Ёсць рэцэпцік!... альбо На пампушкі да Алены
Не ведаю чаму, але дзесьцi з 12 гадоў лета ў кулiнарным сэнсе ў мяне заўсёды асацыiруецца з яечняй з памiдорамi. Прыйдзеш дадому з пляжа прыемна стомленая i хуценька гатуеш сабе гэтую самую смачную i самую простую ежу. А нядаўна я натрапiла на больш высакароднае выкананне гэтай стравы. Калi вы любiце яечню з памiдорамi — гэты рэцэпт для вас. Вельмi просты ў выкананнi i даволi правабны на выгляд. Ёсць адзiн непрыемны момант: скурка ў памiдораў становiцца жорсткай i неядомай, яе даводзiцца пакiдаць на талерцы.
Яечня ў памiдоры На 1 памiдор нам спатрэбiцца: 1 яйка, кавалачак сметанковага масла, кавалачак сыру, соль, перац. У памiдора зрэзаць верхнюю частку, выдалiць асяродак. Злёгку пасалiць i папярчыць. Пры жаданнi можна памiдор знутры змазаць невялiкай колькасцю працiснутага праз прэс часнаку, пакласцi туды невялiкi кавалачак (прыкладна 0,5 ч. лыжкi) сметанковага масла i кавалачак сыру; выпусцiць яйка. Яйка зверху крыху падсалiць i папярчыць. Зрабiць неабходную колькасць порцый, пасля чаго выкласцi ўсе памiдоры на невялiкую бляху або ў парцыённыя формачкi. Калi памiдоры завальваюцца, можна зрабiць iм падстаўкi з фольгi. Паставiць у духоўку i запякаць пры тэмпературы 220 °С да зацвярдзення яйка. Падаваць гарачым, з зяленiвам. «Ранiшнi кашмар» Нам спатрэбiцца: 1 упакоўка крабавых палачак, 2 апельсiны, 2 вараныя морквы, 3 вараныя яйкi, 100 г маянэзу i соль з перцам — на смак. Апельсiн ачысцiць ад скуркi i плёнак. Усе iнгрэдыенты нарэзаць маленькiмi кубiкамi, заправiць маянэзам i спецыямi. Спалучэнне крыху дзiкаватае, але атрымлiваецца вельмi смачна. Чашырскi свiны пiрог Нельга сказаць, што гэтая страва валодае якiм-небудзь суперсмакам. Звычайная сцiплая страва для ўнутрысямейнага ўжывання. Вазьмiце: 1 кг нятлустай свiнiны, 500 г кiслых цвёрдых яблыкаў, 2 сталовыя лыжкi цукру, 1 шклянку сухога белага вiна, сметанковае масла, соль, перац. Для цеста: 1/2 шклянкi мукi, 50 г сметанковага масла, 1/3 чайнай лыжкi солi, 2—3 сталовыя лыжкi халоднай вады. Свiнiну парэзаць лустачкамi таўшчынёй 1 см. Яблыкi ачысцiць ад скуры, разрэзаць папалам i выдалiць сарцавiну. Парэзаць поперак тонкiмi лустачкамi. На дно формы пакласцi слой мяса, злёгку пасалiць i папярчыць. Пры жаданнi можна прыправiць мускатным арэхам. На мяса пакласцi слой яблыкаў i прысыпаць цукрам. Запоўнiць форму даверху, чаргуючы слаi мяса i яблыкаў. Цяпер прыгатуем цеста. Муку з соллю перацерцi з размякчаным маслам, дадаць ваду. Атрыманае цеста пакласцi ў халадзiльнiк на 30 хвiлiн. Цяпер вернемся да формы з яблыкамi i мясам. Нам трэба налiць у яе вiно на 1/2 вышынi слаёў. На верхнi слой пакласцi маленькiя кавалачкi сметанковага масла. Цеста раскатаць у слой не таўсцейшы за 2 мм. Змачыць краi формы вадой, пакласцi зверху цеста i прыцiснуць да краёў формы. Краi цеста, якiя выступаюць, зрэзаць. (Цеста, што засталося, можна змясцiць у маразiльнiк.) У цесце зрабiць адтулiну для выхаду пары. Змазаць жаўтком, змешаным з дзвюма лыжкамi вады. Выпякаць дзесьцi 1,5 гадзiны пры тэмпературы 180—200 °С. Суп бананавы Вазьмiце: 2,5 шклянкi малака, 3 бананы, цэдру ад 1/4 апельсiна, 0,5 шклянкi вады, 1 сталовую лыжку мукi, 0,5 шклянкi цукру, соль на смак. Бананы разатрыце, залiце малаком, пасалiце (крыху) i давядзiце да кiпення. Ваду злучыце з цукрам i варыце да яго растварэння. Цэдру нарэжце саломкай, затым дадайце ў сiроп i варыце 5 хвiлiн. Цэдру з сiропам злучыце з малочна-бананавай сумессю i давядзiце да кiпення. Муку падсушыце, развядзiце невялiкай колькасцю халоднай гатаванай вады, увядзiце ў суп, зноў давядзiце яго да кiпення, затым астудзiце. Пры падачы суп разлiце па талерках. Ядомы анекдот Вечная праблема: галодны — хочацца есцi, сыты — не хочацца працаваць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаю чаму, але дзесьцi з 12 гадоў лета ў кулiнарным сэнсе ў мяне заўсёды асацыiруецца з яечняй з памiдорамi
|
|