Уборка летнiх гатункаў яблыкаў i груш
У жнiўнi пачынаецца збор летнiх гатункаў яблыкаў i груш. За выспяваннем пладоў трэба сычыць вельмi старанна. Iх здымаюць у той час, калi скурка пабялее цi пажаўцее i з сонечнага боку прыме ўласцiвую ёй афарбоўку. Трэба, каб у гэты момант плод разам з пладаножкай лёгка аддзяляўся ад пладовай галiнкi, а насенне ў iм мела цёмна-буры колер. Толькi ў яблыкаў гатунку «папiроўка» насенне ў гэты час бывае яшчэ белага колеру.
Летнiя гатункi яблыкаў i груш у асноўным iдуць у ежу цi на базар. Яны захоўваюцца нядоўга, усяго 2—3 тыднi, а ў халодным месцы — да месяца. Збор ураджаю праводзяць выбарачна — па меры выспявання. Для больш працяглага захоўвання плады лепш зняць на 3—5 дзён раней, чым ператрымаць iх на дрэве. Калi зняць раней на 7—10 дзён, то яны павянуць i згубяць смак. Збор пладоў лепш пачынаць з нiжнiх галiнак, паступова рухаючыся да сярэднiх i верхнiх. Пры ўборцы пладоў вельмi зручна карыстацца рознымi падстаўкамi, а лепш за ўсё лесвiцамi. Вопытныя садаводы прыступаюць да збору пасля таго, як сышла раса, i кладуць сухiя плады ў мяккiя невялiкiя кошыкi, якiя ўнiзе звужаюцца. Ручкi ў iх павiнны быць шчыльнымi. Вышыня кошыкаў — пажадана 35—40 см, а ёмiстасць — да 10 кг. Унутры кошыкi трэба выслаць тонкiм слоем стружкi, паперай i абшыць мешкавiнай. Добрыя кошыкi, якiя маюць форму ўсечанага конуса, бо з iмi зручна працаваць унутры кроны дрэў, у iх можна ўкласцi дастаткова шмат пладоў, не хвалюючыся, што нiжнiя будуць пашкоджаны пад цяжарам верхнiх. Для падвешвання кошыка прымяняюць драўляныя кручкi. Пры зборы ўраджаю добра мець пад рукамi адразу два кошыкi: у адзiн складваеш пашкоджаныя плады, у другi — добрыя. Да ручкi кошыка прывяжыце вяроўку, з дапамогай якой вам будзе зручней перадаць груз унiз. Не дапускайце яшчэ адной памылкi: не лазьце падчас збору па дрэвах, не дазваляйце гэтага рабiць дзецям, бо iнакш непазбежныя пашкоджаннi кары i галiнак. Пры ўборцы пладоў у склеп, падвал цi iншае сховiшча трэба выконваць тэмпературна-паветраны рэжым. Лепш за ўсё яблыкi летнiх гатункаў захоўваюцца пры тэмпературы +1 °С i вiльготнасцi ад 80 да 90 працэнтаў. Для летнiх гатункаў яблыкаў i груш характэрна ападзенне пладоў. Пладовыя ападкi — пераносчыкi шкоднiкаў i хвароб. Таму iх неабходна своечасова збiраць i выносiць з саду. Гнiлыя i сапсаваныя плады таксама трэба выдаляць, а не кiдаць на зямлю. Ападкi трэба збiраць штодня па вечарах, да ранiцы iх пакiдаць нельга, бо вусенi пладажэркi з чарвiвых пладоў перапаўзуць у шчылiны пабудоў i там акукляцца на зiмоўку. Калi перапрацоўваць ападкi вы не жадаеце, то iх трэба адразу закапаць у зямлю на глыбiню штыка рыдлёўкi. Аднак лепш iх пусцiць на перапрацоўку. Ападкi спатрэбяцца для выпрацоўкi соку i для сушкi. Аляксандр ГОРНЫ, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жнiўнi пачынаецца збор летнiх гатункаў яблыкаў i груш. За выспяваннем пладоў трэба сычыць вельмi старанна. Iх здымаюць у той час, калi скурка пабяле
|
|