МагазiнаманiяРаптам спатрэбiцца «Скажы, што ты купляеш, i я скажу, хто ты», — сцвярджаюць псiхааналiтыкi. Аказваецца, палкая любоў да пакупак можа быць сiмптомам хваробы, якую называюць магазiнаманiя.Паход па магазiнах дзейнiчае як своеасаблiвы наркотык — дапамагае вызвалiцца ад праблем i зняць стрэс. I гэта добра. Галоўны ж сiмптом магазiнаманii — бязглуздыя пакупкi, якiя пры сваiм розуме i самой не патрэбныя, i дарыць непрыстойна, лепш схаваць як мага далей цi выкiнуць зусiм. Каб справiцца з гэтай хваробай, раiм прытрымлiвацца простых правiлаў. Нiколi не прымайце рашэнне што-небудзь купiць, слухаючы прадаўца. У iх работа такая — прадаць. Хадзiце па магазiнах усёй сям’ёй цi з надзейным чалавекам, каб было з кiм абмеркаваць пакупку. Не выносьце з дому ўсе грошы ў надзеi, што трапiцца нешта экстраардынарнае. 99 шанцаў са 100, што вы патрацiце iх на глупства. Пакладзiце ў кашалёк тую суму, якую можаце пакiнуць у магазiне без шкоды для сямейнага бюджэту. Не губляйце галаву, пачуўшы аб скiдках: набывайце тыя рэчы, якiя б купiлi i за поўны кошт. Не купляйцеся на надпiсы тыпу: «Палепшаная мадэль», «Абсалютна новы тавар». Як правiла, яны сведчаць аб павелiчэннi кошту, а не аб паляпшэннi якасцi. Мысленна спалучыце рэч, якая вам спадабалася, з iншымi прадметамi свайго гардэроба, а забаўкi — з iнтэр’ерам. Так вы не купiце лiшняга!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паход па магазiнах дзейнiчае як своеасаблiвы наркотык — дапамагае вызвалiцца ад праблем i зняць стрэс. I гэта добра |
|