21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вярхоўная Рада зацвердзiла Януковiча на пасадзе прэм’ера

Вярхоўная Рада Украiны ўчора зацвердзiла Вiктара Януковiча на пасадзе прэм’ер-мiнiстра краiны. Змешчаны з крэсла кiраўнiка кабiнета мiнiстраў у снежнi 2004 года цяперашнiм прэзiдэнтам Вiктарам Юшчанкам, Януковiч вяртаецца ў Дом урада з прадстаўлення таго ж Вiктара Андрэевiча.

Галасаванне ў Радзе было чыста механiчнай працэдурай. Каалiцыя, якая аднагалосна вылучыла лiдара Партыi рэгiёнаў на прэм’ерскую пасаду, а таксама прапрэзiдэнцкая фракцыя «Наша Украiна», якая ў чацвер далучылася да каалiцыi, далi патрэбныя галасы, каб Януковiч стаў галоўнай фiгурай у сiстэме выканаўчай улады. Згодна з палажэннямi палiтычнай рэформы, якая ўступiла ў сiлу з 1 студзеня гэтага года, кiраўнiк урада валодае нават большымi паўнамоцтвамi, чым прэзiдэнт.

Венесуэла адклiкала свайго пасла з Iзраiля

Як заявiў прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес, ён прыняў такое рашэнне ў знак пратэсту супраць iзраiльскiх ваенных дзеянняў у блiзкаўсходнiм рэгiёне.

Выступаючы ў горадзе Кора-Фалькон, Чавес асудзiў уварванне Iзраiля ў сектар Газа i Лiван. Венесуэльскi лiдар заявiў, што яго распараджэнне адклiкаць свайго прадстаўнiка з Тэль-Авiва выклiкана «абурэннем ад таго, як iзраiльская дзяржава працягвае бамбiць, забiваць, чацвертаваць». У сваiм выступленнi Чавес таксама абвiнавацiў кiраўнiцтва ЗША ў падбухторваннi насiлля на Блiзкiм Усходзе.

Венесуэла стала першай дзяржавай, якая адклiкала свайго пасла з Iзраiля ў сувязi з ваеннымi дзеяннямi ў рэгiёне.

АБСЕ зрабiла вымову Латвii

Дэлегацыя АБСЕ, якая наведала Латвiю, выказала занепакоенасць адсутнасцю ў рэспублiцы перадвыбарнай iнфармацыi на рускай мове. Гэта, на iх думку, ушчамляе правы грамадзян, якiя не валодаюць у дастатковай ступенi латышскай. Гэта пытанне стала адным з асноўных падчас гутаркi iнспектараў АБСЕ са старшынёй ЦВК рэспублiкi Арнiсам Цымдарсам.

Цымдарсу нагадалi пра адну з папярэднiх рэкамендацый аб неабходнасцi большай колькасцi перадвыбарных iнфармацыйных матэрыялаў для тых, хто рэальна не гаворыць на латышскай мове. «Гэта не ў нашай кампетэнцыi», — прызнаўся старшыня ЦВК.

Глоба паабяцаў крызiс Расii

Вядомы расiйскi астролаг Павел Глоба выступiў з палiтычным прадказаннем. У iнтэрв’ю «Новым Известиям» ён заявiў, што ў 2012 годзе Расiю чакае «сiстэмны крызiс».

Пасля крызiсу, паводле слоў астролага, расiянам «да 2019 года давядзецца зацягнуць паясы». Выцягваць Расiю з крызiсу будзе «глыбiнка». Як сцвярджае Павел Глоба, адразу пасля крызiсу сталiцу РФ перанясуць з Масквы ў Нiжнi Ноўгарад цi Самару. Толькi пасля гэтага насельнiцтва Расii пачне зноў расцi.

Глоба таксама прадказаў доўгае жыццё Аляксандру Лукашэнку. Падрабязна астролаг спынiўся на мiжнароднай сiтуацыi i прадказаў вайну ў Iране ўжо ў наступным годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджае Павел Глоба, адразу пасля крызiсу сталiцу РФ перанясуць з Масквы ў Нiжнi Ноўгарад цi Самару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика