СЦЯГ РЭСПУБЛIКI
Пятро Прыходзька
Ёсць у кожнага з нас
Свая Мацi-Радзiма, Родны кут, край, з якiм Ты свой лёс паяднаў, — Неразлучна пражыў з iм I леты i зiмы, Усё сэрца яму I душу ты аддаў. Вунь сплялiся ў абдымках Бярозы i клёны, Што цяпла i святла Шмат ад сонца ўзялi. Сцяг Рэспублiкi нашай Чырвона-зялёны Увабраў аж тры колеры З неба й зямлi. Паглядзiш на чырвоны — Адразу адчуеш На палях даўнiх бiтваў Пралiтую кроў, I дарогу, якая Праз даль палявую Нас вяртала з вайны З Перамогай дамоў. Паглядзiш на зялёны — Убачыш нязгасны, Вечны колер бароў I сцяжын баравых. I як падае лiсце У дзень восеньскi, ясны, Як iскрацца вытокi Крынiчак жывых. Ну а колер яскравы Арнаменту белы Яркай стужкай прамой Абрамляе наш сцяг. Гэта подзвiг герояў Адважны i смелы, Гэта нашай гiсторыi Пройдзены шлях. Голас свой Беларусь Падае ўсяму свету. I не песнямi толькi Адных «Песняроў», — Яна сёння, Мiльёнаў здзяйсняючы мэту, Сцяг нясе свой высока Мiж братнiх краёў. 2003—2006гг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у кожнага з нас Свая Мацi-Радзiма
|
|