Ад слова да словаПа вашай просьбе Аўтэнтычны (грэч. authentikos) — cапраўдны, правiльны; якi адпавядае арыгiналу.Антураж — сукупнасць навакольных умоў; навакольная абстаноўка. Брэнд (англ. brand) — гандлёвая марка. Выжал — гончы сабака. Ёлкi — прагорклы, з непрыемным рэзкiм пахам (пра нясвежыя тлушчы). Жамерыны — адходы пасля выцiскання соку або алею з чаго-небудзь. Карт-бланш (фр. carte blanche) — (перан.) поўная свабода дзеянняў, неабмежаваныя паўнамоцтвы. Ляда — 1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку. 2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць. Маржа (англ. margin) — рознiца памiж працэнтнымi стаўкамi, стаўкамi па крэдытах, курсамi каштоўных папер, закупачнай i прадажнай цэнамi тавараў i iншымi паказчыкамi, ад велiчынi якой залежыць прыбытак, што атрымлiваюць кампанii, фiрмы, асобныя прадпрымальнiкi, якiя купляюць i прадаюць гэтыя тавары, каштоўныя паперы i г.д. Нуварыш (фр. nouveau riche) — новы багаты; багач-выскачка, чалавек, якi разбагацеў на спекуляцыях. Паблiсiцi (англ. publisity) — 1. Папулярнасць, вядомасць, разрэкламаванасць кампанii, фiрмы. 2. Рэклама, уздзеянне на спажыўцоў з мэтай павелiчэння попыту на тавары i паслугi з дапамогай публiкацый i перадач у СМI; рэкламны распродаж па льготных цэнах, раздача сувенiраў i г.д. Райдэр — дакумент, у якiм знакамiтыя артысты ўказваюць свае ўмовы, патрабаваннi да арганiзатараў канцэрта (тэхнiчнае забеспячэнне, бытавое абслугоўванне). Рэпатрыяцыя (лац. repatriare) — вяртанне на радзiму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў. Слота, слата — 1. Сырое надвор’е з дажджом i мокрым снегам; вiльгаць, макрэча. 2. (перан.) Пра чалавека, якi надакучае, прыстае. Спiжарня (польск. spizarnia) — кладоўка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вашай просьбе |
|