Лаўка са штыкетнiкуСамi з рукамi Гэта простая па свайму знешняму выгляду лаўка разлiчана на невялiкi садовы ўчастак, у якiм для зоны адпачынку можна выдзелiць крыху месца памiж клумбамi кветак.I паколькi памеры лаўкi зусiм невялiкiя (вышыня спiнкi 1290 мм; памеры сядзення — 950х400 мм; вышыня сядзення — 450 мм), то свабодную пляцоўку для яе можна знайсцi практычна ў любым кутку саду. Хоць нiхто не перашкаджае змайстраваць некалькi такiх лавак, а таксама невялiкi столiк у тым жа стылi. У вас атрымаецца цудоўнае месца для адпачынку, дзе можна пасядзець не толькi аднаму, а разам з дзецьмi цi сябрамi. Матэрыялы для вырабу лаўкi спатрэбяцца самыя простыя: гладка выструганыя рэйкi таўшчынёй 16—18 мм i шырынёй ад 45 да 70 мм. З аздабленнем такой лаўкi таксама можна не мудрагелiць — дастаткова яе добра прашлiфаваць, зашпакляваць галоўкi шрубаў i пафарбаваць любой эмаллю для вонкавых работ. Гэта неабходна зрабiць, каб абаранiць драўнiну ад вiльгацi i сырасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самi з рукамi
|
|