Урад зацвердзiў прадстаўнiкоў дзяржавы ў органах кiравання асобных банкаў
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Урад зацвердзiў прадстаўнiкоў дзяржавы ў органах кiравання асобных банкаў, у статутным фондзе якiх ёсць доля дзяржавы. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 27 лiпеня 2006 года № 943.
Згодна з дакументам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Вiктар Бура i мiнiстр гандлю Аляксандр Iванкоў назначаны прадстаўнiкамi ў ААТ «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк». Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец i першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Анатоль Сверж — у ААТ «Белзнешэканомбанк». У ААТ «Белпрамбудбанк» дзяржаву прадстаўляюць намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў, мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў i мiнiстр прамысловасцi Анатоль Русецкi. Урад зацвердзiў мiнiстра энергетыкi Аляксандра Азярца i генеральнага дырэктара ААТ «Белтрансгаз» Дзмiтрыя Казакова дзяржаўнымi прадстаўнiкамi ў сумесным беларуска-расiйскiм ААТ «Белгазпрамбанк». Мiнiстр фiнансаў Мiкалай Корбут i мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў будуць прадстаўляць iнтарэсы дзяржавы ў ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк». У «Прiорбанк» ААТ такiя функцыi ўскладзены на першага намеснiка прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiра Сямашку i мiнiстра эканомiкi Мiкалая Зайчанку. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Iван Бамбiза i мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд Русак — прадстаўнiкi ААТ «Белаграпрамбанк». Урад таксама рэкамендаваў гэтым банкам выбраць зацверджаных прадстаўнiкоў дзяржавы ў наглядальныя саветы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 27 лiпеня 2006 года № 943
|
|