Цi будзе дапамога шматдзетным сем’ям для падрыхтоўкi дзяцей да школы?
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З адной з вёсак Глыбоцкага раёна патэлефанавала шматдзетная мацi з пытаннем наконт матэрыяльнай дапамогi такiм сем’ям для падрыхтоўкi дзяцей да школы. Паводле слоў суразмоўцы, даход сям’i з шасцi чалавек складае ўсяго 500 тысяч рублёў у месяц. Сама мацi зараз знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi (муж працуе), а на выхаваннi — трое школьнiкаў.«Усё ж такi гэты год аб’яўлены прэзiдэнтам Годам мацi. Цi будзе аказвацца нейкая матэрыяльная падтрымка шматдзетным сем’ям для падрыхтоўкi дзяцей да школы на рэспублiканскiм узроўнi? Пагадзiцеся, апрануць iх з улiкам строгiх патрабаванняў да школьнага адзення даволi складана. Я звярталася з гэтым пытаннем у райвыканкам, але там адказалi, што нiчога не плануецца». Па просьбе рэдакцыi праверкай выкладзеных фактаў займалася загадчык сектара аховы дзяцiнства ўпраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама Людмiла МАРОЗАВА. Пасля ўдакладнення iнфармацыi ў тым лiку i ў Глыбоцкiм раёне яна паведамiла наступнае. — Нi ў райвыканкам, нi ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання на працягу гэтага года ваша заяўнiца не звярталася. Я маю на ўвазе — афiцыйна, праз падачу заявы з просьбай аб матэрыяльнай дапамозе, — сказала Людмiла Сяргееўна. — У згаданай сям’i сапраўды выхоўваюцца тры школьнiкi. Усiм iм падчас навучальнага года прадастаўлялася фактычна бясплатнае аднаразовае гарачае харчаванне (бацькi даплачвалi адну тысячу рублёў у месяц на кожнае дзiця). Акрамя таго, сёлета адзiн з сыноў жанчыны знаходзiўся на аздараўленнi ў Польшчы, другi сын i дачка летам былi ў Аўстрыi. Гэтыя паездкi арганiзаваныя па лiнii абласнога аддзялення беларускай каталiцкай арганiзацыi «Карытас». Што датычыцца нейкiх акцый у падтрымку шматдзетных мацi, як ставiць пытанне ваша заяўнiца, наколькi вядома, нiчога такога не плануецца. Аказанне матэрыяльнай дапамогi такiм катэгорыям грамадзян — цалкам у кампетэнцыi райвыканкама. Раiм жанчыне звярнуцца туды афiцыйна. Канкрэтнае рашэнне па запыту будзе прымацца з улiкам даходаў сям’i.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адной з вёсак Глыбоцкага раёна патэлефанавала шматдзетная мацi з пытаннем наконт матэрыяльнай дапамогi такiм сем’ям для падрыхтоўкi дзяцей да школы
|
|