21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мiнску будзе праверана работа ўсiх рынкаў

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА

На кантролі

На працягу месяца ў беларускай сталiцы будзе праверана работа ўсiх рынкаў. Адпаведнае распараджэнне даў старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыi.

З гэтай мэтай будзе створана рабочая група з прадстаўнiкоў адпаведных службаў, якiя прааналiзуюць арганiзацыю i парадак работы ўсiх сталiчных рынкаў, адзначыў кiраўнiк гарадской адмiнiстрацыi, пасля чаго вынiкi праверкi будуць разгледжаны на пасяджэннi выканкама з удзелам кiраўнiкоў гэтых аб’ектаў гандлю.

Прычынай для такой рэвiзii сталi факты парушэння правiлаў гандлю i правiлаў знаходжання ў нашай краiне грамадзянамi замежных дзяржаў. Паводле iнфармацыi намеснiка начальнiка ГУУС Мiнгарвыканкама, начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi, палкоўнiка мiлiцыi Аляксандра Найдзенкi, на працягу 5—6 жнiўня сталiчнай мiлiцыяй былi правераны ўсе рынкi, на якiх працавалi 325 iншаземцаў. З iх 123 чалавекi прыбылi з Азербайджана, 47 — з Грузii, астатнiя — грамадзяне Расii. У вынiку складзена 185 пратаколаў за парушэнне правiлаў знаходжання, 2 чалавекi дэпартаваны, узбуджана 1 крымiнальная справа. Паводле слоў Аляксандра Найдзенкi, з-за парушэнняў правiлаў гандлю з боку асобных замежных грамадзян церпяць жыхары нашай рэспублiкi, якiя хацелi б прадаць свой тавар. У якасцi прыкладу ён прывёў гандлёвы дом «Ждановiчы», дзе ў перыяд з мая па лiстапад «пры поўным патураннi з боку адмiнiстрацыi рынку грамадзяне каўказскай нацыянальнасцi скупляюць гандлёвыя месцы, у прыватнасцi, па рэалiзацыi плодаагароднiннай прадукцыi, а затым перапрадаюць iх у 2—3 разы даражэй». Толькi па аднаму факту за 2 тыднi даход ад такой iлжэпрадпрымальнiцкай дзейнасцi склаў Br12 млн, канстатаваў намеснiк начальнiка ГУУС Мiнгарвыканкама. Акрамя таго, падчас маючай адбыцца праверкi будзе прааналiзавана выкананне правiлаў прымянення ставак арэнднай платы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу месяца ў беларускай сталiцы будзе праверана работа ўсiх рынкаў. Адпаведнае распараджэнне даў старшыня Мiнгарвыканкама Мiхаiл Паўлаў на апер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика