Ведай свае «ТТХ»!
Алена ПРУС, БЕЛТА
Ва унiвермагах у 2007 г. плануецца ўстанавiць апараты для вымярэння ўзроўню цiску i халестэрыну.
Аб гэтым паведамiў дырэктар РНПЦ «Кардыялогiя» Iгар АДЗЯРЫХА. На яго думку, гэты вопыт замежных краiн час укараняць у Беларусi. Ужо праведзены папярэднiя перамовы з фiрмамi, якiя займаюцца пастаўкамi такога абсталявання. Iгар Адзярыха адзначыў, што асноўнымi фактарамi ўзнiкнення хвароб сiстэмы кровазвароту з’яўляюцца артэрыяльная гiпертэнзiя i павышэнне ўзроўню халестэрыну. Як паказваюць апошнiя даследаваннi, праведзеныя ў Мiнску, насельнiцтва дрэнна iнфармавана аб праблемах артэрыяльнай гiпертэнзii i яе наступствах (каля 50 працэн-таў абследаваных мелi патрэбу ў экстраннай дапамозе з прычыны высокага артэрыяльнага цiску). Трэба даць людзям магчымасць кантраляваць свой стан, каб у выпадку выяўлення праблемы своечасова звяртацца да спецыялiстаў, перакананы дырэктар РНПЦ «Кардыялогiя».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва унiвермагах у 2007 г. плануецца ўстанавiць апараты для вымярэння ўзроўню цiску i халестэрыну
|
|