Буш пераблытаў мусульман з фашыстамi?Хроніка апошніх падзей Грамадскiя мусульманскiя арганiзацыi ЗША выказалi пратэст прэзiдэнту Бушу ў адказ на яго каментарыi з нагоды раскрыцця тэрарыстычнага загавору ў Вялiкабрытанii, якое ён ахарактарызаваў як працяг «вайны з iсламскiмi фашыстамi».«Мы мяркуем, што гэта вельмi неабдуманы ўчынак з боку прэзiдэнта, i мы перакананыя ў контрпрадукцыйнасцi асацыiравання iслама цi мусульман з фашызмам», — гаворыцца ў заяве. СЯРОД ПЕРАЕМНIКАЎ ПУЦIНА ЛIДЗIРУЕ КАНДЫДАТ «СУПРАЦЬ УСIХ» Патэнцыйныя пераемнiкi — першы вiцэ-прэм’ер Дзмiтрый Мядзведзеў i мiнiстр абароны Сяргей Iваноў набралi па 9 i 4,6 працэнта галасоў адпаведна. Мiнiстра абароны на гэты раз апярэдзiў нават лiдар камунiстаў Генадзь Зюганаў, якi набраў 8 працэнтаў, пiшуць «Новые Известия». Абвясцiўшы пра свой удзел у выбарах прэзiдэнта, былы прэм’ер-мiнiстр РФ Мiхаiл Касьянаў набраў 3 працэнты галасоў, другi магчымы кандыдат ад апазiцыi Рыгор Яўлiнскi — 2,7 працэнта. Аднак галоўным вынiкам даследавання стала тое, што большасць галасоў — 25,7 працэнта — рэспандэнты аддалi варыянту «нi за аднаго з прапанаваных кандыдатаў». Яшчэ 18,5 рэспандэнтаў не змаглi адказаць на пытанне, а за «iншага», не прапанаванага сацыёлагамi кандыдата прагаласавалi 9,5 працэнта апытаных. На думку сацыёлагаў, якiя праводзiлi даследаванне, адказы «нi адзiн з iх» цi «iншы» ў прынцыпе можна замянiць адным пытаннем: «Дзе Пуцiн?». Справа ў тым, што калi яны задавалi пытанне i ў спiсах кандыдатаў прысутнiчаў Пуцiн, ён атрымлiваў свае 50 працэнтаў, а ўсе астатнiя сыходзiлi глыбока ў цень. ЭКС-МIНIСТР ГРУЗII НАЗВАЎ ВЫШЭЙШАЕ КIРАЎНIЦТВА КРАIНЫ «БАНДЫЦКIМ» Георгiй Хаiндрава, былы мiнiстр Грузii па ўрэгуляванню канфлiктаў, назваў вышэйшае кiраўнiцтва краiны «бандыцкiм», паведамiла агенцтва «REGNUM». Хаiндрава, якi з’яўляецца адным з лiдараў праваабарончай арганiзацыi «Iнстытут раўнапраўя», абвiнавацiў сiлавыя ведамствы ў рэпрэсiях i заклiкаў грузiнскага прэзiдэнта навесцi парадак у праваахоўных органах рэспублiкi, пiша «Коммерсант». Акрамя таго, былы мiнiстр запатрабаваў правесцi датэрмiновыя выбары ў парламент, бо, на яго думку, шэраг уплывовых парламентарыяў «ужо страцiлi давер народа». АД ТАЙФУНА «САОМАЙ» У КIТАI ЗАГIНУЛI 111 ЧАЛАВЕК Вецер, хуткасць якога ў зоне бедства дасягала 216 кiламетраў у гадзiну, перакульваў караблi i разбураў дамы. Усяго ў правiнцыi Чжэцзян загiнулі 109 чалавек, яшчэ два — ў суседняй правiнцыi Фуцзянь. Спiс пацярпелых дапаўняецца 80 параненымi. Да прыходу стыхii ўлады эвакуiравалi з гэтых правiнцый больш за паўтара мiльёна чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадскiя мусульманскiя арганiзацыi ЗША выказалi пратэст прэзiдэнту Бушу ў адказ на яго каментарыi з нагоды раскрыцця тэрарыстычнага загавору ў Вялiк
|
|