21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад гiпертэнзii — не толькi таблеткi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Сёння кожны чацвёрты чалавек скардзiцца на павышаны артэрыяльны цiск. Але далёка не ўсе ведаюць, што iм можна кiраваць. I не толькi пры дапамозе дарагiх лекаў. Як расказаў дырэктар рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя» Iгар Адзярыха, наша суседка Польшча дабiлася сур’ёзных лiчбаў па знiжэнню смяротнасцi ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў. За апошнiя дзесяць гадоў там смяротнасць паменшылася на 25 працэнтаў. Спецыялiсты звязваюць гэта са змяненнем характару харчавання.

Якiя ж прадукты варта ўжываць, каб знiзiць рызыку ўскладненняў ад захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы? Самае галоўнае — паболей садавiны i гароднiны, а таксама сокаў. Гэта iстотна можа дапамагчы пры гiпертанii. Хворым падыдуць такiя рэцэпты:

 Змяшаць свежавыцiснуты сок бурака з мёдам у роўных частках. Прымаць па 1/4 шклянкi тры разы на дзень да яды.

 Змяшаць адну шклянку соку бурака, адну шклянку соку морквы, палову шклянкi соку хрэну, сок 3 лiмонаў сярэдняга памеру i адну шклянку мёду. Усё добра перамяшаць драўлянай лыжкай, змясцiць у посуд з цёмнага шкла i паставiць у халадзiльнiк. Прымаць па адной сталовай лыжцы тры разы на дзень за гадзiну да яды.

Гiпертонiкам рэкамендуецца ўжываць памiдоры. Гэтая гароднiна ўтрымлiвае вiтамiны E, PP, C, карацiн, хром, клятчатку. Памiдоры рэгулююць абмен рэчываў, дапамагаюць абаранiць арганiзм ад анкалагiчных захворванняў. У дзень трэба з’ядаць дзве штукi.

Тыя, хто не любiць свежыя памiдоры, могуць ужываць iх тушанымi цi ў выглядзе таматнага соку. Палавiнкi памiдораў, пасыпаныя духмянымi травамi, можна запякаць на грылi.

Карыснай з’яўляецца белакачанная капуста. Яна ўтрымлiвае аскарбiнавую i тартронавую кiслоты, вiтамiны групы B, PP, K, E, U (мецiлмецiанiн), медзь, цынк, магнiй, калiй, фосфар, амiнакiслоты. Клятчатка павышае тонус кiшэчнiка i папярэджвае атэрасклероз, а тартронавая кiслата — атлусценне, вiтамiн U садзейнiчае загойванню язваў страўнiка i 12-перснай кiшкi, вiтамiн C павышае супрацiўляльнасць арганiзма вiрусам i бактэрыям.

Дзённая норма ўжывання капусты — 100—300 г. Рэкамендуецца рабiць салаты са свежай капусты з цыбуляй, яблыкамi, зелянiнай цi тушыць яе з морквай, перцам, памiдорамi; смажыць на масле не варта: гэта занадта тлустая страва.

У меню абавязкова павiнна ўваходзiць грэчка. Яна ўтрымлiвае вiтамiны групы B, PP, P, руцiн, кальцый, фосфар, ёд, амiнакiслоты. Пры гэтым у ёй менш вугляводаў, чым у iншых крупах.

Грэчка служыць выдатнай прафiлактыкай атэрасклерозу. Руцiн знiжае шкоднае ўздзеянне на арганiзм радыяцыйнага выпраменьвання, камбiнацыя вiтамiнаў i мiкраэлементаў дапамагае перамагчы стрэсы i бяссоннiцу. 300 грамаў дзённай нормы можна есцi ў якасцi гарнiру, а таксама як самастойную страву — з малаком, смажанай цыбуляй, з грыбамi.

Мiндаль таксама карысны для сасудаў. Яго ненасычаныя тлустыя кiслоты берагуць эпiтэлiй крывяносных сасудаў i перашкаджаюць развiццю атэрасклератычных бляшак, пратэiн умацоўвае сасуды. У пацыентаў, якiя кожны дзень з’ядалi па 70 г мiндалю, праз месяц колькасць шкодных рэчываў, носьбітаў халестэрыну, знiжалася амаль на 100 працэнтаў.

Мiндаль ужываюць у свежым выглядзе, без дабавак: солi, цукровай цi шакаладнай глазуры i г.д.

Часнок утрымлiвае фосфар, калiй, цынк, селен, вiтамiны A i C, кальцый, магнiй, жалеза, амiнакiслоты, пекцiн, алiцын.

Алiцын i iншыя элементы знiжаюць утрыманне халестэрыну, нармалiзуюць згусальнасць крывi, расшыраюць сасуды, паляпшаючы кровазварот, знiжаюць крывяны цiск. Пекцiн нармалiзуе абмен рэчываў i выводзiць радыенуклiды. Рэкамендуецца 1—2 зубкi часнаку ў дзень. Яго ўжываюць у свежым выглядзе, дадаючы ў салаты i закускi. Аднак часнок не рэкамендуецца есцi людзям, якiя маюць страўнiкава-кiшачныя захворваннi.

Дапаможа сасудам i ласось. Ён утрымлiвае тлустую кiслату амега-3, бялок, полiненасычаныя тлустыя кiслоты, калiй, фосфар, жалеза, вiтамiны E, B1, B2, PP.

Тлустая кiслата амега-3 перашкаджае ўтварэнню атэрасклератычных бляшак на сценках сасудаў i да таго ж памяншае рызыку развiцця анкалагiчных захворванняў.

Для лячэбнага эфекту дастаткова 250 г ласося ў дзень.

Найбольш карысны дзiкi ласось — той, што вылаўлены ў адкрытым моры, а не вырашчаны на спецыяльнай ферме. Старайцеся есцi рыбу не радзей за чатыры разы на тыдзень, аддаючы перавагу тушанай, адваранай цi запечанай на грылi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння кожны чацвёрты чалавек скардзiцца на павышаны артэрыяльны цiск. Але далёка не ўсе ведаюць, што iм можна кiраваць. I не толькi пры дапамозе дараг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика