Дзейнасць прадстаўнiкоў Беларусi ў мiждзяржорганах павiнна садзейнiчаць уздыму эканомiкi краiны
Дзейнасць прадстаўнiкоў Беларусi ў мiждзяржаўных органах павiнна быць эфектыўнай i заўсёды нацэленай на канкрэтны вынiк. Ад iх у немалой ступенi залежыць рэальны рух працэсаў iнтэграцыi i захаванне беларускiх iнтарэсаў. На гэты факт звярнуў асаблiвую ўвагу кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 жнiўня на нарадзе з назначанымi прадстаўнiкамi Рэспублiкi Беларусь у мiждзяржаўных органах.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць распрацаваць сiстэму ацэнкi дзейнасцi прадстаўнiкоў нашай рэспублiкi. «Рэалiзуючы свае функцыi, заўсёды помнiце, што вы ў першую чаргу прадстаўнiкi Беларусi ў мiждзяржаўных органах, а не, як кажуць, мiжнародныя чыноўнiкi. Вы павiнны займацца канкрэтнымi пытаннямi, якiя будуць садзейнiчаць росквiту i ўздыму эканомiкi нашай краiны, паляпшэнню жыцця людзей», — падкрэслiў беларускi лiдар, звяртаючыся да ўдзельнiкаў сустрэчы. Прэзiдэнт нагадаў, што пытаннi каардынацыi дзейнасцi прадстаўнiкоў Беларусi ў выканаўчых органах Саюзнай дзяржавы, ЕўрАзЭС i АДКБ былi ўскладзены на пасла ў Расiйскай Федэрацыi Васiля Далгалёва. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ад Васiля Далгалёва чакае мэтанакiраванай i настойлiвай работы з урадам, Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, мiнiстэрствамi i ведамствамi па рэалiзацыi дамоўленасцяў у рамках гэтых мiжнародных структур. «Нашым галоўным прыярытэтам было i застаецца стварэнне паўнацэннай Саюзнай дзяржавы. Як бы нi спекулявалi на гэтай тэме розныя гора-палiтыкi, Беларусь не страцiць свай суверэнiтэт», — заявiў Аляксандр Лукашэнка i дадаў, што Беларусь i Расiя разам будуюць адзiны саюз на раўнапраўных умовах. Прававой асновай яднання Беларусi i Расii з’яўляюцца Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы i Праграма дзеянняў па рэалiзацыi Дагавора. Галоўная задача Пастаяннага камiтэта — правядзенне мэтанакiраванай работы па выкананню гэтых ключавых дакументаў, якiя забяспечваюць асноўны прынцып Саюзнай дзяржавы — роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання i роўныя правы для грамадзян дзвюх краiн, адзначыў беларускi лiдар. Прэзiдэнт крытыкаваў работу ў iнфармацыйнай сферы: неабходна больш сiстэмна iнфармаваць беларусаў i расiян аб перавагах Саюзнай дзяржавы i дасягненнях дзвюх краiн у розных галiнах. Актуальнымi, на думку Аляксандра Лукашэнкi, з’яўляюцца пытаннi развiцця мытнай iнфраструктуры, якая, з аднаго боку, павiнна стаць вiзiтнай карткай Саюзнай дзяржавы, а з другога — надзейнай перашкодай для пранiкнення знешнiх трансгранiчных пагроз. Кiраўнiк дзяржавы дадаў таксама, што для рэальнага паступальнага руху ў будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы трэба павышаць патрабавальнасць i да выканаўчых органаў улады дзвюх краiн. «Неабходна дабiвацца своечасовага i поўнага выканання прынятых рашэнняў i дасягнутых дамоўленасцяў», — сказаў беларускi лiдар. Закранаючы ў цэлым удзел нашай рэспублiкi ў iнтэграцыйных аб’яднаннях, Аляксандр Лукашэнка заявiў: «Беларусь з’яўляецца найбольш паслядоўным i актыўным рухавiком еўразiйскай iнтэграцыi». Паводле яго слоў, вынiкi нядаўнiх самiтаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Мiнску — самае пераканаўчае таму пацвярджэнне. «Час паказвае, што гэтыя арганiзацыi здольныя быць iнтэграцыйнымi цэнтрамi, якiя эфектыўна працуюць, прывабнымi для iншых», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле ацэнкi прэзiдэнта, ЕўрАзЭС становiцца рэальным эканамiчным саюзам, з якiм пачынаюць лiчыцца партнёры на Захадзе i Усходзе. Вялiзны эканамiчны, энергетычны i чалавечы патэнцыял краiн — удзельнiц Супольнiцтва ў перспектыве можа ператварыць ЕўрАзЭС у значнага iграка ў мiжнародных эканамiчных i палiтычных працэсах. I тут галоўным напрамкам дзейнасцi застаецца фармiраванне паўнацэннага Мытнага саюза, падкрэслiў беларускi лiдар. На думку Аляксандра Лукашэнкi, АДКБ павiнна заявiць аб сабе як самастойны суб’ект мiжнародных адносiнаў i, самае галоўнае, забяспечваць бяспеку дзяржаў, што ў яе ўваходзяць. Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў наяўнасць у арганiзацыi шэрагу праблемных пытанняў. Разам з тым, прэзiдэнт падкрэслiў, што АДКБ стала паўнапраўным удзельнiкам сiстэмы забеспячэння мiжнароднай бяспекi. «Наш iнтарэс тут i наш удзел — групоўка беларуска-расiйскiх войскаў на заходнiм напрамку. Гэта наша зона адказнасцi ў АДКБ. Перш за ўсё тут мы будзем прыкладаць намаганнi для забеспячэння бяспекi дзяржаў, якiя ўваходзяць у АДКБ», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён заявiў: «Мы не будзем з’яўляцца пабочнымi назiральнiкамi i iншых мерапрыемстваў, якiя не супярэчаць нашай Канстытуцыi, у iншых рэгiёнах — у Азii, Расii i г.д.». На думку прэзiдэнта, эфектыўнасць АДКБ у многiм залежыць ад здольнасцi яе дзяржаў-удзельнiц аператыўна выпрацаваць адзiны падыход, ад гатоўнасцi ажыццявiць узгодненыя дзеяннi. «Таму мы чакаем ад нашых прадстаўнiкоў у АДКБ актыўнай работы па далейшаму павышэнню ступенi знешнепалiтычнай каардынацыi», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Цяперашняе становiшча ў свеце пацвярджае выключна важнае значэнне папераджальных i апераджальных iнструментаў рэагавання, таму ўдасканаленне iнфармацыйна-аналiтычнай работы — адзiн з галоўных элементаў развiцця арганiзацыi, лiчыць прэзiдэнт. Сярод iншых прыярытэтаў дзейнасцi АДКБ — стварэнне i развiццё сiстэмы рэагавання на надзвычайныя сiтуацыi, а таксама вырашэнне пытанняў ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, канстатаваў беларусiкi лiдар. На нарадзе былi абмеркаваны задачы, якiя трэба будзе вырашаць прадстаўнiкам Беларусi ў розных мiждзяржаўных органах. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў прадставiў падрабязны аналiз дзейнасцi iнтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы. Пры гэтым было адзначана, што саюз Беларусi i Расii — найбольш развiтое iнтэграцыйнае аб’яднанне на тэрыторыi СНД, якое дае нашай рэспублiцы максiмальную аддачу ад удзелу. Вiцэ-прэм’ер выказаў перакананасць, што гэты склад прадстаўнiкоў Беларусi пры мiждзяржаўных структурах найбольш моцны. Аднак яму яшчэ трэба будзе сфармiравацца як адзiная каманда. Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi, Пастаянны прадстаўнiк нашай краiны пры Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве па сумяшчальнiцтву Васiль Далгалёў канстатаваў, што Беларусь фактычна з’яўляецца лакаматывам iнтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Адзначыўшы, што кожны беларускi работнiк у любым iнтэграцыйным утварэннi абавязаны захоўваць iнтарэсы нашай дзяржавы, Васiль Далгалёў заклiкаў больш актыўна прымяняць iснуючыя магчымасцi для прасоўвання айчынных тавараў на замежныя рынкi, фармiравання тавараправоднай сеткi i стварэння сумесных вытворчасцяў. Гэта актуальна не толькi для прадстаўнiкоў Беларусi ў Расii, але i ў ЕўрАзЭС, падкрэслiў ён. Намеснiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Беларусi Юрый Крывашэеў праiнфармаваў удзельнiкаў нарады аб розных аспектах супрацоўнiцтва краiны з партнёрамi па Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Паводле яго слоў, ваенны складальнiк, безумоўна, галоўны напрамак дзейнасцi АДКБ. Тым не менш, сёння ўсё больш робiцца для ўзмацнення патэнцыялу АДКБ у мэтах процiдзеяння тэрарызму. Як было адзначана, у Беларусi, у прыватнасцi, у рамках АДКБ плануецца правесцi ў наступным годзе вучэннi па лiквiдацыi надзвычайнай сiтуацыi, узнiкшай у вынiку тэракта. Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў, што работа ўсiх, хто прадстаўляе Беларусь за мяжой, павiнна быць мэтанакiраванай, завязанай на канкрэтны эканамiчны вынiк. На заканчэнне кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў: ацэнка дзейнасцi прадстаўнiкоў Беларусi ў мiждзяржаўных структурах будзе давацца выключна па эфектыўнасцi вырашэння канкрэтных пытанняў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейнасць прадстаўнiкоў Беларусi ў мiждзяржаўных органах павiнна быць эфектыўнай i заўсёды нацэленай на канкрэтны вынiк. Ад iх у немалой ступенi залеж |
|