Новае ў лячэнні сэрца і сасудаў
Алена ПРУС, БЕЛТА
Да канца гэтага года РНПЦ «Кардыялогiя» будзе аснашчаны унiкальным абсталяваннем.
«Мы будзем мець камплект абсталявання на ўзроўнi самых высокiх сусветных стандартаў, — адзначыў дырэктар РНПЦ Ігар Адзярыха. — Гэта будзе садзейнiчаць развiццю беражлiвых методык». Паводле слоў дырэктара цэнтра, ужо закуплена абсталяванне, якое дазваляе вызначыць ступень паражэння не буйных каранарных сасудаў, а дробных. «Будзе набыты ўнутрысасудзiсты ультрагук, з дапамогай якога стане магчымым вызначаць марфалагiчную структуру сасудзiстай сценкi, — сказаў Iгар Адзярыха. — Плануецца ўстанавiць сiстэму, якая дазволiць выдаляць тромбы з любых сасудзiстых лакалiзацый. Такая апаратура наогул унiкальная — на тэрыторыi СНД цяпер iх толькi дзве, яна ёсць нават не ў кожнай еўрапейскай дзяржаве. Прадугледжваецца таксама ўстанавiць унутрысасудзiсты тэрмограф». Але «самай цiкавай» Iгар Адзярыха назваў апаратуру па ўдарнахвалевай тэрапii. Гэта абсалютна новая методыка лячэння, якая дазваляе пры спецыяльным механiчным уздзеяннi на вобласць, якая падверглася iнфаркту мiякарда, развiваць там новыя сасуды — без дадатковых медыкаментозных прэпаратаў. «Мы чакаем, што да канца гэтага года такая апаратура паступiць у цэнтр, яна забяспечыць высокi эфект лячэння, — сказаў дырэктар РНПЦ «Кардыялогiя». — Устаноўка дадзенага абсталявання дазволiць нам каардынаваць дзеяннi з расiйскiмi калегамi з маскоўскага кардыялагiчнага цэнтра, дзе яно ўжо ёсць». У РНПЦ «Кардыялогiя» развiваюцца кардыяхiрургiчныя метады лячэння захворванняў сэрца i сасудаў, павялiчваецца колькасць аперацый, змяншаецца колькасць пасляаперацыйных ускладненняў. Дарэчы, у 2005 годзе тут было праведзена 268 стэнтыраванняў (замен) каранарных сасудаў (у 2004 годзе — 35).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца гэтага года РНПЦ «Кардыялогiя» будзе аснашчаны унiкальным абсталяваннем |
|