21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Учарашнiх дзевяцiкласнiкаў прываблiвае «правазнаўства»

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Факт

Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, якi быў створаны шэсць гадоў таму, традыцыйна вылучаецца надзвычай высокiмi конкурсамi сярод абiтурыентаў.

Не стаў выключэннем i гэты год: пры плане прыёму 50 чалавек ад учарашнiх дзевяцiкласнiкаў у каледж паступiлi 840 заяў. Такiм чынам, на спецыяльнасцi «правазнаўства» за адно месца будуць змагацца амаль 17 чалавек. Уступныя iспыты для iх пачаліся ўжо 8 жнiўня. Абiтурыенты павiнны будуць напiсаць дыктоўку i кантрольную работу па матэматыцы.

Дакументы ад жадаючых паступiць у каледж на падставе агульнай сярэдняй адукацыi чакаюць у прыёмнай камiсii да 13 жнiўня ўключна. Гэтай катэгорыi абiтурыентаў трэба будзе прадаставiць толькi два сертыфiкаты: па матэматыцы i рускай або беларускай мове. Пакуль што на 50 месцаў знайшлося толькi 66 жадаючых. Аднак можна не сумнявацца, што пасля завяршэння залiчэння ў ВНУ абiтурыенты, якiм не пашчасцiла ў вышэйшай школе, будуць «штурмаваць» сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Не будзе залiшнiм нагадаць, што сёлета прыём у Юрыдычны каледж ажыццяўляецца толькi на бюджэтную форму навучання.

Надзея НIКАЛАЕВА.

ПРАФЕСIЙНЫ ПАДЫХОД ДА АМАТАРАЎ

У фае фондавай аранжарэi Цэнтральнага батанiчнага сада 19—20 жнiўня пройдзе выстава летнiх i асеннiх кветак. Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Цэнтральнага батанiчнага сада Iван Валадзько, у экспазiцыi будуць прадстаўлены вяргіні, гладыёлусы, флёксы i многiя iншыя вiды кветак. Уваход на выставу будзе свабодным, а яе асаблiвасцю стане тое, што сёлета ўпершыню будуць удзельнiчаць кветкаводы-аматары.

Дзмiтрый КОРСАК, «Мiнск—Навiны».

МАЛОЧНА-ХЛЕБНЫЯ «РЭКI»

З першых уборачных дзён аграпрамысловы фiлiял «Олтуш» — адно з 13 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi — займае лiдзiруючыя пазiцыi па тэмпах i ўраджайнасцi ў рэгiёне. Да 10 жнiўня тут плануецца завяршыць уборку збожжавых.

Яшчэ летась ААТ «Савушкiн прадукт» ператварыўся з вытворцы шырокага спектра малочнай прадукцыi ў прадпрыемства з далучаным аграпрамысловым фiлiялам. Генеральны дырэктар кампанii Аляксандр Саўчыц кажа з гэтай нагоды: «Мы здолеем даказаць, што на зямлi можна працаваць без страт».

Пасяўныя плошчы пад збожжавыя i зернебабовыя ў «Олтушы» складаюць 1270 га. 65 працэнтаў агульнай плошчы ўжо сабрана i абмалочана. Ураджайнасць — 30,2 цэнтнера з га, што вышэй сярэдняй у краiне. Уласны парк камбайнаў фiлiяла складае пяць адзiнак. На камбайне «Мега» працуе экiпаж Вячаслава Тырко i Дзмiтрыя Свiглы — супрацоўнiкаў ААТ «Савушкiн прадукт», якiя выказалi жаданне дапамагчы вяскоўцам падчас уборкi. Яны займаюць другое месца па ходу ўборачнай сярод васьмi экiпажаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, якi быў створаны шэсць гадоў таму, традыцыйна вылучаецца надзвычай высокiмi конкурсамi сярод абi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика