Збiрайце толькi спелыя ягады
Сяргей РАСОЛЬКА
Сталi вядомымi папярэднiя тэрмiны збору бруснiц i журавiн у Мiнскай вобласцi — адпаведна з 19 жнiўня i 9 верасня (па астатнiх абласцях iнфармацыя была змешчана ва ўчарашнiм нумары). Мяркуецца, што да канца тыдня гэтыя даты будуць афiцыйна зацверджаны.
Нагадаем, што збор i нарыхтоўка бруснiц i журавiн раней устаноўленых тэрмiнаў забаронены. Паводле слоў галоўнага спецыялiста аддзела дзяржкантролю за выкарыстаннем i аховай раслiннага свету, лясоў i ландшафтаў Мiнпрыроды Таццяны Маляўка, у выпадку парушэння тэрмiнаў або пры выкарыстаннi забароненых прыладаў грамадзяне могуць быць аштрафаваны на 1—5 базавых велiчынь, асобы пры пасадзе — на 10—50 базавых велiчынь (згодна з артыкулам 69 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях). Забаронена i закупка, калi больш за 5 працэнтаў ад агульнай масы складаюць няспелыя ягады. Калi ж грамадзяне выконваюць патрабаваннi па тэрмiнах, ягады збiраюцца ўжываць для асабiстых патрэб, нiякiх абмежаванняў па колькасцi няма. У гэтым выпадку не трэба выпiсваць i лясны бiлет.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталi вядомымi папярэднiя тэрмiны збору бруснiц i журавiн у Мiнскай вобласцi — адпаведна з 19 жнiўня i 9 верасня |
|