Бiзнэс-план. Для аўтсайдара
Сяргей ГРЫБ
«Праблемныя» сельгасарганiзацыi Мiншчыны, якiя былi перададзены iнвестарам рознай формы ўласнасцi, павiнны распрацаваць дакладныя праграмы выхаду на бясстратную работу — аб гэтым паведамiў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч.
За апошнiя два гады ў цэлым па рэгiёну iнвестарам рознай формы ўласнасцi былi перададзены 140 сельгаспрадпрыемстваў, а агульная сума ўкладанняў у iх развiццё склала 493 млрд рублёў. У вынiку пераважная большасць гаспадарак здолела павялiчыць аб’ёмы рэалiзацыi прадукцыi i пазбавiцца страт. Аднак зрухi да лепшага адзначаны не паўсюль. Да прыкладу, сёння ёсць шмат прэтэнзiй да работы прынамсi дзевяцi рэфармаваных сельгаспрадпрыемстваў — у Валожынскiм, Лагойскiм, Пухавiцкiм, Мiнскiм i iншых раёнах. Да таго ж, адзначаюць у аблвыканкаме, такi малюнак атрымлiваецца нягледзячы на тое, што гэтым гаспадаркам неаднаразова прапанавалася дапамога з палiвам, угнаеннямi, новымi тэхналогiямi, а таксама кансультацыйная падтрымка. Тым часам, падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч, ужо ў блiжэйшы час усе стратныя сельгаспрадпрыемствы, якiя ў вынiку рэфармавання пераўтварылiся ў структурныя падраздзяленнi розных арганiзацый, павiнны распрацаваць уласныя бiзнэс-планы. Прычым гэта патрабаванне не залежыць ад таго, дзе знаходзiцца новы ўласнiк. У прыватнасцi, з улiкам таго, што iнвестарамi значнай часткi гаспадарак сталi прадпрыемствы сталiцы, прынята рашэнне, што зараз работа «праблемных» гаспадарак будзе кантралявацца спецыяльным каардынацыйным саветам Мiнскага абласнога i Мiнскага гарадскога выканкамаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Праблемныя» сельгасарганiзацыi Мiншчыны, якiя былi перададзены iнвестарам рознай формы ўласнасцi, павiнны распрацаваць дакладныя праграмы выхаду на б
|
|