Прэзiдэнт вызвалiў ад пасады паслоў Беларусi ў Расii, Казахстане i Вялiкабрытанii
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызвалiў Уладзiмiра Грыгор’ева ад пасады Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi, Пастаяннага прадстаўнiка Рэспублiкi Беларусь пры Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве па сумяшчальнiцтву. Адпаведны ўказ 4 жнiўня падпiсаў прэзiдэнт.
Прэзiдэнт таксама сваiмi ўказамi вызвалiў Ларысу Пакуш ад пасады Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Казахстан, Аляксея Мажухова — ад пасады Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Iрландыi па сумяшчальнiцтву.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызвалiў |
|