21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Творцы i захавальнiкi дарог

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарогi Вiцебшчыны незвычайныя — самыя паўночныя i самыя доўгiя ў Беларусi. I людзi iх абслугоўваюць таксама незвычайныя. Адказныя i працавiтыя. Дарэчы, гэта адметныя якасцi ўсiх беларускiх дарожнiкаў. Судзiце самi. Як бы нi было цяжка краiне ў часы станаўлення, нашы дарогi не толькi былi захаваныя, не проста дастойна вытрымлiваюць небывалы рост колькасцi транспартных сродкаў, — яны прадмет нацыянальнага гонару. Больш таго, што датычыцца Вiцебшчыны, то з 2002 па 2005 год тут штогод памяншаўся ўзровень аварыйнасцi.

Бяспека

Працоўны дзень начальнiкаў беларускiх дарог пачынаецца з «цяжкой» паперы: iнфармацыйнай зводкi аб дарожна-транспартных здарэннях за мiнулыя суткi. Начальнiкi з палёгкай уздыхаюць, калi на дарогах, за якiя яны адказваюць, не адбылося няшчасных выпадкаў. Калi ж, не дай Бог, iнакш — аналiзуюць: дзе? чаму? I хоць, як правiла, прамой вiны дарогi няма, гэтыя людзi збiраюцца, абмяркоўваюць i вырашаюць: што можна яшчэ зрабiць, каб бяда больш не паўтарылася.

— Часам дапамагаюць вельмi простыя рэчы, — расказвае генеральны дырэктар «Вiцебск- аўтадара» Адам КАНОПЛIЧ, — на адным з аварыйных участкаў мы трэцi сезон фарбуем восевую лiнiю ў жоўты колер, i адразу аварыйнасць там зменшылася на 38 працэнтаў.

Забеспячэнне бяспекi i бесперабойнасцi руху транспартных сродкаў па дарогах Вiцебшчыны ў любы час дня, у любую пару года — асноўная наша задача. Сёння па нарматыўнай базе, якая iснуе, мы выконваем усё. I тым не менш, калi нешта здараецца, мы аналiзуем i прымаем комплекс мераў: усталёўваем шумавыя палосы, дадатковыя знакi, асвячэнне, робiм дарогу больш шурпатай, павялiчваем счэпныя яе ўласцiвасцi, цi нават цалкам праводзiм рэканструкцыю дарогi. Усё дзеля захавання чалавечых жыццяў.

Утрыманне

Бяспека дарог напрамую залежыць ад iх утрымання. У «Вiцебскаўтадары» на балансе 41 дарога агульнай працягласцю 2769 кiламетраў, 312 мастоў, 38 пуцеправодаў, каля 5 тысяч труб, i нават 1 кiламетр бруку. За ўсёй гэтай гаспадаркай сочаць 8 дарожна-эксплуатацыйных упраўленняў. Уласнымi сiламi «Вiцебскаўтадар» даглядае 2011 кiламетраў, астатнiя 758 абслугоўваюць падрадныя арганiзацыi.

Гэта на першы погляд работа захавальнiкаў дарог непрыкметная. Але менавiта ад iх залежыць своечасовая расчыстка ад снегу, лiквiдацыя галалёду, адсутнасць выбоiн, наяўнасць знакаў, разметкi, лiхтароў, чысцiня i парадак вакол дарогi i на пляцоўках адпачынку. Адным словам, калi мы ад дарогi атрымлiваем задавальненне — значыць гэтыя людзi ведаюць сваю справу. Утрыманне дарог займае каля 20 працэнтаў ад агульнага аб’ёму работ «Вiцебскаўтадара».

Асаблiвы клопат — масты. На Вiцебшчыне, тры чвэрцi тэрыторыi якой займаюць азёрныя нiзiны, iх агульная працягласць складае 11 з паловай кiламетраў. Можа падацца, што гэта няшмат, але гэта больш за тры сотнi мастоў, прычым 85 працэнтаў з iх мае «салiдны» ўзрост. Толькi адна дарога М-8/Е 95 «Мяжа Расiйскай Федэрацыi (Езярышча) — Вiцебск — Гомель — мяжа Украiны (Новая Гута)» мае 35 мастоў!

Сёлета маставымi iнспектарамi «Вiцебскаўтадара была праведзена дыягностыка ўсiх мастоў, па яе вынiках складзены план бягучага i капiтальнага рамонту на 2007 год. За 8 гадоў iснавання РУП «Вiцебск-аўтадар» адрамантаваны 91 мост (22 — капiтальна), пабудаваны 2 новыя пуцеправоды i два новыя масты. Да канца года будзе адрамантавана яшчэ 14 мастоў, вядзецца будаўнiцтва 2 новых i 2 пуцеправодаў, рэканструкцыя яшчэ аднаго пуцеправода. За ўсiмi гэтымi лiчбамi стаiць цяжкая штодзённая праца дарожнiкаў i як вынiк — прыгожая, бяспечная i непаўторная дарога.

Будаўнiцтва

Старыя дарогi — як старыя сябры, а новыя — як дзецi. Яны — прадмет асаблiвых клопатаў, увасабленне мараў i прадмет для гонару.

— У нас шырокая iнвестыцыйная праграма: 9 аб’ектаў, чатыры з iх уводзяцца сёлета, — расказвае Адам Каноплiч. — Гэта два ўчасткi паўднёва-заходняга абыходу Вiцебска, мост на гэтым абыходзе праз Заходнюю Дзвiну i будаўнiцтва моста ў Верхнядзвiнску.

Мост праз Заходнюю Дзвiну на абыходзе Вiцебска не мае аналага ў Беларусi. Дзень прыезду ў Вiцебск карэспандэнтаў «Звязды» супаў з доўгачаканым i надзвычай адказным момантам у будаўнiцтве гэтага унiкальнага аб’екта — папярэднiм выпрабаваннем насоўвання трохсоттоннай металiчнай канструкцыi на 63-метровы пралёт.

Мы глядзелi на адлегласць, якая здавалася вялiзнай, памiж берагам i першай апорай, на шматтоннага металiчнага монстра, якi яшчэ пакуль спакойна ляжаў на зямлi, але ўжо заўтра павiнен павiснуць над ракой i дакладна трапiць на гэтую апору, i не маглi паверыць, што гэта адбудзецца. Што чалавек, такая маленькая i слабая iстота, будзе ўсiм гэтым кiраваць i ўрэшце даб’ецца свайго. Разам з тым не было сумненняў, што кожны з гэтых, сёння трохi нервовых людзей (як заўсёды падчас адказных iспытаў) зможа потым з заслужаным гонарам сказаць сваiм дзецям: «Гэты мост будаваў твой бацька».

Пакласцi мост на першую апору — толькi частка справы. Бо гэта толькi палова моста. Потым патрэбна будзе «дакiнуць» «жалезнага змея» да процiлеглага берага — вось, напэўна, калi сабраныя тут лепшыя прафесiяналы галiны змогуць уздыхнуць з палёгкай. Але i гэта яшчэ будзе не ўсё, бо гэта толькi каркас, на якi i ляжа дарога. Таму мостабудаўнiкi i аўтадараўцы сёння стараюцца шмат пра мост не гаварыць, каб не сурочыць.

Вось пра iншыя аб’екты — калi ласка. Узяць хоць бы 20 кiламетраў дарогi II катэгорыi ў Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэты ўчастак будзе здадзены ў блiжэйшы час. Аднак i тут не ўсё было проста, бо весцi дарогу праз запаведнiк, тым больш бiясферны, якiх усяго некалькi на ўсёй планеце, — значыць прытрымлiвацца асаблiвых законаў i правiлаў. Летась усяго па рэспублiцы было ўведзена падобных дарог крыху больш за 30 кiламетраў. Сёлета вiцебскiя аўтадараўцы толькi адным аб’ектам уводзяць адразу 20 кiламетраў.

Людзi

«Вiцебскаўтадар» займаецца будаўнiцтвам, рамонтам i ўтрыманнем дарог рэспублiканскага значэння на тэрыторыi вобласцi. Усяго на прадпрыемстве сёння працуе 772 чалавекi, з iх 83 — у апараце кіравання. Акрамя апарату i фiлiялаў прадпрыемства мае вялiзную колькасць падрадных арганiзацый, у якiх працуе каля дзвюх тысяч чалавек. Сёння на будаўнiцтва i капiтальны рамонт дарог «Вiцебск-аўтадар» праводзiць тэндары, у якiх бяруць удзел па чатыры-пяць прэтэндэнтаў. Сярэднi заробак вiцебскiх дарожнiкаў — 663 тысячы беларускiх рублёў, гэта на 124 працэнты больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года.

Людзi тут трымаюцца за работу яшчэ i таму, што кiраўнiцтва клапоцiцца аб сваiх падначаленых: забяспечвае пуцёўкамi, бiлетамi на «Славяскi базар», ладзiць спартакiяды, дапамагае вырашыць жыллёвыя праблемы.

— Нашым людзям неабходна мець магчымасць добра адпачыць i аздаравiцца, бо калi на вулiцы 30 градусаў спякоты i асфальтабетон — 180 градусаў — нармальная работа? — дзелiцца сваiмi клопатамi генеральны дырэктар.

Гэта пра рабочых. Але ж i ў апараце кіравання работа, лiчыць Адам Каноплiч, не лягчэйшая.

— Сёння я не магу прыняць на работу чалавека, якi мае вопыт работы менш за тры гады. Такi проста не можа атрымаць сертыфiкат. Нашы людзi праходзяць спецыяльнае навучанне, атрымлiваюць дакумент, якi дазваляе iм выконваць гэту работу. Iх рукамi падпiсваюцца аб’ёмы работ коштам каля 80 мiльёнаў долараў — тое, што ўкладаецца ў дарогi. А трэба ж вырабiць дакументацыю, прайсцi ўсе працэдуры, экспертызы, правесцi тэндары, выйсцi на дагавор. У нас пералiк аб’ектаў па бягучаму рамонту, напрыклад, за сотню, па капiтальнаму рамонту — больш за 20 дарог, 10 мастоў, 9 аб’ектаў рэканструкцыi...

Хто яшчэ сумняваецца ў тым, што дарожнiкi — людзi незвычайныя? Нам жа застаецца iм дзякаваць i памятаць пра тое, што якасць дарог залежыць не толькi ад iх. Але i ад нас з вамi. Ад таго, наколькi з павагай мы адносiмся да iх працы. Да дарог нашай Радзiмы.

Алена ДАЎЖАНОК,

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ.

Напярэдаднi прафесiйнага свята вiншую ўсiх будаўнiкоў, а будаўнiкоў дарог асаблiва! Найперш жадаю волатаўскага здароўя, бо вы працуеце пад адкрытым небам у любое надвор’е: i зiмой, i летам. Не менш важны i дастатак, бо ён дае ўпэўненасць. Як i шчасце ў доме, яно вельмi важнае, каб дарогi, якiя вы будуеце, былi гладкiмi i шчаслiвымi. Жадаю, каб заўсёды ў вас была работа i годная аплата за яе. I — гонар за зробленую справу.

Генеральны дырэктар РУП «Вiцебскаўтадар» Адам КАНОПЛIЧ.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогi Вiцебшчыны незвычайныя — самыя паўночныя i самыя доўгiя ў Беларусi. I людзi iх абслугоўваюць таксама незвычайныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика