21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Чубрык, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў:

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

ЧАЛАВЕК ВА ЎЛАДЗЕ

«Да кожнага чалавека трэба падабраць свой ключык»

У Навагрудскiм раёне 89 домаўладанням на сёння прысвоена ганаровае званне «Двор узорнага парадку». Акрамя таго, 17 прадпрыемстваў i арганiзацый удастоены дыплома «Лепшая тэрыторыя па арганiзацыi добраўпарадкавання, эстэтычнаму i санiтарнаму стану». Iх вопыту прысвечаны нават спецыяльны фотаальбом, з якiм не толькi журналiстаў, а ўсiх жадаючых можа пазнаёмiць старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Чубрык.

— Прысваенне ганаровых званняў важнае не толькi для iх лаўрэатаў, гэта i вельмi моцны стымул для iншых, — лiчыць Сяргей Уладзiмiравiч. — Калi, скажам, на адным вясковым доме з’яўляецца таблiчка аб узорным парадку, то неўзабаве, як правiла, у гэтым жа накiрунку пачынаюць рухацца i суседзi.

Увогуле маральнае i матэрыяльнае заахвочванне лепшых — справа вельмi важная. Да прыкладу, мы практыкуем раённае спаборнiцтва сярод пасялковага (ён у нас адзiн) i сельскiх Саветаў дэпутатаў за дасягненне высокiх паказчыкаў у эканамiчным i сацыяльна-культурным развiццi. Па бальнай сiстэме ўлiчваюцца самыя розныя аспекты iх дзейнасцi — i збор падаткаў, i закуп малака ў насельнiцтва, i добраўпарадкаванне населеных пунктаў... Дык вось, па вынiках за мiнулы год першае месца прысуджана Любчанскаму пасялковаму Савету дэпутатаў, якi ўзнагароджаны Ганаровым пераходным сцягам раённага выканаўчага камiтэта, Дыпломам райвыканкама i прэзiдыума раённага Савета дэпутатаў, а таксама грашовай прэмiяй у памеры 30 базавых велiчынь. На другiм i трэцiм месцах — Шчорсаўскi i Ладзенiцкi сельскiя Саветы дэпутатаў з уручэннем Дыпломаў i грашовых прэмiй у памеры 20 i 10 базавых велiчынь. 30 працэнтаў ад сумы матэрыяльнага заахвочвання атрымлiвае старшыня Савета, а астатняя прэмiя размяркоўваецца памiж дэпутатамi i актывам пасялковага i сельскiх Саветаў.

Акрамя таго, прэзiдыумам раённага Савета дэпутатаў i райвыканкамам распрацаваны меры маральнага i матэрыяльнага заахвочвання кiраўнiкоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання. Лепшыя ўпаўнаважаныя населеных пунктаў, старшынi вулiчных i сельскiх камiтэтаў узнагароджваюцца ганаровымi граматамi i падзячнымi пiсьмамi раённага Савета дэпутатаў i райвыканкама. Прадугледжаны i прэмii па вынiках работы за год за кошт мясцовых крынiц фiнансавання з улiкам колькасцi двароў у населеных пунктах. Прычым у залежнасцi ад канкрэтных вынiкаў гэтыя выплаты сельвыканкамамi могуць павышацца або панiжацца да 50 працэнтаў.

Сёлета мы заснавалi раённую Дошку пашаны, дзе ёсць i нашы прадстаўнiкi — дэпутат абласнога Савета, дырэктар швейнай фабрыкi Алiна Бахар i ўпаўнаважаная мiкрараёна № 1 г. Навагрудка, былая настаўнiца Фаiна Кавальчук.

— Упаўнаважаныя — гэта тыя ж старасты ў iншых рэгiёнах?

— Так, сэнс абсалютна аднолькавы. Акрамя 32 дэпутататаў раённага Савета, 142 — сельскiх Саветаў i 22 дэпутатаў пасялковага Савета, надзейнымi памочнiкамi органаў прадстаўнiчай улады з’яўляюцца i ўпаўнаважаныя населеных пунктаў. Горад Навагрудак падзелены на 11 мiкрараёнаў, ад кожнага з якiх выбраны ўпаўнаважаны i яго намеснiкi. А ўвогуле ў раёне 158 ўпаўнаважаных — гэта тыя ж самыя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, але чалавеку дадзены правы адзiнаасобна вырашаць усе пытаннi, што ўзнiкаюць на месцах. Распрацавана палажэнне аб статусе ўпаўнаважаных, кожны з iх мае спецыяльны дзённiк, дзе пазначаны каардынаты ўсiх раённых службаў. Упаўнаважаны па той цi iншай тэрыторыi можа звярнуцца да кiраўнiка любой службы, а калi пытанне не вырашаецца, то выходзiць на мяне.

— Зразумела, што дзейнасць кожнага органа ўлады i яго кiраўнiка рэгламентаваная заканадаўствам. I ўсё ж якую задачу сёння вы лiчыце для сябе галоўнай?

— Галоўная задача заключаецца ў тым, каб працаваць з насельнiцтвам, вырашаць пытаннi, якiя яго хвалююць. Гэта, па сутнасцi, прызначэнне ўсiх Саветаў рознага ўзроўню. За мiнулы год да мяне, як да старшынi раённага Савета дэпутатаў, толькi, скажам так, па асноўных пытаннях звярнулiся на прыёме 85 чалавек. Трэба кожнага выслухаць i пастарацца дапамагчы. Калi чалавек памыляецца — пераканаць яго ў гэтым. А можаш дапамагчы — трэба ўзяцца i вырашыць тую цi iншую праблему, якая, на першы погляд, здаецца дробязнай, але для чалавека — мо, самая iстотная.

З рознымi пытаннямi людзi прыходзяць, нават па працаўладкаванню. Гэта пытанне быццам бы i не ў кампетэнцыi раённага Савета, але я не магу «адфутболiць» чалавека i, па меры магчымасцi, стараюся дапамагчы. Увогуле ж па большасцi зваротаў пытаннi вырашаюцца.

— Цi задаволены вы прафесiйным узроўнем кiраўнiкоў сельскiх Саветаў?

— У асноўным яны адпавядаюць сённяшнiм патрабаванням. Усе кiраўнiкi сельскiх Саветаў, акрамя аднаго, маюць вышэйшую адукацыю. А, бадай, галоўнае — гэта ўменне працаваць з людзьмi. Калi ў чалавека ёсць такая схiльнасць, то ён — на сваiм месцы. Калi няма — ён нiколi як след працаваць не зможа. Я ўжо 20 гадоў на дзяржаўнай службе, i як толькi адчыняюцца дзверы ў кабiнет, ты ўжо ведаеш, што гэта за чалавек, як сябе з iм паводзiць, будаваць размову. Шмат зваротаў па самых розных пытаннях паступае i ў сельскiя Саветы. Кожнага трэба пастарацца зразумець. Каб ён не пайшоў з кабiнета кiраўнiка пакрыўджаным, з пачуццём злосцi на ўладу. Здараецца, людзi ўдзячныя толькi за тое, што iх выслухалi.

— Апошнiм часам шмат коп’яў, як кажуць, зламана наконт пашырэння паўнамоцтваў органаў прадстаўнiчай улады пярвiчнага ўзроўню...

— Лiчу, што тых паўнамоцтваў, якiя рэгламентаваны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i нашай настольнай кнiгай — Законам «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi», больш чым дастаткова. Хiба што, спадзяюся, будуць пашыраны паўнамоцтвы старшынь Саветаў пярвiчнага ўзроўню пры прызначэннi кадраў на iх тэрыторыях, каб адчувалася роля мясцовага органа ўлады i з iм узгаднялiся кандыдатуры кiраўнiкоў. А то атрымлiваецца, што па лiнii таго цi iншага ведамства прызначаюць новага кiраўнiка, а старшыня сельскага Савета толькi потым аб гэтым даведваецца. Вось на гэтым узроўнi варта пашырыць паўнамоцтвы. У астатнiм жа трэба граматна карыстацца тым, што прапiсана заканадаўствам.

— Цi дастаткова гэтага для фiнансавай складовай, матэрыяльнай базы сельскiх Саветаў?

— Па будынках, дзе размяшчаюцца сельскiя Саветы, усе пытаннi вырашаны, яны ў нармальным стане. У кожным сельскiм Савеце маюцца камп’ютар, памнажальная тэхнiка. Дзякуючы кiраўнiцтву аблвыканкама практычна вырашана i транспартная праблема, атрымалi шмат новых машын.

Што датычыцца фiнансаў, то мая пазiцыя такая: бюджэт любога Савета павiнен быць самадастатковым, каб забяспечвалася яго нармальнае функцыянаванне. Калi меркаваць па сённяшнiх бюджэтах, то мы яшчэ ў някепскiм стане, бо ў некаторых раёнах наогул не маюць свабодных грашовых сродкаў. Даходная частка бюджэтаў сельскiх Саветаў за мiнулы год выканана на 111 працэнтаў, а расходная — на 95 працэнтаў, што дало магчымасць атрымаць 185 мiльёнаў рублёў свабодных бюджэтных сродкаў — ад 6 да 19 мiльёнаў рублёў на кожны сельскi Савет. А свабодныя грошы па раённаму бюджэту на пачатак гэтага года складалi 332 мiльёны рублёў.

Быццам бы грошы ёсць, але iх усё роўна не хапае на тое ж добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Увогуле ж, калi ў рамках сельскага Савета вырашаць пытаннi, як кажуць, па поўнай праграме, то яго бюджэт не пашкодзiла б павялiчыць хоць бы ўдвая. Вось тады мясцовыя органы ўлады будуць мець рэальныя магчымасцi для вырашэння тых цi iншых надзённых праблем на сваiх тэрыторыях.

З iншага боку, неабходна рацыянальна выкарыстоўваць i тыя магчымасцi, якiя ёсць. Скажам, трэба добраўпарадкаваць могiлкi. Можна скардзiцца на адсутнасць сродкаў, а можна i дамовiцца з нейкай арганiзацыяй, якая спiлуе, забярэ сабе драўнiну i за кошт гэтага навядзе парадак на могiлках. I не трэба нiкому плацiць.

Або ўзяць сiтуацыю з кiнутымi, безгаспадарнымi дамамi на вёсцы. Стаiць развалiна, усiм перашкаджае, а гаспадар аб сваiх спадчынных правах не заявiў, ды i невядома, дзе ён. Так, цяпер ёсць юрыдычная магчымасць для зносу такiх пабудоў, але ў шэрагу выпадкаў гэта вельмi дорага каштуе, можа спатрэбiцца 700 тысяч рублёў, каб застаўся чысты ўчастак. Таму некаторыя сельскiя Саветы ўсё ж адшукваюць гаспадара гэтага дома цi хлява i, атрымаўшы ад яго распiску, што не будзе мець нiякiх прэтэнзiй, прапануюць гэтыя пабудовы суседзям. Такi варыянт можа быць выкарыстаны там, дзе побач няма лясоў i даволi праблематычна з дровамi. Вось тут такiя безгаспадарчыя пабудовы будуць дарэчы. Акрамя таго, тут жа можна i траву скасiць нарыхтаваць сена для сваёй каровы.

— Сяргей Уладзiмiравiч, ведаю, што вы па спецыяльнасцi — менеджар, а гэта можа дапамагчы ў пошуку крынiц папаўнення бюджэтнага «кашалька». Якiя варыянты вам бачацца на блiжэйшую перспектыву?

— Што датычыцца мясцовых падаткаў, то на гэты год мы маем права ўводзiць толькi курортны збор, а ўсе астатнiя вiды — у кампетэнцыi абласных Саветаў дэпутатаў. Пасля завяршэння рэканструкцыi пансiяната «Свiцязь» можна будзе падумаць i аб курортным зборы. Але гэта, канешне ж, не панацэя, перад намi, як кажуць, няворанае поле ў сэнсе развiцця турызму. Трэба больш актыўна працаваць у гэтым накiрунку, у прыватнасцi, у нас яшчэ мала зроблена па агратурызму. Людзi, якiя могуць стварыць адпаведную сядзiбу, ёсць, але iм трэба патлумачыць, як зарэгiстраваць гэту справу, якi даход можна атрымаць, арганiзаваць знаёмства з ужо iснуючымі агратурыстычнымi гаспадаркамi.

На маю думку, ёсць крынiцы расходаў, якiя можна i скарацiць, гэта датычыцца прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя маглi б зарабляць больш уласных сродкаў. Узяць, да прыкладу, раённае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Яму выдзяляецца шмат бюджэтных грошай, але цi дастатковы набор паслуг сёння прапануецца насельнiцтву? Скажам, да мяне звярнулася жанчына са скаргай на валакiту з устаноўкай вадамераў на гарачую i халодную ваду. Тэлефаную, пад «нацiскам» зрабiлi. Але ж гэта вашы «жывыя» грошы. Як i рамонт кватэр, устаноўка дзвярэй, шкленне... I трэба не толькi браць сродкi з бюджэту, але i думаць, як iх зарабляць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Да кожнага чалавека трэба падабраць свой ключык»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика