Падала таполя на капот...
Вольга БЕРАСНЕВА, «Мiнск—Навiны»
Дажджы, якiя абрынулiся на горад у мiнулыя выхадныя, прынеслi непрыемнасцi, галоўным чынам, сталiчным аўтамабiлiстам. Многiм з iх давялося прастаяць у пробках з-за глыбокiх лужын, што ўтварылiся на некаторых вулiцах.
Сапраўды не пашанцавала мiнчанам, чые аўтамабiлi пашкодзiлi дрэвы, якiя павалiлiся. Так, на вулiцы Берасцянскай ля дома № 17 вялiзны клён накрыў адразу тры прыпаркаваныя машыны. Як аказалася, яго каранёвая сiстэма згнiла з-за старасцi, а моцны дождж узмацнiў сiтуацыю. Дрэва, якое павалiлася, пашкодзiла пярэдняе крыло аўтамабiля «Пежо-405» i разбiла задняе шкло «Фольксвагена-Пасат», «Таёта-Карола» пашкоджанняў на атрымала. Яшчэ адзiн падобны выпадак адбыўся таксама ў Савецкiм раёне сталiцы. У двары жылога дома № 28 на вулiцы Гамарнiка на прыпаркаваны аўтамабiль «Мазда-626» павалiлася таполя: патокi дажджавой вады размылi глебу. Аўто атрымала сур’ёзную ўвагнутасць на даху. Каб вызвалiць машыну, давялося звярнуцца па дапамогу да сталiчных выратавальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджы, якiя абрынулiся на горад у мiнулыя выхадныя, прынеслi непрыемнасцi, галоўным чынам, сталiчным аўтамабiлiстам |
|