць не было патрэбы.

Тамара Злобiч пракаментавала гэты выпадак так:

— Справа ў тым, што стандарты абследавання i метады лячэння захворванняў у кожнай краiне свае, не абавязкова такiя, як беларускiя. У свеце пры галаўным болi звычайна заведзена рабiць здымак галавы (камп’ютарную тамаграфiю, магнiтна-рэзанансную тамаграфiю i iнш.), каб выключыць пухлiны, кровазлiццё i падобныя праблемы. Акрамя таго пацыент не можа прызначаць сабе абследаванне i лячэнне — гэта выключна права i абавязак урача, якi лечыць. Таму мы разлiчваем гэтую справу выйграць.

Сапраўды, страхоўкi пры выездзе за мяжу — неабходная рэч. Гэта разумела Валянцiна Якаўлеўна, якая купiла тур па Скандынаўскiх краiнах. Кiраўнiк групы пасадзiў сталую жанчыну на задняе сядзенне аўтобуса. Дарогу, па якой павiнен быў ехаць аўтобус, зачынiлi, таму кiроўца абраў iншую, з горшым пакрыццём. На адной з няроўнасцяў жанчыну моцна падкiнула, i яна ад болю ўскрыкнула. Аўтобус спынiлi, i кiраўнiк спытаў, што здарылася. У адказ жанчына стала скардзiцца на болi ў спiне. Але кiраўнiк групы «хуткую дапамогу» i палiцыю не выклiкаў. Увесь астатнi шлях Валянцiна Якаўлеўна цярпела ад болю ў спiне. Па прыездзе ў Мiнск жанчына звярнулася да доктара. Высветлiлася, што ў яе пашкоджаны пазваночнiк. Жанчына была прыкаваная да ложка восем месяцаў, а калi б звярнулiся па дапамогу да ўрача у момант ДТЗ, такiх бы праблем не было. Набываюць страхоўку менавiта для таго, каб вам аказалi хуткую дапамогу за мяжой у падобных выпадках.

Калi чалавек не зусiм здаровы i хоча адпачыць, то ён павiнен параiцца са сваiм урачом, куды i калi яму паехаць. Такi падарожнiк абавязкова павiнен папярэдзiць у турыстычным агенцтве аб сваёй хваробе, тады супрацоўнiкi фiрмы прапануюць месца адпачынку, якое падыходзiць для здароўя iх клiента. Напрыклад, гiпертонiку не варта марыць пра гарачыя краiны, а чалавеку, якi мае алергiю на кветкавы пылок, не параяць ехаць у Крым цi iншае месца падчас цвiцення раслiн. Наогул, трэба прыслухоўвацца не толькi да папярэджванняў урачоў i менеджараў агенцтваў, але яшчэ дома пацiкавiцца, што адбываецца ў рэгiёне, куды вы збiраецеся, якiя ёсць прагнозы метэаролагаў на гэты перыяд.

Ужо на месцы не трэба iгнараваць парады мясцовых жыхароў i супрацоўнiкаў гатэляў. Сёлета здарылася трагедыя ў Крыме з-за таго, што маладая пара не звярнула ўвагi на парады, якiя былi дадзены ўсёй групе адразу па прыбыццi ў гатэль. Iх папярэдзiлi аб тым, што купацца ў моры можна толькi на закрытым пляжы каля гатэлю. У iншых месцах — небяспечна для жыцця. Увечары малады чалавек з дзяўчынай пайшлi пагуляць па прыбярэжжы. Было вельмi душна, i дзяўчына вырашыла пакупацца, нягледзячы на забарону. Адплыўшы ад берага, яна стала тануць. Малады чалавек кiнуўся яе ратаваць, але не змог... Абодва загiнулi. У гэтым выпадку былi вiнаватыя толькi маладыя людзi.

Таксама вiнаваты будзе турыст, якi знаходзiцца ў iншай краiне i не выконвае яе законы. Нельга ўдзельнiчаць у мiтынгах, дэманстрацыях, палiтычных шэсцях i падобных мерапрыемствах, таксама трэба паважаць традыцыi народа. Асаблiва гэта датычыцца ўсходнiх краiн. Напрыклад, пры ўваходзе у мячэць трэба здымаць абутак, а калi вам гэта не падабаецца, наогул не хадзiце туды, iнакш не пазбегнуць непрыемнасцяў.

Адпачынак можа быць сапсаваны яшчэ адной непрыемнасцю — крадзяжом. Так здарылася з двума семнаццацiгадовымi хлопчыкамi, якiх бацькi за поспехi на гарадской алiмпiядзе ўзнагародзiлi пуцёўкамi. Па прыездзе, нагуляўшыся, яны заснулi, амаль не распакаваўшы рэчы. Праз балкон да iх у нумар залезлi злачынцы i вынеслi ўсё, што было каштоўнае: лiчбавыя фотаапараты, грошы i нават гадзiннiкi. Засталiся мабiльныя тэлефоны, i то толькi таму, што яны былi пад падушкамi ў хлопцаў. Ад такога адпачынку ў iх засталiся непрыемныя ўспамiны. Калi хлопцы вярнулiся, iх бацькi, канешне, змаглi адсудзiць мiнiмальную кампенсацыю за маральную шкоду (iх не папярэдзiлi аб тым, што рэчы трэба здаваць у камеру захоўвання i што ў гэтым гатэлi бываюць крадзяжы). Але страцiлi яны больш...

Наогул адных дзяцей адпраўляць на адпачынак за мяжу небяспечна, бацькi гэта павiнны разумець. Чатырнаццацiгадовую дзяўчынку, у якой было падазрэнне на дыябет, мацi вырашыла адправiць у лагер у Балгарыю. Дзяўчынцы пасля абедаў у лагеры рабiлася дрэнна, i таму ў яе заўсёды быў «кiслы» настрой. Яе равеснiкам гэта вельмi не падабалася, з ёй не хацелi сябраваць, да яе сталi ставiцца дрэнна нават кiраўнiкi групы. У вынiку дзяўчынка з адпачынку прыехала з гастрытам i дэпрэсiяй. Кожнае дзiця ў калектыве адаптуецца па-рознаму. Таму, калi бацькi адпраўляюць сваё дзiця адпачываць адно, то рабiць гэта лепей у межах нашай краiны: калi дзiцяцi патрабуецца ваша падтрымка, можна дабрацца да яго за дзве-тры гадзiны.

Часам да новых абставiнаў цяжка адаптуюцца не толькi дзецi. Пятру Мiкалаевiчу ў адным з агенцтваў вельмi нахвальвалi лячэбныя сера-вадародныя крынiцы. Мужчына паддаўся i паехаў туды адпачываць, заадно i крыху аздаравiцца. Пётр Мiкалаевiч тады яшчэ не ведаў, што гэтыя крынiцы маюць асаблiвы пах. Паправiў ён сваё здароўе цi не, але непрыемны пах ад крынiц сапсаваў яму ўвесь адпачынак. Па прыездзе ў Мiнск ён падаў на агенцтва ў суд. Тур-аператары абавязкова павiнны былi папярэдзiць пра гэты пах. Чалавеку выплацiлi кампенсацыю за маральную шкоду.

Але некаторыя тур-аператары сцвярджаюць, што ёсць клiенты, якiя едуць адпачываць i знарок шукаюць, да чаго б iм прыдрацца. Такiм чынам яны хочуць па прыездзе вярнуць сабе частку патрачаных грошай. Сапраўды, заўсёды можна знайсцi да чаго прычапiцца. Адзiн скардзiцца, што ў гатэлi жалезныя ложкi, iншы — што да мора iсцi далёка, дрэнныя харчы i на тое падобнае.

— Бывае, што чалавек прыязджае на месца адпачынку, а ў яго нумары яшчэ жывуць iншыя турысты, — гаворыць Тамара Злобiч. — У гэтым выпадку ў гатэлi павiнны прапанаваць: пасялiцца ў менш камфортны нумар з выплатай рознiцы турысту цi нумар больш камфортны, але без даплаты. Гэта правiла для ўсiх гатэляў свету.

Можа, не заўсёды варта рабiць з нiкчэмных нязручнасцяў трагедыю? А калi вы не лiчыце iх нiкчэмнымi, то яшчэ будзе магчымасць даведацца, цi палiчыць iх нiкчэмнымi закон.

Да ўвагi: Што рабiць, каб не было надта горка за сапсаваны адпачынак?

1. Звяртаючыся ў турыстычнае агенцтва, звярнiце ўвагу на сертыфiкат i лiцэнзiю фiрмы.

2. На кожную патрачаную вамi «капейку» бярыце чэк.

3. Калi вы ўжо на месцы i пры гэтым не на вулiцы, то пастарайцеся расслабiцца i атрымаць хоць якое задавальненне: магчыма, гэта ўсё-такi не самы горшы варыянт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер гэтай дзяўчыне iмкнецца дапамагчы Беларускае таварыства абароны спажыўцоў. Як i ўсiм тым, хто замест адпачынку атрымаў праблемы i галаўны боль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика