Пашпарты нованароджаным гамяльчанам выдае... аблгiдрамет
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Ужо крыху больш за год. Своеасаблiвыя пашпарты. Так званыя пашпарты надвор’я. Сутнасць iх у тым, што ў гэтых iндывiдуальных сiмвалiчных дакументах адзначаюцца не толькi дзень i гадзiна з’яўлення дзiцяцi, але i надвор’е: тэмпература паветра, атмасферны цiск, ветранасць, воблачнасць, атмасферныя ападкi i нават бачнасць на дарогах.
— Згадзiцеся, гэта арыгiнальны падарунак ад бацькоў свайму сыну цi дачцэ, скажам, да яго цi яе паўналецця, — гаворыць начальнiк аддзела гiдраметэаралагiчнага забеспячэння Гомельскага абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii i манiторынгу навакольнага асяроддзя Таццяна Захарава. — I каштуе такая паслуга няшмат, усяго дзесяць тысяч рублёў, варта толькi зрабiць чалавеку папярэднi тэлефонны званок 48-48-14. Дарэчы, па такую паслугу звярнулася ўжо некалькi дзесяткаў чалавек. Нямнога, канешне. Проста многiя людзi не ведаюць аб гэтай навiнцы, а ў аблгiдрамета няма свабодных сродкаў на рэкламу. Варта сказаць яшчэ вось аб чым. Гамяльчане, якiя нарадзiлiся пасля 1966 года, могуць даведацца самыя падрабязныя звесткi аб стане надвор’я ў час з’яўлення iх на свет, а вось людзi старэйшага ўзросту атрымлiваюць iх па стану не на пэўны час, а на дзень. Тым не менш, цiкавы факт. Ведаю аднаго «маржа», якi можа купацца ў палонцы больш за дзесяць хвiлiн. Свой сакрэт ён патлумачыў тым, што нарадзiўся ў лютаўскi дзень, калi мароз перавысiў трыццаць градусаў. Вось як!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо крыху больш за год. Своеасаблiвыя пашпарты. Так званыя пашпарты надвор’я. Сутнасць iх у тым, што ў гэтых iндывiдуальных сiмвалiчных дакументах адз
|
|