Арганiзацыi сферы будаўнiцтва будуць адлiчваць у iнавацыйныя фонды 13,5 працэнта ад сабекошту паслу
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 жнiўня падпiсаў Указ № 499 «Аб некаторых мерах па абнаўленню асноўных сродкаў у будаўнiчай галiне».
Дакумент нацэлены на стварэнне ўмоў для развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы будаўнiчай галiны i абнаўленне асноўных сродкаў арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне будаўнiцтва, прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. У сувязi з гэтым з 1 лiпеня 2006 года па 31 снежня 2010 года ўстанаўлiваюцца павышаныя адлiчэннi ў памеры не больш як 13,5 працэнта ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) у iнавацыйныя фонды, якiя ўтвараюцца Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва, рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi ўраду, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, арганiзацыямi, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаванні (гаспадарчымi таварыствамi), а таксама арганiзацыямi прыватнай формы ўласнасцi, што ажыццяўляюць дзейнасць у галiне будаўнiцтва i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. Па аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва названыя арганiзацыi не праводзяць адлiчэннi ў iнавацыйныя фонды. Дзяржаўнай комплекснай праграмай развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы будаўнiчай галiны на 2006—2010 гады, адобранай 30 мая 2006 года Прэзiдыумам Савета Мiнiстраў, прадугледжваюцца: абнаўленне парку асноўных будаўнiчых машын i механiзмаў; мадэрнiзацыя i тэхнiчнае перааснашчэнне домабудаўнiчых камбiнатаў рэспублiкi, што дасць магчымасць павялiчыць да 2010 года магутнасцi прадпрыемстваў да 1,55 млн кв.м жылля; мадэрнiзацыя i асваенне на прадпрыемствах зборнага жалезабетону жылых дамоў у канструктыўна-тэхналагiчнай сiстэме зборнага каркаса з давядзеннем да 2010 года магутнасцi прадпрыемстваў да 0,66 млн кв.м жылля; павелiчэнне аб’ёмаў будаўнiцтва жылых дамоў у канструктыўна-тэхналагiчнай сiстэме зборна-маналiтнага i маналiтнага каркаса да 1,1 млн кв.м; павелiчэнне аб’ёмаў будаўнiцтва жылых дамоў у сельскай мясцовасцi да 1,85 млн кв.м; павелiчэнне магутнасцi па выпуску цэменту да 2010 года да 5 млн т, шчэбеню да 2008 года — да 10 млн т, а таксама iншых будаўнiчых матэрыялаў, вырабаў i канструкцый. Усяго для рэалiзацыi праграмы неабходна прыцягненне iнвестыцый у аб’ёме Br3 342 789 млн. У тым лiку для тэхнiчнага перааснашчэння будаўнiчых арганiзацый i домабудаўнiчых камбiнатаў рэспублiкi будзе патрэбна Br2 358 124 млн. Аб’ём уласных i прыцягнутых сродкаў складзе Br1 305 624 млн. Сродкi (Br1 052 500 млн), якiх не хапае, плануецца папоўнiць за кошт павелiчэння адлiчэнняў да 13,5 працэнта ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) у iнавацыйныя фонды арганiзацыямi (гаспадарчымi таварыствамi), якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне будаўнiцтва i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. Атрыманыя сродкi названых iнавацыйных фондаў у 2006—2010 гадах складуць Br1 503 600 млн. З iх не менш як 70 працэнтаў сродкаў (Br1 052 520 млн) згодна з указам будзе накiравана на абнаўленне асноўных будаўнiчых машын i механiзмаў, транспартных сродкаў i тэхналагiчнага абсталявання, астатняя частка — на iншыя мэты ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 жнiўня падпiсаў Указ № 499 «Аб некаторых мерах па абнаўленню асноўных сродкаў у будаўнiчай галiне»
|
|