21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хваробам — чырвонае святло!

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дапамажы сабе сам

Шматвяковы вопыт народнай медыцыны i апошнiя навуковыя даследаваннi сведчаць: чырвоныя буракi, чырвоны перац, малiна, вiшнi, чарэшнi, чарнiцы, парэчкi, журавiны, бруснiцы, нават чырвонае сухое вiно здольныя абаранiць нас ад самых розных захворванняў. Няўжо хваробы сапраўды баяцца чырвонага колеру? Як нi дзiўна, такое сцвярджэнне мае рацыю, бо сваiм чырвоным колерам гэтыя прадукты абавязаныя вельмi каштоўным рэчывам — флаваноiдам. Ад таго, колькi мы ўжываем iх, залежыць здольнасць клетак нашага арганiзма выпрацоўваць энергiю i супрацiўляцца хваробам.

ЛЕКI З ВАШАГА САДУ

У цёмна-вiшнёвым соку парэчак, у iх духмяным лiсцi — вялiкая колькасць вiтамiнаў i флаваноiдаў. Ешце ягады сырымi, працiрайце з цукрам, гатуйце варэнне. Вiтамiн С пры гатаваннi разбураецца, але iншыя вiтамiны застаюцца.

Флаваноiды ўтрымлiваюцца i ў малiне i не толькi ў ягадах, а ў лiсцi i нават чаранках. Засушыце iх разам з ягадамi! Гэта моцны i бясшкодны (у адрозненне ад аспiрыну) гарачкапанiжальны сродак i зiмой саслужыць вам добрую службу. Малiна прымяняецца ў многiх травяных зборах: яна абараняе слiзiстыя абалонкi, нармалiзуе мышачны тонус полых органаў, выкарыстоўваецца пры лячэннi жаночых хвароб.

У ЛЕС ПА ЗДАРОЎЕ

Смак лясных сунiц — непараўнальны. Хто тут успомнiць пра лiсце? А дарэмна, таму што ў лiсцi, акрамя вiтамiнаў, змяшчаецца вялiкая колькасць карысных рэчываў. Прыкаранёвыя лiсточкi сунiц сушаць i водны настой прымяняюць як мачагонны сродак пры моча- цi жоўцекамянёвай хваробах, пры дыябеце.

Аб карысцi чарнiц мы ўжо расказвалi, а вось бруснiцам варта ўдзялiць увагу. Не так даўно стала вядома, што iх свежыя ягады не толькi змяшчаюць вельмi многа вiтамiну С, але i валодаюць жаўцягонным i антысклератычным дзеяннем, умацоўваюць капiляры. Адвар лiсця бруснiц прымяняецца пры камянях у нырках, падагры, рэўматызме, цыстыце. Хворым пры высокай тэмпературы вельмi карысна пiць морс з сушаных ягад. Ён заглушае развiццё мiкробаў i выводзiць таксiны. Адвар ягад i лiсця бруснiц выводзiць з арганiзма цяжкiя металы.

Нарэшце, успомнiм журавiны. Яны здольныя захоўвацца ў свежым стане доўгi час i забяспечваюць нас вiтамiнамi i арганiчнымi кiслотамi на ўсю зiму, а морс дапамагае хутчэй ачуняць ад любой хваробы.

ГАЮЧЫ ВIНЕГРЭТ

Чырвоныя буракi, такiя даступныя любой гаспадынi ўвесь год, таксама здольныя рабiць цуды. Яны аднаўляюць кроваўтварэнне, павышаюць ахоўныя сiлы арганiзма, служаць надзейным сродкам аховы ад радыяцыi. Але самае галоўнае i важнае, што выявiлася ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя, гэта тое, што чырвоныя буракi можна з поспехам прымяняць пры анкалагiчных захворваннях, а таксама для прафiлактыкi рака.

Аднак сырыя буракi рэдка каму падабаюцца. На шчасце, у адрозненне ад iншай агароднiны, вараныя буракi захоўваюць часткова галоўныя карысныя ўласцiвасцi сырых. Гэта адбываецца дзякуючы ўстойлiвасцi iх фарбавальных рэчываў — флаваноiдаў, менавiта яны валодаюць процiракавай актыўнасцю, а яшчэ знiмаюць сасудзiстыя спазмы, павышаюць трываласць капiляраў, панiжаюць артэрыяльны цiск, стымулююць утварэнне эрытрацытаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматвяковы вопыт народнай медыцыны i апошнiя навуковыя даследаваннi сведчаць: чырвоныя буракi, чырвоны перац, малiна, вiшнi, чарэшнi, чарнiцы, парэчкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика