Вясельны каравай — сімвал аб’яднання і працягу роду
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК
(Працяг. Пачатак у нумары за 1, 2 жніўня.)
Талочнасць, саборнасць усiх даўнiх традыцый беларускай культуры яскрава прасочваецца i ў каравайным абрадзе. Неабходна адзначыць, што лiтаральна кожны крок запрошаных да выпякання каравая гасцей быў строга рэгламентаваны i выконваў адпаведную ролю. Самая блiзкая радня рашчыняла цеста, назiрала за бездакорнасцю выканання абрадавых цырымонiй: Старшая каравайнiца — Кожным крокам, кожным спецыфiчным абрадавым дзеяннем, шматлiкiмi песнямi-замовамi настойлiва падкрэслiвалася iдэя адзiнства, лучнасцi, купы. Пры гэтым у песнях выкарыстоўвалiся самыя вытанчаныя мастацкiя вобразы, удзельнiкi каравайнага абраду параўноўвалiся з нябеснымi свяцiламi i карагодамi зор: Каля Месяца зорачкi, «Касмiчная» вобразнасць каравайных песень была зусiм невыпадковая. Вiдаць, праз гэта звяно паднябеснай iерархii каравайнiцы iмкнулiся заручыцца падтрымкай самога Творцы Сусвету ў далейшым лёсе маладых, ужо непасрэдна ў iх сумесным жыццi. Кожны чарговы этап цырымонii прыгатавання рытуальнага хлеба распачынаўся i заканчваўся калектыўным магiчным дыялогам. Як толькi ў хату ўносiлi дзяжу, у якой будуць учыняць цеста, старшая каравайнiца звярталася да бацькоў i iншых прысутных: «Ёсць тут Бог, бацька i матка раджоныя, суседзi блiзкiя i далёкiя, мужы старэчныя, бабкi заплечныя, дзеткi запечныя? Блаславiце краснай пане каравай учынiць!» Усе прысутныя тройчы гучна адказвалi: «Бог блаславiць!» Змест рытуальных дыялогаў вар’iраваўся ў дэталях, але агульная iх iдэя заўсёды была адна i тая ж: каравайнiцы прасiлi блаславення, спагады, усеагульнай падтрымкi, згоды. Кожнае новае дзеянне суправаджалася не толькi абрадавымi дыялогамi, але i песнямi-замовамi, нездарма ж казалi: «каравай мясiлi ручкамi беленькiмi, перснямi залаценькiмi, песнямi весяленькiмi». Тым часам два (яшчэ раз звярнiце ўвагу на сiмволiку цотнасцi, парнасцi ў вясельным абрадзе) жанатыя мужчыны насiлi дровы, рыхтавалi капусныя лiсты, лапаты, венiк i iншыя рэчы, неабходныя для таго, каб выпалiць печ i пасадзiць каравай. Два нежанатыя хлопцы садзiлi каравай у печ, дзве дзяўчыны выраблялi з цеста фiгуркi розных звяроў, жывёл, птушак, «шышачкi», каб затым упрыгожыць рытуальны хлеб. «Блаславiце каравай у печ садзiцi» Аналагiчнымi абрадавымi рытуалаформуламi каравайнiцы прасiлi ў бацькоў дазволу паставiць рошчыну ў печ, а затым пасля закiсання дастаць i пакласцi на века дзяжы, якую ставiлi на стол, што стаяў пасярэдзiне хаты. У гэты час бацькi знаходзiлiся побач са свечкай-трайчаткай i прасiлi ў Бога шчаслiвай долi i веку доўгага сваiм дзецям. Яны запальвалi свечку-трайчатку, а каравайнiцы дружна мясiлi цеста, гучна пляскалi ў далонi, энергiчна скакалi вакол дзяжы, спявалi безлiч велiчальных песень, у якiх ствараўся iдэальны вобраз жанчын-ўдзельнiц. Кожны паэтычны радок быў скiраваны непасрэдна на каравайнiц, але пры гэтым удзельнiкi свяшчэннадзейства разумелi, што яны (каравайнiцы) выконвалi перш за ўсё ролю транслятара, пасрэднiка, праз якога ўсё сказанае-спетае будзе перанесена на заручную пару. Каб каравай удаўся пышны i чырвоны (прыгожы, румяны), печ палiлi дубовымi i бярозавымi дровамi. Зверху яго ўпрыгожвалi рознымi фiгуркамi або (на Палессi) «шышачкамi», перавязвалi iх ваўнянымi чырвонымi нiткамi. Садзiць каравай у печ даручалася прыгожай сямейнай пары: «кучаравы печ мяце, халасты саджае, харашуха папраўляе». Пасля таго, як каравай на хлебнай лапаце пасадзяць у печ, жанчыны-каравайнiцы выконвалi цэлы шэраг магiчна-ахоўных рытуалаў. Спачатку яны танцавалi-кружылi з лапатай, у дзяжу ставiлi запаленыя свечкi, крыж-накрыж клалi нажы, падымалi i праз яе ўсе цалавалiся, што павiнна было сiмвалiзаваць каханне маладых. Запаленыя свечкi сiмвалiзавалi зварот да продкаў, разлiк на iх дапамогу i перасцярогу; нажы засцерагалi дзяжу ад нячыстай сiлы, а падымалi яе для таго, каб каравай не аказаўся ацеслiвым, а наадварот, высокiм i прыгожым. Часам здаралася так, што каравай так уздымаўся, што даводзiлася выбiваць з вусця печы некалькi цаглiн, каб дастаць прыгатаваны хлеб. Спечаны каравай клалi на века дзяжы, засцеленае чысцюткiм белым ручнiком i пасыпанае зернем жыта. Старэйшы сват тройчы павiнен быў пакружыцца з iм, спяваючы: «Караваю-раю-раю, я за табою пагуляю». Жанчыны-каравайнiцы тут жа ўпрыгожваюць яго калiнай, зробленымi з паперы кветкамi грушы, вiшнi, яблынi, рутай, мятай, барвiнкам. Пасля гэтага хлеб неслi ў камору або клець, дзе ён знаходзiўся да заключнага моманту вяселля — яго дзяльбы. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працяг. Пачатак у нумары за 1, 2 жніўня |
|