21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Помнiк стаiць, а памяць жыве?

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Вясельныя картэжы сталiцы часта можна сустрэць у Траецкiм прадмесцi. Асаблiвай папулярнасцю сярод маладых карыстаецца традыцыя — дакрануцца да пэўнага месца анёла, якi плача: гэта быццам дазволiць нарадзiць сына. Мала хто ў такi святочны дзень задумваецца, што той анёл знаходзiцца на «Востраве слёз» побач з помнiкам воiнам-iнтэрнацыяналiстам, якiя загiнулi на вайне ў Афганiстане, а мiж тым учора яму споўнiлася дзесяць гадоў.

— Помнiк быў пабудаваны на народныя грошы, якiя збiралi спецыяльныя тралейбусы i аўтобусы з надпiсам «Памяць i абавязак», — узгадвае Уладзiмiр Шокаў, намеснiк старшынi саюза ветэранаў вайны ў Афганiстане. — Цiкава, што два туры конкурсу на лепшы праект помнiка на працягу 1988—1989 гадоў так i не выявiлi пераможцу. Пры падрыхтоўцы трэцяга тура ў Мiнск запрасiлi ўкраiнскага скульптара Юрыя Паўлава, якi з’яўляўся аўтарам афганскага помнiка ў Днепрапятроўску. Яго эскiз у вынiку i выйграў сярод дзесяцi праектаў беларускiх удзельнiкаў.

Афганскiм помнiк лiчыцца не толькi таму, што пабудаваны ў гонар загiнулых воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў: у фундамент была замуравана капсула з зямлёй Афганiстана, а на самiм помнiку пазначаны iмёны воiнаў.

Зразумела, з цягам часу помнiк патрабуе рэканструкцыi, таму летась быў адноўлены роспiс i адрамантавана калакольная сiстэма, а неўзабаве будуць устаноўлены гранiтныя плiты з надпiсам iмёнаў беларусаў, якiя ўзялi ўдзел у шэрагу ваенных канфлiктаў. Акрамя гэтага плануецца ўрэзаць зялёны газон, бо недастаткова месца для правядзення цырымонiй.

Людмiла Адамава, старшыня Рэспублiканскай асацыяцыi членаў сем’яў ваенаслужачых, якiя загiнулi ў Афганiстане, «Памяць i абавязак» да звыклай назвы «Востраў слёз» дадае: «Востраў мужнасцi мацi i ўдоў, якiя засталiся без сваiх сыноў i мужоў, памерлых, выконваючы свой iнтэрнацыянальны абавязак. Крыўдна, што сёння зарастаюць магiлы афганцаў, бо iх пасля смерцi бацькоў нямакаму даглядаць, змяншаецца колькасць iльгот, быццам аб афганцах запамятавалi. Па статыстыцы кожны месяц памiрае па два воiны-iнтэрнацыяналiсты.

Даведка. У вайне ў Афганiстане ўзяло ўдзел звыш 32 тысяч беларусаў: 711 з iх загiнула, 40 памерла ад захворванняў непасрэдна ў Афганiстане, каля 870 вярнулася дадому iнвалiдамi. На сёння высветлены лёс усiх 12 чалавек, якiя знiклi без вестак. Баявымi ордэнамi i медалямi ўзнагароджана 14 300 беларусаў, 5 атрымалi званне Героя Савецкага Саюза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыўдна, што сёння зарастаюць магiлы афганцаў, бо iх пасля смерцi бацькоў нямакаму даглядаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика