Вада, торф ды дровы заменяць газ
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай вобласцi, каб не вельмi залежаць ад падаражэння газу i нафты, усё актыўней пераходзяць на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва.
Тая ж вада ў рэках, на якiх будуць пабудаваны ГЭС, — стабiльная крынiца энерга i цеплазабеспячэння. Пад Полацкам пабудуюць ГЭС ля вёскi Лучна, якая па плану павiнна даваць энергiю ўжо ў 2010 годзе. Яна ў часы паўнаводдзя на Заходняй Дзвiне зможа на 90 працэнтаў забяспечваць энергетычныя патрэбы старажытнага горада. Прадугледжваецца будаўнiцтва ГЭС у Бешанковiцкiм, Вiцебскiм i Верхнядзвiнскiм раёнах. Пакуль дакладна не вядома, хто будзе ствараць гэтыя аб’екты, бо будаўнiкi будуць адбiрацца на конкурснай аснове. Паралельна мадэрнiзуюцца турбiны i абсталяванне Лукомскай ГРЭС. На жаль, сёння большасць тутэйшых механiзмаў састарэлi. Прыродных запасаў торфу ў рэгiёне шмат: прыкладна 30 працэнтаў ад усяго, што можна здабыць у Беларусi. Таму i гэты карысны выкапень — вельмi перспектыўны вiд мясцовага палiва. Добры вопыт па пераходу на выкарыстанне торфу i драўнiны ў якасцi палiва маюць спецыялiсты сiстэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркi Прыдзвiнскага краю. Зараз ужо каля 18 працэнтаў палiва, якое выкарыстоўваецца камунальнiкамi, — мясцовага паходжання. Драўнiна — асноўны прадукт. Працуюць спецыяльныя ўстаноўкi для пераўтварэння драўнiны ў дранку i г.д. Кацельнi, якiя працавалi раней на мазуце, пераабсталёўваюцца пад мясцовае палiва. Мiнi-ТЭЦ у пасёлку Гейжэнава, што на Верхнядзвiншчыне, працуе ўжо на ўвесь населены пункт: дае цяпло, гарачую ваду i дадатковую электраэнергiю. I яе аналагi з’явяцца ў iншых пасёлках i вялiкiх вёсках.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi, каб не вельмi залежаць ад падаражэння газу i нафты, усё актыўней пераходзяць на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва
|
|