«Калi надвор’е вельмi гарачае, то ў асноўным я п’ю свой бярозавы сок...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
А на мой погляд... Якiм напоям аддаюць перавагу беларусы?Цi выклiкаюць у вас цiкавасць парады пра карысць для здароўя тых цi iншых безалкагольных напояў, якiя перыядычна друкуюцца ў прэсе? Наколькi вы iмкняцеся прытрымлiвацца гэтых парад? Якiя вашы самыя любiмыя безалкагольныя напоi? Уладзiмiр САМСОНАЎ, начальнiк аддзела культуры Лiдскага райвыканкама: — Калi ў прэсе я сустракаю розныя рэкамендацыi адносна ўжывання напояў, то чытаю iх. I па магчымасцi iмкнуся прытрымлiвацца тых рэкамендацый, якiя даюцца, бо лiчу, што яны не проста з галавы выдуманыя, а даказвалiся эксперыментамi, урачы вывучалi гэтыя пытаннi. У спякотнае надвор’е я люблю пiць лiдскi квас. У нас у Лiдзе робяць вельмi добры квас. А калi яго няма, то п’ю соказмяшчальныя напоi, таксама лiдскай вытворчасцi. А «Фанту», «Колу» i на iх падобныя напоi я не вельмi люблю. Iрэна АЎСКЕРН, спецыялiст па сувязях з грамадскасцю ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова»: — Спецыяльна я не шукаю такiя публiкацыi. Але калi праглядаю газеты i яны трапляюцца, то я звяртаю на iх увагу... Але за апошнiя гады я не знайшла нешта асаблiва новае для сябе ў гэтых парадах. I раней, i зараз я аддавала i аддаю перавагу натуральным сокам i добрай зялёнай гарбаце. Вiктар СВЁКЛА, старшыня Шчорсаўскага сельскага выканкама (Навагрудскi раён): — Я лiчу, што да парад навукоўцаў, спецыялiстаў трэба прыслухоўвацца. I асабiста я прыслухоўваюся... А якiя мае самыя любiмыя напоi? Гэта i гарбата, i кава. Калi надвор’е вельмi гарачае, то ў асноўным я п’ю бярозавы сок. Нарыхтоўваю яго сам. Хаджу ў лес, якi ў нас побач. Сёлета традыцыi не парушыў. Андрэй ТУР, намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi: — Я не цiкаўлюся такiмi парадамi ў прэсе. Арганiзм кожнага чалавека iндывiдуальны, i тое, што з’яўляецца добрым для тысячы чалавек, можа быць не вельмi добрым для шасцi, дзесяцi, ста чалавек. Таму я адношуся да розных парад абсалютна спакойна... Я вельмi люблю гарбату. Як у халоднае надвор’е, так i ў спякоту. I гарбата мяне супакойвае як ранiцай, так i ўвечары. Асаблiва люблю гарбату ягадную i фруктовую. Напрыклад, з малiны, вiшнёвую... Наогул я аддаю перавагу цёплым напоям. Да таго ж я нi ў якiм разе не ўжываю «фарбаваныя» напоi, не ўжываю «Кока-Колу» i iнш. Вельмi люблю беларускую натуральную ваду. Напрыклад, «Мiнск-4» (i ў халоднае надвор’е, i ў цёплае). Калi гэтай мiнеральнай вады няма, то спыняюся на «Банакве». I апошнiм часам «Крынiца» стала выпускаць вельмi неблагi квас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiм напоям аддаюць перавагу беларусы?
|
|