Сюды вярнулася надзея
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Агракамбiнат «Дзяржынскi» (Мiнская вобласць) у сваiм сельскагаспадарчым фiлiяле «Пяцiгор’е» завяршае будаўнiцтва новай малочна-таварнай фермы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства па сельгасвытворчасцi Алена Брыкальская.
Паводле яе слоў, тут размесцяць 1300 кароў. У комплексе плануецца ўкаранiць новыя энергазберагальныя тэхналогii. Аб’яўлены тэндар на закупку даiльнага абсталявання з камп’ютарызаванай сiстэмай кiравання. Алена Брыкальская паведамiла, што ў першы год далучэння гаспадаркi да агракамбiната, а гэта было ў 2004 годзе, сярэднiя надоi малака на адну карову тут складалi ўсяго 1,9 тыс. кг у год, ужо ў 2005-м яны ўзраслi да 5,263 тыс. кг. Па вынiках 2005 года «Пяцiгор’е» ўваходзiла ў першую сотню гаспадарак рэспублiкi па надоях малака, за сем месяцаў гэтага года яна ўзнялася на 32-ю пазiцыю. Гаспадарка за лета нарыхтавала амаль двухгадовы запас травяных кармоў. Укаранёны перадавыя тэхналогii па закладцы сенажу i сiласу. Iх закладваюць на захоўванне не ў сянажныя ямы, як раней, а прама на полi ў траншэi наземнага тыпу паблiзу малочна-таварных фермаў. Сёлета ў гаспадарцы вырашчаны небывалы ўраджай кукурузы — на асобных палях яе вышыня большая за чалавечы рост у 2,5 раза. Такiя змены ў гаспадарцы адбылiся дзякуючы далучэнню да агракамбiната «Дзяржынскi». У 2004 годзе ён уклаў у развiццё фiлiяла Br3 млрд, закупiў тэхнiку i абсталяванне. Людзi пачалi стабiльна атрымлiваць зарплату. У 2005 годзе агракамбiнат iнвеставаў Br15 млрд i атрымаў ад фiлiяла прадукцыi на Br3 млрд. «У калектыў, якi на працягу апошнiх 9 гадоў лiчыўся стратным, вярнулiся ранейшыя квалiфiкаваныя механiзатары, жывёлаводы, амаль цалкам абнавiўся састаў спецыялiстаў», — расказала Алена Брыкальская.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агракамбiнат «Дзяржынскi» (Мiнская вобласць) у сваiм сельскагаспадарчым фiлiяле «Пяцiгор’е» завяршае будаўнiцтва новай малочна-таварнай фермы
|
|