21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ложак

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Песня «А я лягу-прылягу — край гасцiнца старога» пэўны час пабыла, як цяпер кажуць, хiтом, а потым забылася. А мне падабаецца. Ёсць там такiя радкi:

«А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi ў далiну — хай накрые туман».

Хоць аднойчы кожны з нас зведаў гэта яднанне з зямлёй i небам, калi ляжыш на зямлi, адчуваючы ўсю яе магутнасць, i глядзiш у бездань неба. Ёсць пра гэта ў «Вайне i мiры» Талстога. Ёсць у расiйскага паэта-франтавiка Луконiна:

«Если я заболею —
К врачам обращаться не стану.
Обращусь я к друзьям,
Не сочтите, что это в бреду.
Постелите мне степь,
Занавесте мне окна туманом...»

Калi папярэднiк чалавека (па Дарвiну) злез з дрэва i стаў асвойваць зямлю, то на ёй ён, безумоўна, i спаў. Магчыма, адтуль у нас такая прага легчы-прылегчы на зямельку. Але цывiлiзацыя пакрысе прыўзнiмала чалавека над ёю — у логава, на ложа, на ложак.




На пачатку дваццатага стагоддзя, паводле беларускага навукоўцы Аркадзя Смолiча, сялянская хата выглядала знутры так: «Увайшоўшы ў хату, бачым направа ад дзвярэй вялiкую печ, проста перад дзвярыма — у левым куце абразы, пад iмi стол. Вакол стала тапчаны i ўслоны або зэдлi. За печкаю каля правае сцяны стаяць ложкi, робiцца палок i наогул тут спiць сям’я гаспадара». Так яшчэ сто гадоў таму жылi нашы папярэднiкi. У адным закуце месцiлiся ложкi. Канешне ж, самаробныя, з дрэва. На iх сеннiкi, матрацы, набiтыя сенам цi саломай. Саматканыя прасцiны, коўдры таксама саматканыя, а ўнутры льняная кудзеля. За гэтыя сто гадоў ложак прайшоў таксама своеасаблiвы i часам супярэчлiвы шлях пераўтварэнняў. Хоць, здавалася б, простая рэч.

Але спачатку пра само слова. Ложа таксама выкарыстоўвалася ў беларусаў. Вось радкi з народнай песнi:

«Ужо дзеванька з ложа iдзе,
Сваёму свёкарку дабрыдзень дае».

Па-польску гэта «лужэк». Па руску — «кровать». Дарэчы, у беларускай мове ёсць таксама архаiчныя «караваць», «караватка». А ёсць жа яшчэ «калыска». У старадаўняй беларускай хаце, ды што ў старадаўняй, i сёння ў некаторых вясковых хатах столi не роўныя, а з бэлькамi. Дык вось пад такую бэльку засоўвалi жэрдачку, на яе вешалi калыску для немаўляцi. I гушкалi, каб супакоiць, даць сну.




Але вернемся да дарослага ложка. Пiшучы пра простыя рэчы, я вельмi часта звяртаюся да гадоў пяцiдзесятых-шасцiдзесятых, да пары, калi нашы бацькi, пакiнуўшы вёскi, пераязджалi ў раённыя цэнтры, станавiлiся гараджанамi, дакладней местачкоўцамi. Гэта i зразумела — пара дзяцiнства, яна вельмi добра запамiнаецца, у тым лiку i дэталi тагачаснага побыту. Аб чым чалавек дбае найперш, збудаваўшы хату, займеўшы свой куток i дах над галавой? Канешне, аб ложку, каб на iм спаць, аб стале, каб за iм есцi, аб табурэтцы, каб на ёй сядзець. Як успамiнае мая мацi, пасля ўсялення ў пастаўскую хату спалi яны на падлозе, паклаўшы толькi тыя ж вясковыя сеннiкi. Потым ужо разжылiся на гарадскi жалезны ложак. Панцырны! Тут маладым, вiдаць, трэба i патлумачыць, што ў тыя, пяцiдзесятыя-шасцiдзесятыя, верхам местачковай культурнасцi i дабрабыту быў менавiта жалезны ложак з панцырнай сеткай. Гэта тонка пераплецены дрот, якi даваў уяўленне нейкай мяккасцi, гушкання. На яго клаўся матрац, але ўжо не набiты сенам цi кужалем, а ватай. Верх асалоды. У такiх ложкаў былi таксама жалезныя дзве спiнкi. А калi яны яшчэ i нiкелiраваныя... А былi ж ложкi з аздобай у выглядзе круглых шароў. Не помню ў якiм творы, але добра помню, што ў той кнiзе галоўнай марай у героя была адна — спаць на ложку «пад шарамi».

Але з цягам часу мода на жалезныя ложкi адышла. Зноў вярнулася дрэва. Спiнкi ложкаў набылi строгую геаметрычную форму, ужо не выгiнастую. Цёмная фарба, лак. З’явiлiся канапы, таксама вельмi простыя, але такiя, якiя ўжо можна было выкарыстоўваць для сядзення, а на ноч, расклаўшы, — для сну. Менавiта з такой канапы i пайшоў я на службу ў армiю. I тут трапiў зноў жа на панцырную сетку. Ложкi стаялi ў два ярусы. Спальнае памяшканне, так яно называлася ў армii, на сто чалавек. Гэта значыць — пяцьдзесят двух’ярусных ложкаў. Салдаты другога года службы аддавалi перавагу першаму ярусу, наверх заганялiся маладыя. Па камандзе «Уздым!» за 45 секунд трэба было саскочыць з ложка i апрануцца. З другога паверха — марудней. Але салдат хутка прызвычайваецца. Атрымлiвалася. I цанiлi мы гэты панцырны рай вельмi дорага. Пехацiнцу вярнуцца ўжо ноччу з палiгона ў казарму, памыцца i бухнуцца ў ложак — лепшага не пажадаеш. Ды нямала начэй за два гады службы было праведзена i не ў «спальным памяшканнi». Помню, спынiўся полк ноччу ў чыстым полi. У баявых машынах пяхоты начаваць не дазволiлi. А на двары лiпеньская залева. Дождж цубiць як з вядра. Нехта параiў апранаць агульнавайсковыя засцерагальныя касцюмы (яны воданепранiкальныя), процiвагазы i класцiся проста на зямлю. Так, атрымлiваецца. Вось толькi сон непрацяглы. Праз гадзiну-паўтары трэба ўздымацца i вылiваць з процiвагаза, з касцюма тую вадкасць, якую выдзяляе салдацкае цела. Прабачце за натуралiзм.

Вернемся да дрэва. Калi яно прыйшло на замену жалезным ложкам — гэта было яшчэ не зусiм дрэва. Гэта была кастра-плiта, аблямаваная матэрыялам, падобным на дрэва, часам нават на паперу. Помнiцца, такi спальны гарнiтур германскай, яшчэ гэдээраўскай вытворчасцi набылi мы з жонкай пасля вяселля. Самае цiкавае ў гэтым гарнiтуры было ў тым, што ложкi было два. Давялося ссоўваць iх разам.

Чаго толькi не здараецца ў гэтым жыццi. I мне давялося прыкласцi руку да вырабаў ложкаў. Нейкi, зусiм непрацяглы час працаваў у прыватнай майстэрнi, якая займалася вырабам мэблi на заказ, у тым лiку i ложкаў. Справа, аказваецца, не такая i складаная. Каркас, зразумела, робiцца з дрэва. А вось сценкi, сама аздоба — кастра-плiта. Але яна зачышчалася да бляску, фарбавалася, пакрывалася лакам. Атрымлiвалася досыць прыстойна.

Цяпер i гэта ўжо мiнулы дзень. Маладыя сем’i, набываючы спальныя гарнiтуры, аддаюць перавагу толькi дрэву i абавязкова дрэву. Усё павiнна быць натуральным. Ну а той, хто сродкаў мае паболей, пачынае, як простыя людзi гавораць, i вычварацца. Увогуле, калi трапляеш у госцi ў новы дом i табе пачынаюць яго паказваць — спальны пакой усё-такi закрытая тэма, iнтымная, туды i заходзiць неяк няёмка. Але ж калi гаспадар настойвае — чаму б i не зайсцi. Пабачыў я i анёлаў, i львоў, вытачаных з дрэва, якiя павiнны, вiдаць, асяняць сон гаспадароў, надаваць iм цi то спакою, цi то сiлы. Чуў пра вадзяныя матрацы, матрацы з падагрэвам, але, прызнаюся, не бачыў, не тое што каштаваў на выгоды.

А на заканчэнне давайце добрым словам памянём звычайную раскладушку. Той, хто быў студэнтам, каму даводзiлася часта вандраваць, нiколi не забудзе гэтага простага, з гнутых алюмiнiевых трубак i брызенту, прыстасавання. Яно дае часовы, лёгкi, не зусiм камфортны, але надзейны прытулак у любым закутку i любой старане. На iм адпачывалi вялiкiя свету гэтага i мы, грэшныя. I гэта таксама простая рэч — ложак.

Вiцебская вобласць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Простыя рэчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика