Цi мае настаўнiк iльготу па зямельнаму падатку?
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН 287-17-41 З Пастаўскага раёна да нас звярнуўся вясковы настаўнiк (прозвiшча ў рэдакцыi маецца) з пытаннем адносна вызвалення яго ад платы падатку на зямлю. Цi мае ён права на такую льготу? У сельсавеце яму адказалi, што не.Каб даць адказ на запыт чытача, мы звярнулiся ў iнспекцыю МПЗ па Пастаўскаму раёну. На жаль, настаўнiк, звяртаючыся да нас, папрасiў не ўказваць яго месца жыхарства, таму даць нейкiя тлумачэннi мы можам толькi ў агульных рысах (для падрабязнага i дакладнага адказу патрабуецца праверка выкладзеных фактаў па базе даных). Дык вось, як паведамiла нам намеснiк начальнiка аддзела падаткаабкладання фiзiчных асоб па-датковай iнспекцыi Алена КУКЕЛЬ, згодна з заканадаўствам, вясковыя настаўнiкi ў шэрагу iншых катэгорый насельнiцтва (сацыяльных работнiкаў, работнiкаў культуры i сiстэмы аховы здароўя) маюць ільготы па падатку на нерухомасць. Канешне, пры ўмове, што гэтыя работнiкi прапiсаны i пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасцi. Такiм чынам, тут гэтыя катэгорыi маюць тыя ж iльготы, што i iншыя вяскоўцы, якiя прапiсаны, пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасцi, працуюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, што вырабляюць сельгаспрадукцыю, прымаючы непасрэдны ўдзел у гэтым працэсе. А вось па плаце падатку на зямлю ў нашага заяўнiка льготы няма. Яе маюць, напрыклад, удзельнiкi вайны, пенсiянеры па ўзросту (пры адсутнасцi працаздольных членаў сям’i), iнвалiды I i II груп, дзецi да 18 гадоў i некаторыя iншыя катэгорыi. Таму, выходзiць, сельсавет цалкам на законных падставах адмаўляе нашаму заяўнiку ў прадастаўленнi льготы. На зямлю плошчай да аднаго гектара, прызначаную для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, ён налiчвае зямельны падатак, на зямлю плошчай звыш аднаго гектара — ужо арэндную плату.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Пастаўскага раёна да нас звярнуўся вясковы настаўнiк (прозвiшча ў рэдакцыi маецца) з пытаннем адносна вызвалення яго ад платы падатку на зямлю. Цi м |
|