21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разлiчылiся...

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Да 2003 года я працавала галоўным бухгалтарам калгаса. У 2003 годзе калгас быў рэарганiзаваны i на яго базе стварылi СВК, у якi ўвайшлi яшчэ дзве гаспадаркi. У красавiку таго ж года я пайшла ў дэкрэтны водпуск, а затым узяла водпуск па догляду дзiцяці да трох гадоў. У 2006 годзе маёй дачцэ споўнiлася тры гады i я выйшла на работу. Кiраўнiк СВК мне сказаў, што я звольнена ў сувязi са скарачэннем i аб гэтым ён паведамiў у цэнтр занятасцi два месяцы таму, калi я была ў водпуску. Мяне аб гэтым нiхто не папярэджваў. Мне аддалi працоўную кнiжку i грашовы разлiк у памеры пяцi тарыфных ставак. Так я, мацi-адзiночка, з малым дзiцем i мацi-пенсiянеркай, iнвалiдам II групы, засталася без работы. Я стала на ўлiк у цэнтры занятасцi, але ў вёсцы работы няма i мне шукаюць работу ў другiм месцы. Падкажыце, што мне рабiць?

Валянцiна, Гомельская вобласць.

Згодна з артыкулам 43 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь скасаванне працоўнага дагавора ў сувязi са скарачэннем колькасцi або штату работнiкаў дапускаецца, калi немагчыма перавесцi работнiка, з яго згоды, на iншую работу (у тым лiку з перанавучаннем). Звальненне не дапускаецца падчас водпуску або часовай непрацаздольнасцi. За два месяцы да звальнення наймальнiк павiнен пiсьмова папярэдзiць аб гэтым работнiка, паведамiць у службу занятасцi, а таксама за два тыднi да звальнення — адпаведнаму прафсаюзу.

Пры звальненнi ў сувязi са скарачэннем штату выплачваецца выхадная дапамога ў памеры не менш за трохразовы сярэднямесячны заробак. Наймальнiк мае права са згоды работнiка замянiць папярэджанне аб звальненнi выплатай кампенсацыi ў памеры двухмесячнага сярэдняга заробку. Хутчэй за ўсё ў вашым выпадку наймальнiк скарыстаўся гэтым правам, але цi пытаўся ён пры гэтым вашай згоды? З пiсьма вiдаць, што ён проста паставiў вас перад фактам звальнення менавiта ў дзень, калi вам стала вядома аб скарачэннi, i не прадаставiў магчымасцi вам выбiраць: быць звольненай адразу з атрыманнем пяцi тарыфных ставак цi адпрацаваць два месяцы пасля папярэджання аб звальненнi, атрымлiваць у гэты час заработную плату, а пасля звальнення — выхадную дапамогу ў памеры трохразовага сярэднямесячнага заробку.

Акрамя таго для адзiнокiх мацi Працоўным кодэксам устаноўлены дадатковыя гарантыi. Так, згодна з артыкулам 268 ПК скасаванне працоўнага дагавора па iнiцыятыве наймальнiка з адзiнокiмi мацi, якiя маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццацi гадоў (дзяцей-iнвалiдаў — да васемнаццацi гадоў), у сувязi са скарачэннем колькасцi або штату работнiкаў не дапускаецца. Аднак трэба мець на ўвазе, што да адзiнокiх мацi, на якiх распаўсюджваецца гэта гарантыя, адносяцца жанчыны, якiя не знаходзяцца ў шлюбе i маюць дзяцей, у актавым запiсе аб нараджэннi якiх запiс аб бацьку зроблены па ўказанню мацi, а таксама ўдовы, якiя не ўступiлi ў новы шлюб i выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей.

Калi ж у вас быў заключаны з наймальнiкам кантракт, то наймальнiк у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 369 абавязаны быў з вашай згоды працягнуць яго або заключыць новы кантракт тэрмiнам не менш чым да дасягнення дзiцем узросту пяцi гадоў.

На падставе аднаго толькi вашага пiсьма немагчыма з упэўненасцю сцвярджаць, што пры вашым звальненнi былi дапушчаны парушэннi. Такi вывад можна зрабiць толькi пасля вывучэння адпаведных дакументаў. Калi парушэннi былi наймальнiкам дапушчаны, то вам неабходна звяртацца ў суд з iскам аб аднаўленнi на рабоце, спагнаннi сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу i маральнай шкоды. Для звяртання ў суд па справах аб звальненнi артыкулам 242 ПК устаноўлены месячны тэрмiн з дня ўручэння копii загаду аб звальненнi або з дня выдачы працоўнай кнiжкi з запiсам аб падставе спынення працоўнага дагавора. Пры разглядзе працоўных спрэчак работнiкi вызваляюцца ад выплаты судовых расходаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ж у вас быў заключаны з наймальнiкам кантракт, то наймальнiк у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 369
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика