Горкi напамiнак аб вайне
Алесь КАСЦЕНЬ
Раённы цэнтр Паставы рыхтуецца да святкавання Дзён беларускага пiсьменства. Зразумела, гаспадары жадаюць сустрэць гасцей у прыбраным доме. I вось у час правядзення земляных работ у раёне гарадскога стадыёна экскаватар вырыў астанкi людзей. Невядомае захаванне. Але праведзенае дазнанне, апытанне старажылаў, дапамога мясцовых краязнаўцаў дапамаглi дакладна ўстанавiць, што знойдзены астанкi людзей, якiя былi расстраляныя фашыстамi ў час вайны за сувязь з партызанамi. Гэта не толькi мужчыны, але i жанчыны, дзецi.
Вырашана было перазахаваць астанкi ахвяр побач, на беразе невялiчкага азярца. У дзвюх трунах iх апусцiлi ў новую магiлу. Праваслаўны свяшчэннiк здзейснiў пахавальны абрад. Устаноўлены крыж. З цягам часу тут з’явiцца i абелiск, як напамiнак аб мiнулай вайне i трагедыi, якую перанёс наш народ. Вядзецца работа па ўстанаўленню iмён тых, хто знайшоў свой новы супакой пад гэтым крыжом. I яна дае свой плён. Некаторыя iмёны ўжо вядомыя. Вiцебская вобласць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомае захаванне. Але праведзенае дазнанне, апытанне старажылаў, дапамога мясцовых краязнаўцаў дапамаглi дакладна ўстанавiць, што знойдзены астанкi
|
|