БЧ павiнна працаваць бясстратна
Таццяна УЛАСАВЕЦ, БЕЛТА
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм разглядалася эфектыўнасць работы БЧ у першым паўгоддзi.
Кiраўнiк урада адзначыў, што Беларуская чыгунка павiнна больш аказваць паслуг за межамi краiны, развiваць iх экспарт. Пры гэтым ён падкрэслiў, што паказчык па росту экспарту па вынiках паўгоддзя Беларускай чыгункай не выкананы. БЧ павiнна актыўна набываць новыя вагоны, каб айчынныя тавары транспартавалiся ва ўласных вагонах i грошы не iшлi за межы краiны. Паводле яго слоў, Беларускай чыгунцы таксама трэба распрацаваць праграму прыцягнення пасажыраў, пашыраць спектр платных паслуг з мэтай выхаду на рэнтабельную работу. «Паказчыкi, даведзеныя БЧ, абсалютна рэальныя i падлягаюць абавязковаму выкананню, — сказаў Сяргей Сiдорскi, — беларуская чыгунка заўсёды была ўзорам для ўсiх суб’ектаў гаспадарання рэспублiкi. Там заўсёды былi перадавыя метады, новыя шляхi ўдасканалення эканамiчных механiзмаў. Так i павiнна заставацца».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм разглядалася эфектыўнасць работы БЧ у перш |
|