Хроніка апошніх падзей
Партыя Буша пойдзе на выбары з прапановай аб вайне?
Многiя аднапартыйцы Джорджа Буша наўмысна дыстанцыруюцца ад прэзiдэнта, баючыся страцiць галасы выбаршчыкаў, незадаволеных вайной у Iраку. Аднак, як сведчыць праведзенае Рэспублiканскiм нацыянальным камiтэтам апытанне, знешняя палiтыка адмiнiстрацыi Буша, як i паслядоўнасць прэзiдэнта ў рэалiзацыi яго палiтыкi ў Iраку, з’яўляюцца самым эфектыўным перадвыбарным аргументам. Такiя звесткi ўтрымлiваюцца ў спецыяльным мемарандуме, якi тлумачыць дэталi партыйнай стратэгii напярэдаднi выбараў у Кангрэс. Згодна з гэтым дакументам, «знешнiя пагрозы», пра якiя так часта паведамляе нацыi прэзiдэнт, з’яўляюцца галоўным матывам для рэспублiканскага электарату. У мемарандуме ўтрымлiваюцца рэкамендацыi ўсiм кандыдатам ад Рэспублiканскай партыi будаваць свае праграмы на аснове тэзiсаў аб барацьбе з тэрарызмам i патэнцыяльнай ядзернай пагрозе Iрана. IЗРАIЛЬСКI МIНIСТР: ЛIВАНСКIЯ ТЭРАРЫСТЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ РАСIЙСКУЮ ЗБРОЮ Лiванскiя тэрарысты ваююць з Iзраiлем пры дапамозе расiйскай зброi, якую атрымлiваюць з Сiрыi i Iрана, заявiў iзраiльскi мiнiстр унутранай бяспекi Авi Дыхцер. У якасцi прыкладу ён прывёў аўтаматы Калашнiкава i ракеты «Кацюша». «У нас няма iнфармацыi аб прамых сувязях баевiкоў «Хiзбалы» з Расiяй, але мы дакладна ведаем аб прамых сувязях тэрарыстаў з Iранам i Сiрыяй. I ў нас ёсць iнфармацыя, што ў Лiване выкарыстоўваецца зброя расiйскай вытворчасцi, у тым лiку процiтанкавыя ракеты i мiны», — падкрэслiў мiнiстр. У РАСIЙСКIМ ДЗЯРЖАРХIВЕ ВЫЯЎЛЕНЫ КРАДЗЯЖЫ НА СУМУ НЕКАЛЬКI МIЛЬЁНАЎ ДОЛАРАЎ Расахоўкультура ў вынiку праверкi ўлiку i захоўвання ў Расiйскiм дзяржаўным архiве лiтаратуры i мастацтва выкрыла факты крадзяжу ў асаблiва буйных памерах малюнкаў вядомага архiтэктара i мастака Якава Чарнiхова. Гэта адбылося праз некалькi дзён пасля выяўлення крадзяжу соцень экспанатаў з Эрмiтажа. Паводле папярэднiх ацэнак, кошт выкрадзенага з архiва складае некалькi мiльёнаў долараў. Ужо ўдалося выявiць на ўнутраным антыкварным рынку i за мяжой 274 малюнкi Чарнiхова. Пачалося ўсё з дзевяцi малюнкаў, якiя былi прададзены 22 лiпеня гэтага года на таргах аўкцыённага дома «Christie’s». АД МАЛАНКI ПАЦЯРПЕЛI ДЗЕЦI У дзiцячым лагеры ў прыгарадзе Варонежа 10 падлеткаў пацярпелi ад удару маланкi. Адзiн з iх у цяжкiм стане знаходзiцца ў рэанiмацыi. Ранiцай 8 жнiўня маланка ўдарыла ў адну з палатак, дзе спалi дзецi, што адпачывалi ў мясцовым лагеры. Усе яны атрымалi траўмы рознай ступенi. Самая цяжкая сiтуацыя ў 16-гадовага хлопчыка, праз якога, хутчэй за ўсё, i прайшоў зарад маланкi», паведамiў адзiн з урачоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя Буша пойдзе на выбары з прапановай аб вайне?
|
|