21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва украiнскiм парламенце ствараецца новая каалiцыя

Палiтычны крызiс ва Украiне затухае. Прэзiдэнт краiны Вiктар Юшчанка не рашыўся распусцiць Вярхоўную Раду i пагадзiўся прадставiць у парламент кандыдатуру Вiктара Януковiча на пасаду прэм’ер-мiнiстра.

Увечары адбылося падпiсанне Унiверсала нацыянальнага адзiнства. Свае подпiсы пад дакументам паставiлi прэзiдэнт, спiкер, в.а. прэм’ера Еханураў i лiдары ўсiх парламенцкiх фракцый, акрамя Юлii Цiмашэнка. БЮЦ вырашыў пайсцi ў жорсткую апазiцыю. Прадстаўнiкi блока заявiлi, што фракцыя не будзе браць удзел у пасяджэннях парламента i не будзе галасаваць па кандыдатуры прэм’ера.

ЗША рыхтуюцца да звяржэння Кастра?

У кангрэсе ЗША днямi быў прадстаўлены законапраект, якi прадугледжвае выдаткаванне на працягу блiжэйшых двух гадоў 80 мiльёнаў долараў на «падтрымку антыкастраўскiх сiл». Такiм чынам амерыканскiя заканадаўцы адрэагавалi на сiтуацыю, звязаную са станам здароўя Фiдэля Кастра пасля перанесенай iм аперацыi i часовай перадачай улады яго брату Раулю.

У законапраекце гаворыцца, што на атрыманне амерыканскай дапамогi могуць разлiчваць кубiнскiя дысiдэнты, прадстаўнiкi праваабарончых арганiзацый, журналiсты, урачы, работнiкi бiблiятэк i нават эканамiсты.

У Кiтаi забаранiлi вызначаць пол будучага дзiцяці

Кiтайскiм урачам забаранiлi вызначаць пол будучага дзiцяцi пры абследаваннi цяжарных жанчын.

Згодна з новым загадам мiнiстэрства аховы здароўя, ва ўсiх мед-установах краiны забаронена правядзенне ультрагукавога даследавання з мэтай вызначэння пола будучага дзiцяцi. Для гэтага спатрэбiцца наяўнасць адпаведных медыцынскiх паказанняў.

Кiтайцы аддаюць перавагу нараджэнню сыноў, бо па традыцыi дочкi пакiдаюць сям’ю пасля шлюбу, што пагражае стратай працоўных рук. Многiя жыхары краiны, асаблiва ў сельскiх раёнах, нярэдка перарываюць цяжарнасць, калi даведваюцца, што выношваюць дзяўчынку. Сёння ў краiне ўтварыўся значны дысбаланс палоў.

Датчанам i шведам давядзецца абыходзiцца без парфумы

У хуткiм часе ўлады Данii i Швецыi ўвядуць забарону на карыстанне парфумай у грамадскiх месцах.

У Данii гэта забарона ў першую чаргу будзе датычыцца наведвальнiкаў i супрацоўнiкаў гарадскiх i раённых упраў, а ў Швецыi — пасажыраў грамадскага транспарту. Акрамя таго, надушаным шведам збiраюцца забаранiць «забруджваць паветра» бальнiц i жыллёвых кантор. Процiстаянне з парфумерамi распачалi алергiкi. У Швецыi некалькi гадоў таму адбыўся судовы працэс над жанчынай, якая даймала сваiх суседзяў, якiя пакутавалi ад алергii, пахам ружавага алею i французскага дэзадаранта. Жанчыну асудзiлi. У грамадскiм транспарце аматарам водараў даўно адведзены месцы на задняй пляцоўцы. Больш таго, барацьба з пахамi закранула нават водары натуральнага паходжання. У прыватнасцi, ружы, якiя прадаюць у Стакгольме, стойкiя i прыгожыя, але пры гэтым практычна не пахнуць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Датчанам i шведам давядзецца абыходзiцца без парфумы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика