Заслона перад дыфтэрыяй
Надзея НIКАЛАЕВА
Да канца гэтага года ў беларускай сталiцы плануецца прышчапiць ад дыфтэрыi каля 200 тысяч гараджан.
Як тлумачаць спецыялiсты аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, спецыяльныя даследаваннi, праведзеныя сярод мiнчан, дазволiлi ўстанавiць, што на сёння максiмальнай рызыцы захворвання на дыфтэрыю схільныя асобы, якiм за 35 гадоў, i якiя, як высветлiлася, не маюць дастатковага iмунiтэту да гэтага смяротна небяспечнага захворвання. Паводле даных сусветнай статыстыкi, з кожных 100 не прышчэпленых супраць дыфтэрыi людзей, для 10 захворванне завяршаецца лятальным зыходам. Масавая кампанiя па вакцынацыi мiнчан супраць дыфтэрыi пачалася ў сталiцы 8 месяцаў таму. За гэты час прышчэпкi былi зроблены 130 тысячам гараджан. Для вакцынацыi прымяняецца комплексны прэпарат супраць дыфтэрыi i слупняку i прэпарат, якi ўтрымлiвае кампанент толькi супраць дыфтэрыi. Перад прызначэннем прышчэпкi можна вызначыць iндывiдуальную абароненасць арганiзма ад дыфтэрыi i слупняку. Вынiк такога аналiзу дазволiць урачу ўстанавiць неабходнасць правядзення прышчэпкi. Апошнi раз масавая вакцынацыя беларусаў супраць дыфтэрыi праводзiлася ў 1996 годзе i ахапiла 6 мiльёнаў чалавек. Аднак за прайшоўшыя 10 гадоў адбылося знiжэнне калектыўнага iмунiтэту. У 2004 годзе ў сталiцы захварэлi на дыфтэрыю тры, а летась — яшчэ чатыры чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца гэтага года ў беларускай сталiцы плануецца прышчапiць ад дыфтэрыi каля 200 тысяч гараджан
|
|