Пчаляроў Беларусi збярэ фестываль «Мядовы спас»
Юлiя БАРЫСЕВIЧ, БЕЛТА
Напярэдадні Фестываль «Мядовы спас» збярэ пчаляроў з усёй Беларусi. Ён пройдзе з 12 па 20 жнiўня па блаславенню Мiтрапалiта Мiн-скага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi ў сталiчным Палацы мастацтваў i на плошчы ля Свята-Духава кафедральнага сабора.Як расказала карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыялiст па выставачнай дзейнасцi палаца Таццяна Гусева, сёлета на выставе-продажы беларускiя пчаляры прадставяць розныя вiды мёду: кветкавы, лiпавы, грэцкi, верасовы, лугавы i iншыя. Мiнскi Свята-Лiсавецiнскi манастыр прапануе мёд з манастырскiх пчальнiкоў Алтая i Башкiрыi. Можна будзе таксама пакаштаваць мёд шалфею. У мядовы Спас, каб атрымаць багаты ўраджай i налета, пчаляр павiнен пачаставаць усiх жадаючых свежым мёдам i, у першую чаргу, сiрот i хворых. А асвячоны ў гэты дзень мёд, на думку веруючых, набывае гаючую сiлу. Не адступяць ад традыцый i ўдзельнiкi фестывалю — святары праваслаўнай царквы правядуць 14 жнiўня на пляцоўках цырымонiю асвячэння мёду. У гэты ж дзень Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi зробiць салодкi падарунак адной з дзiцячых клiнiк Мiнска — 100-кiлаграмовую бочку мёду. Паводле слоў Таццяны Гусевай, мёд быў сабраны на алтайскiм пчальнiку мiнскага Свята-Лiсавецiнскага манастыра i адрознiваецца асобымi гаючымi ўласцiвасцямi i смакавымi якасцямi. Акрамя таго, на фестывалi свае мастацкiя работы прадставяць майстры народных промыслаў з усiх рэгiёнаў Беларусi. У праграме свята таксама запланаваны выступленнi самадзейных народных калектываў. Арганiзатарамi фестывалю выступiлi Рэспублiканскае аб’яднанне «Беларускiя пчаляры», мiнскi Свята-Лiсавецiнскi манастыр i Рэспублiканская мастацкая галерэя «Палац мастацтваў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль «Мядовы спас» збярэ пчаляроў з усёй Беларусi. Ён пройдзе з 12 па 20 жнiўня па блаславенню Мiтрапалiта Мiн-скага i Слуцкага Фiларэта
|
|